Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус.торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ.drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Захворваць шаленствам (пра жывёлу).
2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў.
Ш. ад злосці.
3.перан. Бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу.
Шалее вецер.
4. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму.
Ш. ад захаплення.
◊
Шалець з раскошы (разм.) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця.
|| зак.ашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Праяўляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш.Карпюк.— Не, у мяне яшчэ ёсць справы, — Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акты́ўнасцьж. Aktivität [-vi-] f -, Geschäftigkeit f -, Tätigkeit f -; Rührigkeit f -;
праяўля́ць акты́ўнасць Aktivität an den Tag légen; rührig sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
праяўле́нне, ‑я, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.праяўляць — праявіць і праяўляцца — праявіцца.
2. Выяўленне, увасабленне чаго‑н.; разнавіднасць, форма. Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры.Краўчанка.Багдановіч сваёй паэзіяй імкнуўся асэнсаваць і адлюстраваць навакольную рэчаіснасць ва ўсіх яе праяўленнях.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́віцца1, ‑віцца; незак.
Зал.да ставіць.
ста́віцца2, стаўлюся, ставішся, ставіцца; незак.
Праяўляць, выражаць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Мясцовыя людзі .. заўсёды з насцярогай ставяцца да чужых.Навуменка.Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мінда́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., зкім-чым і без дап.
Разм.
1. Быць сентыментальным, да прыкрасці ласкавым. [Лютынскі:] Я не з’яўляюся непраціўленцам злу: міндальнічаць і гуляць у шляхетнасць не буду.Крапіва.
2.Праяўляць празмерную мяккасць, паблажлівасць да каго‑н. [Даніла:] — Я гэта гавару, каб ты не міндальнічаў са зладзеямі ды гультаямі. Пасля людзі дзякуй скажуць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)