1. Прыгожы, прывабны. Вельмі харошага жаніха.. дачцэ [Лопаніхі] ўжо не шукаць, а гэты хоць і дохленькі, крываногі, ды ўсё ж — гаспадар.Кулакоўскі.Прыбяры пень, дык і пень будзе харошы.Прымаўка.
2. Які вызначаецца станоўчымі маральнымі, душэўнымі якасцямі. Харошы.. [Сымон Пятровіч] мужык, справядлівы...Грахоўскі.Харошы салдат ехаў з намі. Такі не толькі плашч-палатку аддасць, а калі трэба, то і сабою заслоніць.Хомчанка.
3. Добры, высакаякасны. Гэты невялікі рэстаран быў трэцяга разраду. Тут падавалі селядцы з бульбай, харошы капусны боршч з мясам, бульбяныя, грыбныя супы, гарохавы, фасолевы, грэцкую кашу.Пестрак.Харошы быў крук, моцны.Лынькоў.// Які прыносіць задавальненне; прыемны. [Гарлахвацкі:] Такія ўсякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца.Крапіва.Маладыя, родныя, харошыя, Не крычыце пад маім акном У той час, як госцяю няпрошанай Узыходзіць поўня над сялом.Жычка.
4.(усяброўскімзвароце). Дарагі, любы, мілы. Мой харошы, мой саколік, Сэрца тваё чую. Абніму і, як ніколі, Моцна пацалую.А. Александровіч.— Другая рэч, Антось харошы: Таксама трэба мець і грошы, — Міхал прамовіў ціхім басам.Колас.— Добра, — засмяялася маці. — Памочнік ты мой харошы!Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stump
[stʌmp]1.
n.
1) пень пня m.
2) абру́бак -ка m. (нагі́), ку́кса f.
3) каржакава́ты чалаве́к
4) імправізава́ная трыбу́на f. (для паліты́чных прамо́ўцаў)
5) цяжкі́ крок, цяжка́я хада́
6) драўля́ная нага́
2.
v.
1) карчава́ць пні
2) чыкільга́ць
3) аб’яжджа́ць з агіта́цыяй
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пні́шча
1. Нявыкарчаваны высечаны лес (Ваўк.Сцяшк.).
2. Месца, дзе стаяў пень ад спіленага дрэва (Жытк., Слаўг.). Тое ж пе́нішча, пне́шча (Слаўг.).
3. Новае поле яшчэ з пнямі (Варк. 1641 МЕВ, № 11, ч. аф., чэрв., 1906, 415).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
камяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца цвёрдым, як камень. Камянела ў бочках мазь для колаў і марнеў іншы небагаты тавар.Самуйлёнак.
2.перан. Станавіцца нерухомыя, застылым; мярцвець. Камянець ад страху. □ Калі адзін на адзін з .. [дзяўчынаю] заставаўся, то ў мяне адразу аднімала язык, у сярэдзіне ўсё камянела і я маўчаў як пень.Краўчанка.Падымаліся каскі Ад страху ў тых слухачоў, Камянелі, Як маскі, Іх твары І стыла іх кроў.Куляшоў.
3.перан. Станавіцца жорсткім, бяздушным, абыякавым да ўсяго. Пяшчотнае сэрца [Машэкі] камянее ад зганьбаванага кахання.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Strohn -(e)s сало́ма;
ein Bund ~ аха́пак сало́мы;
◊
er hat ~ im Kopf≅ ён дурны́ як пень [як бот];
léeres ~ dréschen* таўчы ваду́ ў сту́пе; пераліва́ць з пусто́га ў паро́жняе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
4.перен. (скопление) зато́р, -ру м., про́бка, -кі ж.;
◊
глуп как про́бка дурны́ як пень (як бот);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Homo longus raro sapiens
Высокі чалавек рэдка бывае мудрым.
Высокий человек редко бывает мудрым.
бел. Вырас да неба, а дурань як трэба. Вялікая фігура, ды дура. Вялікая галава, ды пустая.
рус. Вырости вырос, а ума не вынес. Велик пень, да дурень. С осину вырос, а ума не вынес. Ростом с Ивана, а умом с болвана. Велика Федора, да дура, Иван мал, да удал. Велик дуб, да дуплист, а мал дуб, да здоров.
фр. Grosse tête, peu de sens (Большая голова, мало смысла). Longs cheveux, courte cervelle (Длинные волосы, ум короткий).
англ. The greatest calf is not the best meat (Самый большой телёнок ‒ не самое лучшее мясо).
нем. Groß ist der Baumstumpf, doch schlecht (Велик ствол дерева, но плох).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Тру́бачка ‘лодка, выдзеўбаная з тоўстай асіны’ (падзв., Нар. сл.; мёрск., Жыв. НС), ‘вузкая рыбацкая лодка’ (Касп.), тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.). Параўн. рус.астрах.труба́ ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’. Да труба1, аднак матывацыя наймення не зусім зразумелая. Магчыма, першапачаткова ў аснове ляжалі *trupa, *trupъ, параўн. каш.trëpa ‘гнілое, трухлявае дрэва’, ст.-рус.трупъ ‘ствол дрэва’, чарнаг.труп ‘пень’ і пад., у далейшым набліжаныя да труба ‘цыліндрычны пустацелы прадмет’, гл. SEK, 5, 166, 176.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пенцюха́йла, пенцяле́й ’непаваротлівы, тоўсты’, ’цюхцяй, неразвіты’ (Нас.). Можна супаставіць з рус.пе́ндюх ’цяльпук, мяла’, ’пуза’, ’нехлямяжы, нязграбны, няспрытны чалавек’, якое звязваюць з пень (Мацэнаўэр, LF, 12, 331; Праабражэнскі, 2, 36); збліжаюць з укр.бендюх, бендюг ’бруха, унутранасці’ (Фасмер, 3, 232), альбо выводзяць з уласнага імя Пенцеле́й, рус.Пе́нтелей з Пантелеймон < грэч.Παντέλειος < παντλήμων < παντάλας ’самы няшчасны’ (Нас., 397; Папоў, Из истории, 35). Параўн. таксама пянцю́х ’абрубак дрэва’, ’таўстун’ (гл.). Суфікс ‑айла ў адпрыметнікавых утварэннях, параўн.: даўгайла ’высокі’, дыга́йла ’цыбаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
корч
1.Пень ад спіленага ці зламанага дрэва, куста (БРС).
2. Новая зямля на месцы раскарчаванага лесу (Нясв., Слаўг., Шчуч.).
□ ур. Корч (1759) каля с. Азяраны Рагач. (ІЮМ, XXX, ч. 1, № 21, стар. 102), ур. Карчы́ (поле) каля в. Шаламы Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)