ШАНЬТО́Ў, Сватоў,

горад на ПдУ Кітая, у прав. Гуандун. 579 тыс. ж. (1990). Порт у дэльце р. Ханьцзян на Паўд.-Кітайскім моры. Важны прамысл. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., харчасмакавая; вытв-сць запалак. Рамёствы. Рыбалоўства.

т. 17, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)