ПАЦЕ́ХІН Аляксей Анціпавіч (13.7. 1829, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 29.10.1908),
рускі драматург, празаік. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй (1849). Удзельнік літ.-этнагр. экспедыцыі 1856. У 1880-я г. займаўся тэатр. рэформамі, у 1882—90 кіраваў драм. трупамі Пецярбурга і Масквы. Друкаваўся з 1851. У «мужыцкіх» драмах «Суд людскі — не божы», «Шуба авечая — душа чалавечая» (абедзве 1854), «Чужое дабро не на карысць» (1855), рамане «Сялянка» (1853) ідэалізацыя патрыярхальнасці рус. вёскі, фалькл. і этнагр. матывы. Спроба аб’яднаць сац. і этычную праблематыку, паказаць грамадскія праблемы праз прызму маральных патрабаванняў у п’есах «Мішура» (1858), «Вакантнае месца» (паст. 1880), «Адрэзаны кусок» (1865; усе забараняліся цэнзурай) і інш. У аповесцях і апавяданнях 1870—80-х г. крытычнае стаўленне да сялянскай абшчыны. Аўтар раманаў «Крушынскі» (1856), «Каля грошай» (1876), «Маладыя парасткі» (1879), цыкла нарысаў «Вясковыя міраеды» (1880), тэатр. рэцэнзій і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́касаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Абл. Вызваліўшыся ад усяго, што перашкаджае, выставіць, паказаць. Чарэшня звісла цераз плот, Жаўцее цындалея, Гарбуз свой выкасаў жывот І на прыгрэбцы грэе.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.
Паказаць, праявіць сябе з якога‑н., звычайна станоўчага, боку. Дубовік, які толькі месяц яшчэ працуе на пагрузцы, зарэкамендаваў сябе .. як сумленны работнік.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаша́на, ‑ы, ж.
Непачцівыя, няветлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Васіль усё ж пайшоў к Міканору неахвотна: так, абы не пакрыўдзіць маткі і не паказаць непашаны да суседа.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cover up
1) прыкрыва́ць, пакрыва́ць
а) абклада́ць (пра хма́ры)
б) прысыпа́ць, засыпа́ць
в) абху́тваць, заху́тваць
2) хава́ць, адмаўля́цца сказа́ць або́паказа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адукава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць адукаванага, ступень адукацыі; вучонасць. [Яша] стаў вучыцца, але пачынаць прыйшлося з другога класа, бо як ні стараўся хлапец паказаць сваю партызанскую адукаванасць, на большае не выцягнуў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паказаць што‑н. (прывычку, учынак, рысу характару, манеру гаварыць і пад.) у смешным выглядзе; высмеяць. Мы абсмяялі свайго сябрука: — Хвалько!Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)