НТР (нау́чно-техни́ческая револю́ция) НТР (навуко́ва-тэхні́чная рэвалю́цыя).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

revolution [ˌrevəˈlu:ʃn] n.

1. рэвалю́цыя (таксама перан.)

2. рэвалю́цыя;

a cultural/social/scientific revolution культу́рная/сацыя́льная/навуко́вая рэвалю́цыя;

Computer technology has caused a revolution in business practices. Камп’ютарныя тэхналогіі зрабілі рэвалюцыю ў сферы бізнесу.

3. (around/on) абаро́т;

The earth makes one revolution around the sun each year. Зямля робіць за год адзін абарот вакол Сонца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пермане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Бесперапынны, пастаянны. Перманентная рэвалюцыя.

[Лац. permanens, permanentis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастры́чніцкі Október-;

Кастры́чніцкая рэвалю́цыя гіст. Októberrevolution f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

октя́брьский​I кастры́чніцкі;

Вели́кая Октя́брьская социалисти́ческая револю́ция Вялі́кая Кастры́чніцкая сацыялісты́чная рэвалю́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кастры́чніцкі октя́брьский;

Вялі́кая Кастры́чніцкая сацыялісты́чная рэвалю́цыя — ист. Вели́кая Октя́брьская социалисти́ческая револю́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нетрыва́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць нетрывалага. Рэвалюцыя зламала стары лад жыцця, паказала яго нетрываласць. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буржуа́зна-дэмакраты́чны bürgerlich-demokrátisch;

буржуа́зна-дэмакраты́чная рэвалю́цыя bürgerlich-demokrátische Revolutión

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэвалюцы́йны, -ая, -ае.

1. гл. рэвалюцыя.

2. Які выражае ідэі рэвалюцыі, накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі.

Рэвалюцыйная барацьба.

Р. рух.

3. Устаноўлены рэвалюцыяй, які замацоўвае яе дасягненні.

Р. ўрад.

Рэвалюцыйная законнасць.

4. Які ўносіць рэвалюцыю (у 2 знач.) у якую-н. галіну жыцця.

Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.

|| наз. рэвалюцы́йнасць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РЭВАЛЮ́ЦЫІ 1848-49 У ЕЎРО́ПЕ,

«вясна народаў», серыя рэвалюцый, якія ахапілі большасць краін Зах. Еўропы ў канцы 1840-х г. (гл. Рэвалюцыя 1848 у Францыі, Рэвалюцыя 1848 у Аўстрыі, Рэвалюцыя 1848—49 у Германіі, Рэвалюцыя 1848—49 у Венгрыі, Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі). У гістарыяграфіі 19 ст. часам вызначаліся як адзіная Усееўрапейская рэвалюцыя 1848—49. Выкліканы крызісам паліт. рэжымаў краін Зах. Еўропы, якія ўсталяваліся пасля Венскага кангрэса 1814—15. Мелі як агульнадэмакр, мэты (лібералізацыя паліт. жыцця, усталяванне канстытуцыйнага ладу, скасаванне феад. перажыткаў), так і нац. характар (Германія, Італія, Венгрыя). На першых этапах у рэвалюцыях вядучую ролю адыгрывалі лібералы, у далейшым вылучылася радыкальная плынь, прадстаўнікі якой стаялі за радыкальныя сац. змены ў грамадстве. Паражэнне рэвалюцый, аднак, не прывяло да аднаўлення папярэдніх паліт. рэжымаў. Іх вынікам стала змена паліт. ладу ў большасці зах.-еўрап. краін, што спрыяла больш хуткаму капіталіст. развіццю.

Літ.:

Революции 1848—1849 гг. Т. 1—2. М., 1952;

Хобсбаум Э. Век капитала, 1848—1875: Пер. с англ. Ростов Н/Д, 1999.

т. 13, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)