Травяністая расліна сямейства казяльцовых з сіне-фіялетавымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу. Вясна прыходзіць, у бары Пралескі скрозь цвітуць.Непачаловіч.Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шашо́к, ‑шка, м.
Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным пушыстым футрам. Звалілася была з шаста і закудахкала курыца. Пасля адразу ж сціхла, як бы яе шашок лапнуў за горла. Шашок часта прыходзіць у хлеў.Пташнікаў.// Футра гэтай жывёліны. Шапка з шашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odzyskiwać przytomność — прыходзіць да прытомнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Не́папуч ’не горш’: Баюсь, паб не здарылася непапуч таго, яп у мяне (Касп.), непапу́шч (непопущъ) ’тс’ (Нас.), непапушчы ’быццам як, прыкладна так як’ (Юрч. Фраз. 2). Апошнія варыянты слова дазваляюць звязаць яго з папу́шчыць, што ў сваю чаргу да пу́шчыць (пущиць) ’рабіцца горш, прыходзіць у горшы стан’ (Нас.), гл. пушча ’горш’.
1. Які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы, зласлівы. Як не іду есці — кажуць гняўлівая.З нар.// Тое, што і гнеўны. Ударыў у елку гняўлівы пярун.Купала.//перан. Які выражае гнеў. І глуха плошчы загулі Гняўлівай моваю плакатаў.Багун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́ртнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць інертнага (у 2 знач.); бяздзейнасць, пасіўнасць, коснасць. Інертнасць старых звычак. □ Валахановіч пачаў стамляцца дома больш, чым на рабоце. А са стомай, як вядома, прыходзіць інертнасць.Карпаў.
2.Спец. Няздольнасць уступаць у хімічныя злучэнні. Інертнасць газаў. Інертнасць пяску.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае паўзучую змяю; звілісты. [Хлопцы] прывыклі да гэтага звычайнага калгаснага пейзажу з жывой жалезнай машынай на зубчатых колах або на змяістых гусеніцах.Якімовіч.[Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных груб.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)