АРКА́НЗАС (Arcansas),
штат на Пд ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўд.-Зах. Цэнтра. Пл. 137,8 тыс. км², нас. 2424 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Літл-Рок. Буйныя гарады: Форт-Сміт, Блайтвіл, Феетвіл. Гар. насельніцтва каля 50%. На ПнЗ плато Азарк (823 м), на ПдЗ горы Уашыта, на У і ПдУ урадлівая даліна Місісіпі і Берагавыя Раўніны. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя т-ра (у г. Літл-Рок) студз. 6 °C, ліп. 28 °C, ападкаў 1250 мм за год. Гал. рэкі Місісіпі з прытокамі Арканзас і Уайт-Рывер. Больш як палавіна тэрыторыі пад лесам (хвоя, белы дуб, кіпарыс, каменнае дрэва). Аснова эканомікі — апрацоўчая прам-сць, земляробства, турызм, лясная гаспадарка. Прамысловасць: хім., лесаапр., папяровая, электратэхн., маш.-буд., нафтаперапр., металургічная (выплаўка алюмінію і сталі), швейная і інш. Здабыча буд. пяскоў і каменю, баксітаў, нафты і газу. Вырошчваюць сою, рыс, бавоўнік, пшаніцу, кукурузу, агародніну, вінаград, садавіну. Гадуюць свіней і птушак. Адкорм буйн. раг. жывёлы, вырошчванне бройлераў. Транспарт: рачны (на Місісіпі і Арканзасе), чыг., аўтамаб., ёсць газа- і нафтаправоды. Турызм. Курорты на плато Азарк.
М.С.Вайтовіч.
т. 1, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́цаць і го́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З шумам скакаць, падскокваць. Свістуноў гоцаў упрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг. Паўлаў. — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. Прокша. Зрэдку праходзіла конка; з гары коні гоцкалі трухам, а пад гару напіналіся як маглі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ША́РЛАТ (Charlotte),
горад на ПдУ ЗША, штат Паўн. Караліна. Засн. ў 1768. 540 тыс. ж. (2000; з г. Гастонія, Рок-Хіл і агульнымі прыгарадамі больш за 1 млн. ж.). Трансп. вузел. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. радыёэлектроннае, тэкст., прыладабудаванне, вытв-сць паравых турбін, прамысл. абсталявання; хім., харч., паліграф., папяровая. Ун-т.
т. 17, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
відэаклі́п
(ад відэа- + клігі)
тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп- або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ненасло́ў (нінаслоу) ’няўрокам, каб не зрачы’ (Бяльк.). Відаць, з *не‑на‑слов (гл. слова) як не‑на‑рок, гл. ненарокам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Татро́к ’у мінулым годзе’ (ашм., Сл. ПЗБ). Ад такро́к (гл.) шляхам прыпадабнення або з *тот ’той’ і рок ’год’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1987 у Гродне на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі. У яе складзе (1997): ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы» (маст. кіраўнік Я.Штоп), ансамбль сучаснай харэаграфіі «ТАД», танц. дуэт Ю. і Л.Зябкіных; сярод салістаў І.Брускін (фп.), У.Захараў (гітара), засл. арт. Расіі Ю.Трашкееў (чытальнік). У 1987—89 у філармоніі працавалі канцэртна-лекцыйная брыгада, рок-гурт «Рада». Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні муз. фестываляў і конкурсаў, свят горада.
т. 5, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІКАЎ Аляксей Львовіч (н. 17.7.1945, Масква),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967), у 1969—74 выкладаў у ёй. Вучань А.Хачатурана. Сярод твораў рок-оперы «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976), «“Юнона” і “Авось”» (1981); сімфоніі, канцэрты з арк., творы для фп.; мюзіклы, у т. л. «Прыгоды Бураціна» (1975), музыка да кіна- і тэлефільмаў, у т. л. «Той самы Мюнхаўзен» (1980), «Праз церні да зорак» (1981), рамансы, песні і інш.
т. 13, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ракава́ць ’жыць на працягу года’ (Нас., ЛП). Ад рок ’год’ па мадэлі век > векаваць. Сюды ж ракавы́ ’гадавы’ (Нас., Сл. рэг. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІЛІНО́ЙС (Illinois),
рака ў ЗША, левы прыток р. Місісіпі. Утвараецца пры зліцці рэк Дэс-Плейнс і Канкакі; ч. Ілінойскага воднага шляху. Даўж. 437 км, ад вытоку р. Канкакі 653 км, пл. бас. каля 75 тыс. км². Цячэ па Цэнтральных раўнінах. Веснавыя паводкі, летне-асенняя межань. Сярэдні гадавы расход вады каля 800 м³/с. У верхнім цячэнні злучана суднаходнымі каналамі з воз. Мічыган (каля г. Чыкага) і р. Місісіпі (каля г. Рок-Айленд). Суднаходная, шлюзаваная, вышэй г. Ла-Сал каналізаваная. На І. — г. Пеорыя.
т. 7, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)