АНА́НД (Мулк Радж) (н. 12.12.1905, г. Пешавар, Індыя),
індыйскі пісьменнік. Скончыў Лонданскі ун-т (1929). Д-р філасофіі, праф. Пенджабскага ун-та (1962). Прэзідэнт Індыйскай акадэміі мастацтваў. Піша на англ. мове. Аўтар раманаўсац.-паліт. кірунку: «Недатыкальны» (1935), «Кулі» (1936), «Два лісткі і бутон» (1937), гіст. трылогіі «Вёска», «За чорнымі водамі» (1940), «Меч і серп» (1942. У раманах «Асабістае жыццё індыйскага раджы» (1953), «Споведзь закаханага» (1976), «Пузыр» (1984) рысы экзістэнцыялізму і фрэйдызму. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, філас. трактатаў.
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ін-т журналістыкі. Аўтар раманаў «Вышыня» (1952, пра будаўнікоў з-да на Паўд. Урале), «Зямля, да запатрабавання» (1970, пра лёс сав. разведчыка Л.Маневіча), «Ахвота да перамены месцаў» (1979, пра новабудоўлі на Ангары), аповесцяў «Капля крыві» (1960), «Форма адзення зімовая» (1965), «Дах над галавой» (1974), «Стары і яго вучні» (1981) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвяціў зб-кі аповесцяў і апавяданняў «Гонар пяхоты» (1946), «Учора была вайна» (1975), «Па старой Смаленскай дарозе» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬФ ((Wolf) Крыста) (н. 18.3.1929, г. Гожув-Велькапольскі, Польшча),
нямецкая пісьменніца. Чл. Акадэміі мастацтваў ГДР (1974). Аўтар раманаў «Расколатае неба» (1963, экранізавана ў 1964), «Роздумы пра Крысту Т.» (1968), «Узор аднаго дзяцінства» (1976), аповесцей «Маскоўская навела» (1961), «Няма месца. Нідзе» (1979), «Касандра» (1983), «Аварыя» (1987), апавяданняў, літ.-крытычных эсэ і артыкулаў, сцэнарыяў. Піша аб трагедыі расколатай Германіі, асэнсоўвае праблемы асобы і часу, індывід. лёсу і гісторыі, асабістай адказнасці і духоўнага сталення. Нац. прэмія ГДР 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАРГІ́У ((Georgiu) Георгій Канстанцінавіч) (н. 30.3.1922, г.п. Вулканешты, Малдова),
малдаўскі пісьменнік. Скончыў Кішынёўскі пед.ін-т (1956). Першая кніга апавяданняў і аповесцей «Пачатак вясны» (1955) пра жыццё пасляваен. калгаснай вёскі. Аўтар зб-каў «Дарогі і сцяжынкі» (1958), «З усімі разам» (1960), «Тварам да людзей» (1966), аповесці «Вялікая Мядзведзіца» (1969), раманаў «Цяплынь зямлі» (1965) і «Веснавы снегапад» (1974), кніг для дзяцей («Калыханка», 1958; «Капітаны «Маланкі», 1964, і інш.). У яго творах надзённыя праблемы сучаснасці, моладзі. На бел. мову творы Геаргіу пераклалі А.Васілевіч, Я.Каршукоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́М (Хамід) (сапр.Гулямаў Хамід Убайдулаевіч; н. 25.4.1919, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Узбекістана (1969). Нар. пісьменнік Узбекістана (1979). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1934. Аўтар зб-каў вершаў і паэм, кнігі балад «Кантыненты не спяць» (1960), раманаўгіст.-рэв., сац.-псіхал. тэматыкі «Светач» (кн. 1—2, 1958—61), «Галодны стэп» (1963), «Дарога да цябе» (1964), «Ташкентцы» (1967, Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Бессмяротнасць» (1977, Дзярж. прэмія СССР 1980). Перакладаў на узб. мову асобныя творы У.Шэкспіра, Лопэ дэ Вэга, А.Пушкіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАЎ (Георгій Уладзіміравіч) (10.11.1894, г. Каўнас, Літва — 27.8.1958),
рускі паэт. Прыхільнік акмеізму (зб-кі вершаў «Адплыццё на востраў Цытэру», 1912; «Святліца», 1914; «Верас», 1916; «Сады», 1921; «Лампада», кн. 1—2, 1922). Ў 1923 эмігрыраваў у Францыю. Асн. тэма зб-каў вершаў «Ружы» (1931), «Партрэт без падабенства» (1950) — трагічная адзінота выгнанніка. Вершы поўныя тугі, стомленасці, рамантызацыі мінулага. Аўтар суб’ектыўных мемуараў пра «сярэбранае стагоддзе» «Пецярбургскія зімы» (1928), раманаў «Трэці Рым» (1929—31), «Распад атама» (1938) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МЕРМАН ((Immermann) Карл Лебрэхт) (24.4.1796, г. Магдэбург, Германія — 25.8.1840),
нямецкі тэатр. дзеяч, пісьменнік, драматург. Па адукацыі юрыст. У 1832 стварыў і ўзначаліў (да 1837) т-р у Дзюсельдорфе, дзе ставіліся т. зв. ўзорныя спектаклі па лепшых творах сусв. і нац. драматургіі. Імкнуўся стварыць акцёрскі ансамбль, рэжысёру адводзіў ролю ідэйна-маст. інтэрпрэтатара п’есы, аддаваў увагу афармленню, гуку, святлу, пастаноўцы масавых сцэн. Выступаў як паэт (зб. «Вершы», 1822) і драматург: драмы «Кардэніо і Цэлінда» (1826), «Трагедыя ў Ціролі» (1828), «Мерлін» (1830), драм. трылогія з рус. гісторыі «Аляксей» (1833). Аўтар раманаў «Эпігоны» (1836), «Мюнхгаўзен» (1838), даследаванняў пра т-р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМА́Ч ((Kosmać) Цырыл) (28.9.1910, г. Слап, Славенія — 28.1.1980),
славенскі пісьменнік. З 1938 жыў у Францыі, Англіі, з 1944 у Югаславіі. Удзельнік антыфаш. супраціўлення. Дэбютаваў аповесцю «Дзяк Марцін» (1933). Аўтар раманаў «Вясновы дзень» (1953; аўтабіягр.), «Балада пра трубу і воблака» (1956—57), аповесці «Тантандруй» (1959). Майстар псіхал. навелы: зб-кі «Шчасце і хлеб» (1946), «З маёй даліны» (1958). Для твораў К. характэрна нац.-грамадская і сац. праблематыка, спалучэнне лірызму і сатыры, рэаліст. сімволікі з фалькл. матывамі, пазней — з авангардысцкімі прыёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСЯНКО́Ў (Мікола) (Мікалай Сяргеевіч; н. 11.2.1935, в. Перарост Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971), БДУ (1982). У 1956—69 у Гомельскай лесаўпарадчай экспедыцыі. З 1971 працаваў у газетах і часопісах, на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1985 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Піша пра родны край, асабіста перажытае. Аўтар зб-каў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990, Літ. прэмія імя А.Куляшова, 1991), апавяданняў «Завязь» (1987); раманаў «Явар з калінаю» (1994), «Арляк і зязюля» (1997). У творах — трывога за лёс роднай зямлі, яе людзей і прыроды.