ГЕРА́СІМАЎ Аляксандр Міхайлавіч (12.8.1881, г. Мічурынск, Расія — 23.7.1963),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1943). З 1947 правадз.чл.АМСССР (у 1947—57 прэзідэнт). Вучыўся ў маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1903—15) у А.Я.Архіпава і К.А.Каровіна. Аўтар пейзажаў («Тройка. Зімовая дарога», 1912, «Пасля дажджу», 1935), партрэтаў (В.В.Лепяшынскай, 1939, групавога партрэта мастакоў І.М.Паўлава, В.М.Бакшэева, В.К.Бялыніцкага-Бірулі і В.М.Мяшкова, 1944), жанравых карцін («Лазня», 1940), ілюстрацый (да «Тараса Бульбы» М.Гогаля, 1947, і інш.), нацюрмортаў, тэатр. дэкарацый. Работы Герасімава прасякнуты аптымізмам, вызначаюцца выразнай кампазіцыяй, маляўнічасцю. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1949. У Нац.маст. музеі Беларусі 5 работ Герасімава (сямейны партрэт, 1934, «Чаромха», 1955, і інш.).
Літ.:
Осипов Д.М. Александр Герасимов: [Альбом]. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РМАНАЎ Андрэй Дзімітраў (17.6.1932, в. Яварава Варненскай акругі, Балгарыя — 15.5.1981),
балгарскі паэт-перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1977). Скончыў Сафійскі ун-т (1955). Друкаваўся з 1951. Любоў да чалавека працы, пранікненне ў яго псіхалогію, філас. асэнсаванне з’яў і супярэчнасцей жыцця, гарманічнае спалучэнне формы і зместу — асноўнае ў зб-ках паэзіі «Парасткі» (1959), «Рабочы цягнік» (1962), «Раўнадзенства» (1965), «Ператварэнні» (1968), «Астравы» (1972), «Каменная зямля» (1975), «Выбуховая зона» (1977), «Другія чатырохрадкоўі» (1980) і інш. Пераклаў на балг. мову шэраг твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча (у зб-ках «Выбраныя вершы», 1962; «Беларускія паэты», 1971), Р.Барадуліна, В.Вярбы, А.Грачанікава, А.Куляшова, М.Танка і інш. На бел. мову творы Германава перакладалі Танк, Барадулін, Г.Бураўкін, Вярцінскі, Гілевіч, Грачанікаў, А.Разанаў, У.Паўлаў і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ ГЕО́ЛАГ-РАЗВЕ́ДЧЫК БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, прысвойвалася высокакваліфікаваным рабочым, інжынерна-тэхн. работнікам геал., геафіз., гідрагеал., тапографа-геад. службаў і н.-д. устаноў, якія працавалі па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў і мелі вял. заслугі ў галіне геолага-разведачных работ, падрыхтоўкі і выхавання кадраў геолагаў і разведчыкаў нетраў. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 22.7.1968, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛЬБАК Майсей Саламонавіч (20 або 25.3.1896, г. Смаргонь Гродзенскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі пісьменнік. Настаўнічаў у Смаргоні, Мінску, Вільні. У 1920—27 жыў у Вільні, Берліне. З 1928 у Мінску, працаваў у рэдакцыях рэсп. газет, АН Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1916. Пісаў на яўр. мове. Аўтар кніг паэзіі «Вершы» (1920), «Новыя вершы» (1922), «Паэмы і вершы» (1929), цыкла «Беларусь» (1921), сатыр. антыфаш. паэмы «Дзісенскі Чайльд-Гарольд» (1933), раманаў абстрактна-філас. «Месія сына Эфроіма» і «Панядзелак» (абодва 1924), «Зельманцы» (кн. 1—2, 1931—35), п’ес «Разбойнік Бойтрэ», «Веньямін Магідаў» (абедзве паст. 1937) і інш. Перакладаў на яўр. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гогаля. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Э.Агняцвет, З.Бядуля, В.Вольскі, Х.Жычка, І.Калеснік, Г.Кляўко, У.Паўлаў, Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́ПІЧ Бранка (1.1.1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 15.2.1984),
сербскі пісьменнік. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), чл.АН Босніі і Герцагавіны (1973). Скончыў Бялградскі ун-т (1940). Друкаваўся з 1929. У зб-ках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэаліст. навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зб-кіапавяд. «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфаш. барацьбу югасл. народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваен. рэчаіснасці. Аўтар зб-каў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў. На бел. мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У.Паўлаў, І.Чарота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзічэ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Пераходзіць у дзікі стан, рабіцца дзікім (у 1 знач.). [Бык] стаяў адзін у пустой аборы і дзічэў.Паўлаў.
2. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым. — Не будзе гэтага, мы не хочам дзічэць у хутарской адзіноце.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсо́біць, ‑соблю, ‑собіш, ‑собіць; заг. падсабі і падсоб; зак.
Абл. Трохі дапамагчы. [Кучук:] — Можа, цяжкі чамаданік, то дайце трошкі падсоблю.Лобан.[Платон:] — Даўно, Віктар, да нас не заходзіў. Прыйшоў бы пагуляць. Тані ўрокі падсобіў бы зрабіць. Экзамены ж скора.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАГРАБЕ́ЛЬНЫ Павел Архіпавіч (н. 25.8.1924, в. Салошына Палтаўскай вобл., Украіна),
украінскі пісьменнік. Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1951). Дэбютаваў як навеліст (зб-кі «Стэпавыя кветкі», 1955; «Настаўнік», 1957; «Навелы марскога ўзбярэжжа», 1958). Вял.Айч. вайне прысвяціў аповесць «Дума пра неўміручага» (1957) і раманы «Еўропа 45» (1959), «Еўропа. Захад» (1961). Гісторыі Украіны прысвечаны раманы «Дзіва» (1968), «Першамост» (1972), «Смерць у Кіеве» (1973; за 2 апошнія Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1974), «Еўпраксія» (1975), «Раксалана» (1980), «Я, Багдан» (1983). Праблемы духоўнага і матэрыяльнага ў сучасным жыцці асэнсаваны ў раманах «Спякота» (1960), «Пераходзім да любові» (1971), «Разгон» (1976; Дзярж. прэмія СССР 1980), «Львінае сэрца» (1978), «Паўднёвы камфорт» (1984) і інш. Яго творы вызначаюцца вастрынёй сюжэта, дынамічнасцю дзеяння, публіцыстычнасцю. На бел. мову паасобныя творы З. пераклалі Л.Салавей, У.Паўлаў.
Тв.:
Твори. Т. 1—6. Київ, 1979—81;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. М., 1986—87.
Літ.:
Фащенко В. Павло Загребельний. Київ, 1984;
Шпиталь А.Г. Історична проза Павла Загребельного. Київ, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДО́НІС (Maldonis) Альфонсас (н. 22.8.1929, в. Наўяплента Алітускага пав., Літва),
літоўскі паэт.Засл. дз. мастацтваў Літвы (1974). Нар. паэт Літвы (1984). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзярж. прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзярж. прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш.Асн. змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-паліт. і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэт. вобразаў. Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літ. мову творы М.Аўрамчыка, А.Грачанікава, В.Зуёнка, П.Макаля. На бел. мову творы М. пераклалі М.Базарэвіч, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, А.Вольскі, В.Вярба, Грачанікаў, Х.Жычка, Зуёнак, М.Калачынскі, У.Караткевіч, Е.Лось, Макаль, Р.Няхай, С.Панізнік, У.Паўлаў, В.Пятрэнка, А.Разанаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў.