катэгары́чны

(лац. categoricus, ад гр. kategorikos = які сцвярджае)

рашучы, які не дапускае пярэчанняў (напр. к. загад, к-ае патрабаванне).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ло́зунг

(ням. Losung)

зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіроўную ідэю, палітычнае патрабаванне, а таксама плакат з такім зваротам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Ánforderung f -, -en

1) патрабава́нне, заяўка

2) pl прэтэ́нзіі, патрабава́нні;

hóhe ~en stéllen ста́віць высо́кія патрабава́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ло́зунг

(рус. лозунг, ад ням. Losung)

1) заклік, які ў кароткай форме выражае кіруючую ідэю, задачу, патрабаванне, а таксама плакат з такім заклікам;

2) уст. пароль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэтэ́нзія, ‑і, ж.

1. Прад’яўленне сваіх правоў на каго‑, што‑н.; патрабаванне чаго‑н. — Я напішу, каб сельсавет у трохдзённы тэрмін законна ўрэгуляваў гэтае пытанне з зямлёю, на якую вы маеце прэтэнзію... Галавач. У гэтых словах угадвалася прэтэнзія, можа, нават на кіраўніцтва калгасам. Дуброўскі.

2. Патрабаванне незадаволенасць, прад’яўленыя да каго‑, чаго‑н.; скарга. У сталявараў нямала прэтэнзій да рабочых тых аддзяленняў сталеліцейнага цэха, ад якіх залежыць паспяховая работа. Данілевіч. // Спец. Заява крэдытора, пакупніка, у якой выказваецца пратэст даўжніку, пастаўшчыку з прычыны парушэння ўмоў пагаднення.

3. Імкненне прыпісаць сабе ўласцівасці, якасці, якіх звычайна няма. Скаромны быў чалавек з прэтэнзіямі на інтэлігентнасць. Колас. [Пан Чарапіцкі] гаворыць, як сячэ, — з прыціскам, з прэтэнзіямі на віртуозную элегантнасць. Пестрак.

•••

У прэтэнзіі (быць) на каго-што — адчуваць незадаволенасць кім‑, чым‑н., крыўду на каго‑, што‑н.

[Лац. praetensio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыцыяне́р

(фр. conditionneur, ад лац. conditio = умова, патрабаванне)

спецыяльная ўстаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, чысціні і вільготнасці паветра ў памяшканні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Gebót n -(e)s, -e

1) зага́д

2) за́паведзь;

die Zehn ~e рэл. Дзе́сяць за́паведзяў

3) камерц. прапано́ва;

j-m zu ~e stéhen* быць у распараджэ́нні каго́-н.;

das ~ der Stúnde патрабава́нне мо́манту [ча́су];

óberstes ~ вышэ́йшае патрабава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ультыма́тум, ‑у, м.

1. Дыпламатычная нота з рашучым катэгарычным патрабаваннем, невыкананне якога пагражае разрывам дыпламатычных адносін і прымяненнем сілы. Часовы ўрад не прыняў і паўторнага ультыматуму. Гурскі.

2. Разм. Катэгарычнае патрабаванне чаго‑н., якое суправаджаецца пагрозай. [Усевалад:] — Вы ставіце мне ультыматум: або працуй так, як мне трэба, або — не гамінай. Скрыган. Мы ўжо ведалі: чуць што не так — доктар адразу ставіць ультыматум. Шамякін.

[Лац. ultimatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгрэса́нт

(ад лац. regressio = вяртанне)

асоба, якая прад’яўляе зваротнае патрабаванне да іншай асобы аб кампенсацыі затрат, што яна зрабіла на карысць гэтай асобы (напр. заплаціла за што-н.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАСНІ́ЙСКІ КРЫ́ЗІС 1908—09,

міжнародны канфлікт, выкліканы анексіяй 7.10.1908 Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй. Паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 правінцыі Боснія і Герцагавіна, населеныя сербамі і харватамі, былі акупіраваны аўстра-венг. войскамі, але юрыдычна заставаліся пад намінальнай уладай Асманскай імперыі; у іх пасля выхаду Сербіі з саюзу з Аўстра-Венгрыяй (1903) узмацніўся нац.-вызв. рух. Анексія была задумана, каб прадухіліць магчымае аб’яднанне правінцый з Сербіяй, што не адпавядала інтарэсам Габсбургаў. Дзеянні Аўстра-Венгрыі выклікалі пратэст з боку Турцыі і Сербіі, якая спадзявалася на падтрымку Расіі. Англія заявіла пра непарушнасць Берлінскага трактата 1878, Францыя ўстрымалася ад пратэсту, анексію не ўхвалілі Італія і Румынія. Аўстра-Венгрыю падтрымала Германія. За кампенсацыю ў 2,5 млн. тур. фунтаў Габсбургі дамагліся прызнання анексіі ад Турцыі (пагадненне ад 26.2.1909). Расія імкнулася ўрэгуляваць Баснійскі канфлікт дыпламатычным шляхам, але ва ўмовах ваен. падрыхтоўкі Аўстрыі і магчымага яе нападу на Сербію вымушана была прыняць ультыматыўнае патрабаванне Германіі (22.3.1909) аб прызнанні анексіі. 31.3.1909 анексію прызнала і Сербія. Баснійскі крызіс прывёў да росту міжнар. напружанасці, паглыблення супярэчнасцяў паміж Антантай і Траістым саюзам, пагаршэння адносін паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, стаў адной з перадумоў развязвання 1-й сусв. вайны.

т. 2, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)