горад на Украіне, раённы цэнтр у Данецкай вобл., на р. Крывы Тарэц. Вядома з 1870, горад з 1932. 107,8 тыс.ж. (1991). Вузел аўтадарог і чыгунак. Буйны прамысл. цэнтр Данбаса. Прам-сць: металургічная, шкляная, хім., прыладабудаванне, гарбарная і інш.; вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАША́НСКІ ТОРФАМАСІ́Ў,
балота ў Капыльскім, Слуцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Лоша. Нізіннага тыпу. Пл. 11 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,8 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 2,1 м. Здабыча торфу для вытв-сці брыкетаў і на ўгнаенне. Большая ч. балота асушана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІМЕРБЕТО́Н,
бетон, у якім вяжучым рэчывам служаць сінт. палімеры (поліэфірныя, эпаксідныя, фенолафармальдэгідныя і інш. смолы, некат. тэрмапласты). Вызначаецца высокай трываласцю, зносаўстойлівасцю, воданепранікальнасцю, хім. устойлівасцю. Дэфармуецца пад нагрузкай (мае паўзучасць). Выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог, мастоў, аэрадромаў, падлог у вытв. памяшканнях, вырабу цюбінгаў, абліцоўкі прамысл. будынкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРЫКА́НСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ІНТЭЛЕКТУА́ЛЬНАЙ УЛА́СНАСЦІ (African Intelectual Property Organization). Створана ў 1962 як Афрыканскае ведамства прамысл. уласнасці. Уваходзяць 12 краін. Штаб-кватэра ў г. Яўндэ (Камерун). Мэта дзейнасці — спрыяць ахове літ. і мастацкіх твораў, прызнанню культ. і сац. каштоўнасці мастацкай і літ. уласнасці; дапамагаць у стварэнні нац. асацыяцый аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́РТЫ,
маёмасць, што паступіла акцыянернаму таварыству ў лік аплаты акцый. Могуць быць тавары, гандл. і прамысл. прадпрыемствы на поўную суму грашовага капіталу. Часта заснавальнікі акц. т-ваў як апорты. перадаюць гэтым т-вам свае тавары і прадпрыемствы па завышанай цане, каб атрымаць акцый больш, чым каштуе здадзеная маёмасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВЫ́ СПУСК,
прыстасаванне для спуску сыпкіх і кускавых грузаў пад дзеяннем уласнай вагі; сродак гравітацыйнага транспартавання. Вышыня да 100 м і болей, прадукцыйнасць да 500 т/гадз пры дыяметры трубы 1,2—1,5 м. Выкарыстоўваецца на шматпавярховых складах, прамысл. прадпрыемствах, у горнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ (Aba),
горад на Пд Нігерыі, на р. Аба, пры перасячэнні шашы з чыг. Порт-Харкарт—Энугу. 264 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл. цэнтр раёна вырошчвання алейнай пальмы і вытв-сці алею. Прадпрыемствы тэкст., фармацэўтычнай, мылаварнай, па вырабе пластмас, цэментнай, абутковай, парфумернай і вінаробчай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ТОРГО́ВАЯ ГАЗЕ́ТА».
Выходзіць з мая 1995 у Мінску на рус. мове 1 раз на тыдзень. Выдаецца пры ўдзеле Мін-ва гандлю, Мін-ва знешніх эканам. сувязяў, Гандлёва-прамысл. палаты і Белкаапсаюза Рэспублікі Беларусь. Публікуе нарматыўныя дакументы гандл. галіны, паведамляе пра змены ў падаткаабкладанні, мытным заканадаўстве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́НАС (ад назвы скалы Дынас ва Уэльсе, Вялікабрытанія),
адзін з вогнетрывалых матэрыялаў. Складаецца пераважна (не менш як 93%) з крэменязёму. Атрымліваецца з кварцавых парод на вапнавай або іншай звязцы абпальваннем пры высокіх т-рах. Вогнетрываласць 1680—1730 °C. Выкарыстоўваецца пры мураванні прамысл. печаў (мартэнаўскіх, коксавых, шклаварных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБАЛПУ́Р,
горад у цэнтр.ч. Індыі, У вярхоўі р. Нармада, у штаце Мадх’я-Прадэш. Засн. ў 1-й пал. 19 ст. як англійская ваен. база. 764,6 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., керамічная, шкляная, гумавая, лесапільная, металаапр., аўтамабілебудаўнічая. Гандаль драўнінай. Ун-т.