лесаўшчы́на Багатая лесам мясцовасць (Слаўг.).

Лесаўшчына — паўночна-ўсходняя частка Слаўг. р-на.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Grizzly, grizzly bear

вялі́кі дзікі́ сівы́ або́ бу́ра-сівы́ мядзьве́дзь (паўно́чна-амэрыка́нскі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГЛЕ́БАВА-КЛІМАТЫ́ЧНАЯ АКРУ́ГА,

састаўная частка глебавай правінцыі з аднолькавым генетычным тыпам рэльефу, складам глебаўтваральных парод і глеб, адным пераважным тыпам глебаўтварэння. Адрозніваецца асаблівасцямі мясц. клімату і складам расліннага покрыва. На тэр. Беларусі адпаведна глебава-геагр. раянаванню вылучана 7 глебава-кліматычных акруг: Паўночна-заходняя (займае 15,4% тэр.), Паўночна-ўсходняя (14,3%), Заходняя (18,5%), Цэнтральная (10,3%), Усходняя (13,9%), Паўднёва-заходняя (14,5%), Паўднёва-ўсходняя (13,1%). Глебава-кліматычная акруга падзяляецца на аграглебавыя раёны. Гл. Глебава-геаграфічнае раянаванне і карту да яго.

т. 5, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

норд-о́ст

(гал. noordost)

1) паўночны ўсход, паўночнаўсходні напрамак;

2) паўночна-ўсходні вецер.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

паўно́чныII геагр. nördlich;

паўно́чнай шыраты́ nördlicher Brite; nord-;

паўночнаняме́цкі nrddeutsch;

паўно́чна-ўсхо́дні nrdöstlich;

паўно́чна-захо́дні nrdwestlich; Nord-;

паўно́чнае ззя́нне Nrdlicht n -(e)s, -er;

паўно́чны за́хад Nrdwesten m -s; nrdisch;

паўно́чны хара́ктар der nrdische Charkter [kɑ-]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

northwesterly

[,nɔrӨˈwestərli]

adj.

1) у паўно́чна-захо́днім кіру́нку

2) (пра ве́цер) з паўно́чнага за́хаду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

adder’s-mouth

[ˈædərzmaʊӨ]

n.

1) Bot. ро́зныя паўно́чна-амэрыка́нскія архідэ́і

2) ятры́шнік -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чум, ‑а, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых народаў Паўночна-Усходняй Еўропы і Сібіры, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл. У круглым чуме, куды прывялі нас бацькі Івана, сапраўды было светла, чыста і ўтульна. Рамановіч.

[Комі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУЛЖЫ́НСКІ (Рыгор Іванавіч) (1838—1910?),

бел. этнограф і фалькларыст. Скончыў Нежынскі ліцэй. З 1861 настаўнік гімназій у Свянцянах, Мазыры, Гродне, інспектар нар. вучылішчаў Гродзенскай, з 1869 Мінскай губ. З 1875 дырэктар нар. вучылішчаў Варонежскай губ. Друкаваўся ў газ. «Минские губернские ведомости» («Пра духоўныя простанародныя песні Паўночна-Заходняга краю», 1868; «Мінск губернскі», 1877), «Гродненские губернские ведомости» («Пра зборнік заходнярускіх прыказак і прымавак», 1866; «Нататка пра гісторыю народнай паэзіі» і «Пра этнаграфічныя звесткі, што датычацца Заходняй Расіі», абодва 1867) і інш., аўтар артыкулаў «Сцэны з беларускага быту», «Батлейка» (абодва 1873). Пісаў для «Вестника Западной России» («Гродзенскія пісьмы: [Беларускія паданні і песні пра святога Юр’я]», «Сяло Казанскае, былое Куродзічы, Рэчыцкага павета Мінскай губерні», абодва 1865—66). З 1883 выдаваў у Харкаве час. «Благовест», дзе ў 1885—86 апублікаваў «Успаміны пра Паўночна-Заходні край (1861—1874 г.)». Склаў рукапісныя зб-кі «Песні, казкі і прыказкі Паўночна-Заходняга краю» (больш за 500 твораў) з Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губ.; (не збярогся), «Простанародныя беларускія песні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі).

В.​І.​Скідан.

т. 8, с. 573

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

містра́ль

(фр. mistral)

моцны, халодны паўночна-заходні вецер, які дзьме (асабліва зімой) з гор на міжземнаморскім узбярэжжы Францыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)