1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.
Ён быў с., здольны да ўсякай работы.
Спрытныя рукі ўсё зробяць.
2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.
С. арганізатар.
3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.
С. хлопец.
4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).
Спрытная лапата.
|| наз.спры́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
geodesic
[,dʒi:əˈdesik]
adj.
1) геадэзі́чны (вымярэ́ньні, прыла́ды)
2) які́ ма́е фо́рму вы́пукласьці зямно́е ку́лі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАДУІРО́ЎКА (ням. graduieren ад лац. gradus крок, ступень) сродкаў вымярэнняў, вызначэнне і нанясенне ў маштабе асн. (апорных) пунктаў для пабудовы шкалы адліку ў вымяральных прыладах і мерных прыстасаваннях. Робіцца параўнаннем паказанняў прылады, якая градуіруецца, з паказаннямі эталоннай (узорнай) прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
варво́ль, ‑ю, м.
Тое, што і ворвань. Антось агледзеў тут прылады, Калёсам добрадаў «памады», Густога дзёгцю і варволю.Колас.Дым гэты змяшаўся з пахам вымазаных варволем папоўскіх ботаў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыру́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цырульніка, належыць цырульніку. Цырульніцкія прылады. Цырульніцкая справа. □ Вунь ужо выходзяць з пад’ездаў прыбраныя, прычасаныя па апошняму жэсту цырульніцкай моды маладзенькія масквічкі.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2) асо́ба або́ рэч, яка́я застае́цца до́ўгі час на адны́м ме́сцы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
стаўны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Умацаваны на месцы, нерухомы (пра рыбалоўныя прылады). — А што, Дняпро для цябе толькі? — спытаў Кандрат .. Вось мы ўчора назнарок стаўную сетку ля трох вербаў паставілі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДЦО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён ранняй пары верхняга палеаліту (каля 40—24 тыс.г. назад), што насялялі вярхоўі Дона. Назва ад прозвішча аднаго з першых даследчыкаў культуры В.А.Гарадцова. Насельніцтва займалася паляваннем на мамантаў і коней, жыло у наземных жытлах, пабудаваных, верагодна, з выкарыстаннем дрэва. Вырабляла крамянёвыя долатападобныя прылады, дробныя скрабкі, скрэблы, багата арнаментаваныя касцяныя прылады, упрыгожанні, лапатачкі т.зв. «гарадцоўскага тыпу» (вёслападобныя прылады са сценак трубчастых галёначных касцей маманта).