во́люст

(ням. Wollust)

сладастраснае пачуццё, якое ўзнікае ў час палавога акта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сантыме́нты

(фр. sentinient = пачуццё)

празмерная чуллівасць, якая праяўляецца ў словах, учынках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Маўду́к ’маўклівы чалавек’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maudulỹs ’сум’, ’злосць, прыкрасць’, ’пачуццё незадаволенасці’, maudùs ’рэўматызм’, maudúoti ’сумаваць па кім-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчарава́насць, ‑і, ж.

Стан расчараванага. Пачуццё расчараванасці і незадаволенасць агарнула .. [Барыса]. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транквіліза́тар, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які знімае нервовае ўзбуджэнне, пачуццё трывогі, страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

whet [wet] v.

1. вастры́ць (нож)

2. абвастра́ць (пачуццё);

whet one’s appetite выкліка́ць апеты́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДАНЕ́ЛІЯ Пётр Аляксандравіч Пётр Аляксеевіч

(н. 23.1.1920, г. Махачкала, Дагестан),

бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Вучыўся ў Маск. вучылішчы памяці 1905 г. (1938—39). Працуе ў розных відах выяўл. мастацтва. Яго пейзажы вылучаюцца эмацыянальным успрыманнем прыроды. рамант. прыўзнятасцю: «Плывуць аблокі» (1957), «Дзень» (1965), «Беларуская мелодыя» (1972), «Восеньскія карункі» (1978), «Пачуццё сустрэчы» (1982), «Абуджэнне» (1988), «Дзень, які сыходзіць» (1990), «Палеская ўсмешка» (1996) і інш. Выканаў манум. размалёўкі для палацаў культуры ў Пінску — «Мастацтва акрыляе» (1976) і ў в. Клейнікі (Брэсцкая вобл.) — «Мірная Брэстчына» (1984), для адм. будынка Брэсцкага хім. камбіната — «Палеская песня» (1980). Аўтар памятных медалёў да 20-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці (1961), 950-годдзя Брэста (1969) і інш., помніка-бюста дзеяча рэв. руху ў Зах. Беларусі С.​Я.​Багданчуку (1970) у пас. Мухавец Брэсцкай вобл. Іл. гл. таксама ў арт. Багданчук С.Я.

Г.​А.​Фатыхава.

П.Данелія. Пачуццё сустрэчы. 1982.

т. 6, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

за́йздрасць, -і, ж.

Пачуццё прыкрасці і раздражнення, выкліканае дабрабытам, поспехамі іншых.

Глядзець з зайздрасцю на што-н.

◊

На зайздрасць — так (такі), што можна пазайздросціць.

Лопнуць ад зайздрасці — пра бурнае праяўленне зайздрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́басць, -і, ж.

1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н., адданасці каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, чым-н.

Л. да роднага краю.

2. у знач. вык. Любата.

Хлопец — адна л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няёмка, безас., у знач. вык.

1. Пра адчуванне нязручнасці, невыгоды, выкліканых чым-н.

Было н. сядзець.

2. Пра пачуццё збянтэжанасці, сораму, якое перажывае хто-н.

Ёй стала н. ад такіх слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)