Раптоўна ўзляцець, вылецець адкуль‑н. //перан.Разм. Пакінуць што‑н., пераехаўшы ў другое месца. Міналі гады, і неяк непрыкметна выпырхнуў з бацькоўскага гнязда Максім.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лле, ‑я, н., зб.
Калы. — Пачнецца рэвалюцыя, і ўсё зменіцца раптоўна і стыхійна. І той, хто становіцца цяпер на калені перад царскім поездам, пойдзе з коллем на самога цара.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспадзе́ўкі, прысл.
Разм. Нечакана; раптоўна. Машына, як бы наскочыўшы неспадзеўкі на сцяну, адразу стала.Мележ.Хлопцы Максіма Уса наскочылі [на немцаў] так неспадзеўкі і ціха, што ніхто і войкнуць не паспеў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэаніма́цыя, ‑і, ж.
Сукупнасць мерапрыемстваў па ажыўленню чалавека, які знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, аднаўленне раптоўна страчаных або парушаных у выніку няшчасных выпадкаў, захворванняў і ўскладненняў функцый жыццёва важных органаў.
[Ад лац. reanimatio — ажыўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБЛО́ГА,
1) спосаб вядзення ваен. дзеянняў па авалоданні крэпасцю ці ўмацаваным горадам. Праводзілася ў выпадку, калі крэпасць або горад не былі захоплены раптоўна або штурмам. Уключала акружэнне крэпасці войскамі, узвядзенне вакол яе аблогавых умацаванняў, правядзенне атак, якія звычайна заканчваліся штурмам. Часам аблога прымала форму блакады. Вядома з глыбокай старажытнасці: А.Бактры (Егіпет; 2130 да н.э.), Троі (каля 1260 да н.э.); Полацка (1579), Быхава аблога 1654—55 і інш., Плеўны (1877). У 18 — пач. 20 ст. для аблогі ствараліся спец. Арміі: яп. аблогавая армія пад Порт-Артурам (1904), ням. і рус. аблогавыя арміі ў 1-ю сусв. вайну (1914—18) пры А.Льежа, Намюра, Перамышля. Пасля I-й сусв. вайны тэрмін «аблога» не выкарыстоўваецца.
2) Спосаб палявання (на ваўка, мядзведзя і інш.).
Да арт.Аблога. «Аблога Полацка войскамі Стафана Баторыя ў 1579». З гравюры С.Пахалавіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЛО́ІД (ад грэч. kēlē пухліна + eidos выгляд),
пухлінападобнае разрастанне злучальнай тканкі скуры. Прычыны ўзнікнення хваробы невядомыя. Мяркуюць, што ў аснове развіцця К. прыроджаная генет. абумоўленая ўласцівасць злучальнай тканкі рэагаваць на траўмы. У некат. хворых выяўляюць абменныя і эндакрынныя парушэнні, хранічныя інфекц. хваробы (напр., туберкулёз лёгкіх), ачагі хранічнай інфекцыі (карыес, танзіліт і інш.). Найчасцей бывае ў юнакоў на грудзях, шыі, у вушных ракавінах, радзей — на твары і канечнасцях. К. сапраўдны — цвёрдае, белаватае ці ружовае, гладкае разрастанне на 5—8 мм над паверхняй скуры, з’яўляецца раптоўна, расце некалькі тыдняў, іншы раз месяцаў, ад бакавой паверхні адыходзяць адросткі ў выглядзе клюшняў рака, потым памеры яго не мяняюцца да канца жыцця. К. несапраўдны ўзнікае пры парэзах, апёках, на месцы рубцовых змен, гнайнічковых хвароб скуры і інш.; асобная форма такога К. — акне келоід. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
áufschnappen
1.vt лаві́ць (на ляту); перан. перайма́ць
2.vi (рапто́ўна) расчыні́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Гру́нуць ’грукнуць, пачуцца’ (БРС). Здаецца, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.gruchnąć ’з шумам раптоўна ўпасці, грукнуць’ і runąć ’паваліцца, грымнуць’. Магчыма, кантамінацыя гэтых дзеясловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мык у фразе мык а мык! — ’частае хаджэнне, рух, кіданне’ (Гарэц.), Уявіцца і так жа раптоўна знікнуць’ (Нас.). Да мыкаць2 (гл.). Гл. таксама мызь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЕЛХІСЕДЭ́К (у свеце Паеўскі Міхаіл Львовіч; вер. 1878, с. Вітулін Люблінскага ваяв., Польшча — 17.5.1931),
бел. праваслаўны царкоўны дзеяч. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію (1904). Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі (1904—05). Настаяцель Магілёўскага Богаяўленскага манастыра (1905—07) і інш. манастыроў. З 1914 епіскап таўрычаскі, архіепіскап астраханскі. З 1919 вікарны епіскап слуцкі, епіскап мінскі і тураўскі. З ліп. 1922 мітрапаліт мінскі і беларускі.
Выступаў супраць абнаўленцаў, якія стварылі Беларускую аўтаномную праваслаўную царкву, прыхільнік абвяшчэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1925 прыгавораны да 3 гадоў зняволення ўмоўна па абвінавачванні ў «раскраданні царк. маёмасці» і «контррэв. прапагандзе». У тым жа годзе пасля арышту ў Маскве сасланы ў Краснаярскі край. З 1927 архіепіскап краснаярскі. З 1930 у Маскве, абраны ў Сінод Рус.правасл. царквы. Раптоўна памёр у Дарагамілаўскім саборы.
Літ.:
Процька Т. Пакутнік за веру і бацькаўшчыну. Мн., 1996;
Шэйкін Г. Мінская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар, 1997. Мн., 1996.