размо́ва ішла́ вако́л пыта́нняў палі́тыкі das Gespräch dréhte sich um polítische Frágen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БА́ТЛЕР ((Butler) Нікалас М’юрэй) (2.4.1862, г. Элізабет, ЗША — 7.12.1947),
амерыканскі дзярж. дзеяч, педагог, пацыфіст. Скончыў Калумбійскі каледж. Д-р філасофіі (1884), праф. (1890). У 1902—45 прэзідэнт Калумбійскага каледжа. Быў саветнікам прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Адстойваў неабходнасць абмежавання ўзбраення і стварэння міжнар. суда. З 1925 прэзідэнт Фонду міжнар. міру. Падтрымаў пакт Келага—Брыяна (1928), які асуджаў вайну як сродак нац.палітыкі. Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Дж.Адамс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЎ ((Below) Георг Антон Гуга фон) (19.1.1858, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 20.10.1927),
нямецкі гісторык-медыявіст. Праф. у Мюнстэры (з 1891), Марбургу (з 1897), Цюбінгене (з 1901), Фрайбургу (1905—24). Даследаваў гісторыю дзярж. ладу і гаспадаркі ням. гарадоў у сярэднявеччы. Крытыкаваў вотчынную тэорыю, прызнаваў вядучую ролю палітыкі і права ў гісторыі. Гал. працы: «Тэрыторыя і дзяржава» (1900), «Нямецкая дзяржава ў сярэднія вякі» (1914), «Праблемы эканамічнай гісторыі» (1920).
Існавала з кастр. 1932 да сак. 1939 у Мінску. Створана на базе Камуністычнага ун-та Беларусі. Рыхтавала арганізатараў сацыяліст. сельскай гаспадаркі, кіруючых парт. і сав. работнікаў раённага звяна. Кафедры ў 1934: палітэканоміі, эканам.палітыкі, ленінізму і гісторыі партыі, дыялект. матэрыялізму, гісторыі народаў СССР, усеаг. гісторыі, арганізацыі с.-г. вытв-сці, аграноміі, жывёлагадоўлі, механізацыі сельскай гаспадаркі. Рэарганізавана ў с.-г. тэхнікум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЕ РЭГУЛЯВА́ННЕ,
форма ўздзеяння дзяржавы на функцыянаванне эканам. сістэмы, галін нар. гаспадаркі з мэтай падтрымання сваёй палітыкі, змянення ў пэўным кірунку эканам. працэсаў, з’яў або сувязей паміж імі. Выкарыстоўваецца для ўздзеяння на рыначную кан’юнктуру, працэс рыначнага цэнаўтварэння. Дз.р. цэн можа ажыццяўляцца прамым (лімітаванне цэн ці іх субсідзіраванне са сродкаў дзярж. бюджэту) і ўскосным (дыферэнцыраваная падатковая і крэдытная палітыка, фінансаванне н.-д. работ, дзяржзаказы прыватным кампаніям і інш.) метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАЛЯЦЫЯНІ́ЗМ,
палітыка дзярж. замкнёнасці, адмовы ад удзелу ў пераадоленні міжнар. канфліктаў. Тэрмін з’явіўся ў ЗША у сярэдзіне 19 ст. для абазначэння кірунку знешняй палітыкі, заснаванай на ідэі неўмяшання ва ўзбр. канфлікты на тэр. Еўропы. У наш час тэрмін «І.» разумеецца ў больш шырокім сэнсе. У выглядзе санкцый і інш. захадаў ён выкарыстоўваецца з мэтай эканам. і паліт. націску на асобныя краіны ў палітыцы міжнар. ін-таў, арг-цый і некат. дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НВАЛДС, Кронвальд (Kronvalds) Аціс (15.4.1837, Курземе каля г. Ліепая, Латвія — 17.2.1875), латышскі грамадскі дзеяч, педагог, мовазнавец. Скончыў пед. курсы пры Тартускім ун-це (1867), быў вольным слухачом Берлінскага ун-та (1859). Удзельнік руху младалатышоў. Выступаў супраць палітыкі анямечвання латышоў, за вызваленне лат. мовы ад германізмаў, пашырэнне сеткі лат.нар. школ. Зрабіў значны ўклад у развіццё лат. мовы. Аўтар кн. «Нацыянальныя імкненні» (1872 на ням., 1887 на лат. мовах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБІЛІТЭ́Т (ад лац. nobilitas знаць),
у Рымскай рэспубліцы замкнутае кола патрыцыянскіх і знатных плебейскіх сем’яў, якое сфарміравалася да пач. 3 ст. да н.э. Паводле традыцыі толькі прадстаўнікі Н. маглі займаць вышэйшыя дзярж. пасады. Н. быў захавальнікам паліт. традыцый арыстакратычнай рэспублікі, але з яго асяроддзя выходзілі і апазіцыйныя палітыкі. У часы імперыі страціў былое значэнне. У больш шырокім значэнні, у т. л. ў стараж. аўтараў, Н. — «знаць», у процілегласць «народу», «чэрні».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯФранцыі,
першая марксісцкая партыя ў Францыі ў 1879—1901. Створана паводле рашэння Марсельскага рабочага кангрэса (1879), праграма прынята на Гаўрскім кангрэсе (1880). Кіраўнікі — Ж.Гед і П.Лафарг. Прапагандавала марксізм, падтрымлівала стачкі рабочых, змагалася супраць калан.палітыкі ўрада, у 1893 правяла 12 сваіх дэпутатаў у парламент. З 1899 змагалася супраць мільеранізму (гл. А.Мільеран). У 1901 аб’ядналася з інш. антымільеранісцкімі групоўкамі ў Рэв.сацыяліст. саюз (з 1903 Сацыяліст. партыя Францыі).