ЗУ́ДАЎ (Вячаслаў Дзмітрыевіч) (н. 8.1.1942, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваенна-авіяц. вучылішча (1963). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 14—16.10.1976 з В.Л.Раждзественскім здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» (як камандзір). Правёў у космасе 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РНАН ((Cernan) Юджын) (н. 14.3.1934, г. Чыкага, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС ЗША (з 1976 у адстаўцы). Магістр навук па авіяц. тэхніцы. Скончыў ун-т Перд’ю (г. Лафеет, штат Індыяна; 1956), ваенна-марскую школу (г. Мантэрэй, штат Каліфорнія; 1961). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 3—6.6.1966 з Т.Стафардам здзейсніў палёт (з выхадам у адкрыты космас) на касм. караблі (КК) «Джэміні-9» (як 2-і пілот); 18—26.5.1969 з Стафардам і Дж.Янгам — аблёт Месяца як пілот месяцавай кабіны КК «Апалон-10»; 7—19.12.1972 з Х.Шмітам і Р.Эвансам — палёт на Месяц як камандзір КК «Апалон-17» (на Месяцы прабыў 75 гадз, 3 выхады на паверхню Месяца агульнай працягласцю 22,1 гадз). У космасе правёў 23,6 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 24,2 гадз. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (2), «За надзвычайныя заслугі». Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус.дыял.козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБКО́ ((Bobko) Карал) (н. 1937),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1959), Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1970). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Быў членам экіпажа падтрымкі па праграме ЭПАС (1975). З П.Вейцам, С.Масгрэйвам, Д.Петэрсанам здзейсніў 4—9.4.1983 палёт на касм. караблі «Спейс Шатл» («Чэленджэр») працягласцю 5 сут. 23 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕРЫО́ ((Blériot) Луі) (1.7.1872, г. Камбрэ, Францыя — 1.8.1936),
французскі авіяканструктар і пілот, адзін з заснавальнікаў авіяцыі. З 1900 будаваў арнітаптэры (апараты з рухомымі крыламі) і планёры, з 1906 — самалёты. Здзейсніў палёт на самалёце (1908), упершыню пераляцеў праліў Ла-Манш (1909). Самалёты сістэмы Блерыо выкарыстоўваліся пераважна ў 1910—20-я г. ў франц. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўт СССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕН ((Glenn) Джон Хершэль) (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Леў Сцяпанавіч) (н. 11.1.1926, Масква),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974), лётчык-касманаўт (1974), палкоўнік, канд.тэхн.н. (1963). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1956). У 1963—78 у атрадзе касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Г.В.Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (21.3.1825, г. Котка, Фінляндыя — 1.4.1890),
расійскі вынаходнік у галіне лятальных апаратаў, цяжэйшых за паветра. Контр-адмірал (1886). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1841). У 1881 атрымаў прывілей на вынайдзены ім «паветралятальны снарад» (самалёт манаплан). У 1882 пабудаваны лятальны апарат з 2 паравымі машынамі, аднак самастойны палёт на ім зрабіць не ўдалося.