Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТЭРМАГРА́ФІЯ (ад тэрма... + ...графія),
1) сукупнасць розных спосабаў рэгістрацыі цеплавога поля аб’ектаў (поля іх інфрачырвонага выпрамянення). Ажыццяўляецца актыўнымі і пасіўнымі прыладамі інфрачырвонай тэхнікі, цеплавізарамі (гл.Цеплабачанне). Аўтам. запіс т-ры паветра і вады робіцца тэрмографамі.
2) Адзін са спосабаў аператыўнага капіравання пераважна чорна-белых рукапісных, друкаваных і інш. штрыхавых матэрыялаў. Гл.Тэрмакапіраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛА ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК, Хола датчык,
вымяральны пераўтваральнік на аснове Хола эфекту. Пры дапамозе Х.п. можна вымяраць фіз. велічыні, якія адназначна залежаць ад напружанасці магн.поля. Адрозніваюць вымяральныя і індыкатарныя Х.п. Вымяральныя выкарыстоўваюцца ў магнітометрах, бескантактных амперметрах, перамнажальных прыладах і інш., індыкатарныя служаць для ўстанаўлення факта наяўнасці ці адсутнасці магн.поля ў дадзеным пункце прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПАРАМАГНІ́ТНЫ РЭЗАНА́НС (ЭПР),
рэзананснае паглынанне (вылучэнне) эл.-магн. выпрамянення электронным парамагнетыкам, які знаходзіцца ў знешнім магн. полі; разнавіднасць магнітнага рэзанансу. Абумоўлены індуцыраванымі эл.-магн. выпрамяненнем квантавымі пераходамі паміж двума станамі магнітнага моманту электрона. Прыводзіць да пераарыентацыі магн. моманту электрона адносна напрамку індукцыі знешняга магн.поля, якое палярызуе парамагнетык. Ужываецца таксама назва «электронны спінавы рэзананс», таму што ЭПР звязаны са спінам электрона. Адкрыты ў 1944 Я.К.Завойскім.
ЭПР назіраецца ў рэчывах, якія ўтрымліваюць ненулявыя электронныя магн. моманты (абумоўленыя няспараным спінам ці камбінацыяй яго з арбітальным момантам). Велічыня расшчаплення ўзроўню энергіі электрона знешнім магн. полем прама прапарцыянальная індукцыі поля (гл.Зеемана з’ява). Стану электрона з меншай энергіяй адпавядае арыентацыя яго магн. моманту ўздоўж магн.поля. Калі энергія кванта эл.-магн. выпрамянення роўная велічыні расшчаплення энергет. узроўню электрона, то магчымы рэзанансны пераход — пераарыентацыя магн. моманту электрона. Пасля паглынання выпрамянення электронам рэлаксацыйныя працэсы (гл.Рэлаксацыя) імкнуцца аднавіць арыентацыю яго магн. моманту ўздоўж магн.поля. Пры рэгістрацыі ЭПР рэчыва звычайна змяшчаюць у пучнасць магн. кампаненты стаячай эл.-магн. хвалі (у сантыметровым дыяпазоне даўжынь хваль) і яе частата падтрымліваецца пастаяннай, а знешняе магн. поле мяняецца (ад дзесяткаў да соцень мілітэслаў). Пры гэтым напрамкі індукцый гэтых двух магн. палёў павінны быць узаемна перпендыкулярныя.
ЭПР выкарыстоўваецца для даследавання структуры цвёрдага цела (вызначэння колькасці магн. момантаў электронаў у аб’ектах рознай прыроды), для стварэння інверснай населенасці энергет. узроўняў у квантавых парамагн. узмацняльніках (гл.Мазер), а таксама ў хіміі, біялогіі (напр., для даследавання свабодных радыкалаў).
Літ.:
Вертц Дж., Болтон Дж. Теория и практические приложения метода ЭПР: Пер. с англ. М, 1975;
Александров Е.Б., Запасский В.С. Лазерная магнитная спектроскопия. М., 1986;
Экстром Ф., Вайнлэнд Д. Изолированный электрон: Пер. с англ. // Успехи физ. наук. 1981. Т. 134, вып. 4;
Федорук Г.Г. Нестационарная нутационная ЭПР — спектроскопия конденсированных сред // Журн. прикладной спектроскопии. 2002. Т. 69, № 2.
М.А.Паклонскі.
Да арт.Электронны парамагнітны рэзананс. Залежнасць энергіі электрона E ад велічыні індукцыі знешняга магнітнага поля для дзвюх магчымых арыентацый яго магнітнага моманту адносна : 1 — супраць поля; 2 — уздоўж поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад пара... + магнетызм),
уласцівасць рэчываў слаба намагнічвацца ў напрамку знешняга магн.поля; адзін з відаў магнетызму. Характэрны для рэчываў (парамагнетыкаў), часціцы якіх (атамы, малекулы, іоны, атамныя ядры) маюць уласныя магн. моманты. У адсутнасці знешняга магн.поля яны арыентаваны хаатычна, так што намагнічанасць рэчыва роўная нулю.
Пры наяўнасці знешняга полямагн. моманты арыентуюцца пераважна ўздоўж поля і намагнічанасць вызначаецца формулай
, дзе χ — магнітная ўспрыімлівасць (для парамагнетыкаў пры т-ры ≈ 293 К χ ⁓ 10−7—10−4), — напружанасць знешняга магн.поля. З павелічэннем т-ры ўзрастае дэзарыентавальнае дзеянне цеплавога руху і χ памяншаецца (гл.Кюры закон, Кюры—Вейса закон). Існаванне ў атамаў (іонаў) магн. момантаў, якія абумоўліваюць П., можа быць звязана з арбітальным рухам электронаў у абалонцы атама — арбітальны П., іх спінам — спінавы П., а таксама (у меншай ступені) са спінам атамных ядраў — ядзерны П. (гл.Магнетон). Даследаванне П. дае інфармацыю пра мікраскапічныя магн. ўласцівасці і ўнутр. структуру рэчываў. П. выкарыстоўваецца для атрымання звышнізкіх т-р метадам магнітнага ахаладжэння, у квантавай электроніцы (гл.Мазер) і інш.Гл. таксама Электронны парамагнітны рэзананс, Ядзерны парамагнітны рэзананс.
Літ.:
Вонсовский С.В. Магнетизм. М., 1971;
Абрагам А., Гольдман М. Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1984;
Кринчик Г.С. Физика магнитных явлений. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОК ЗРУШЭ́ННЯ,
фізічная велічыня, што характарызуе магн. дзеянне пераменнага электрычнага поля. Уведзены Дж.К.Максвелам у яго тэорыі эл.-магн.поля: пераменнае эл. поле стварае адпаведнае магнітнае поле па такіх жа законах, што і ток праводнасці. Шчыльнасць Т.з.
, дзе D — вектар электрычнага зрушэння (гл.Максвела ўраўненні).
Поўны Т.з. складаецца з вакуумнага Т.з., абумоўленага скорасцю змены напружанасці электрычнага поля ў вакууме (без руху эл. зарадаў; не суправаджаецца выдзяленнем джоўлевай цеплаты), і палярызацыйнага Т.з. ў дыэлектрыках, абумоўленага зрушэннем звязаных эл. зарадаў у рэчыве (суправаджаецца выдзяленнем джоўлевай цеплаты; гл.Дыэлектрычныя страты). Т.з. забяспечвае замкнёнасць ланцугоў любых непастаянных токаў, напр., пры зарадцы (разрадцы) кандэнсатара паміж яго абкладкамі ўзнікае Т.з., што замыкае эл. ланцуг.