1. Перашкаджаць слухаць, пазбаўляць магчымасці чуць; аглушаць. Народ таўчэцца каля копкі, Па бруку б’юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы.Колас.
2. Рабіць нячутным, бясшумным; заглушаць. Кірмашовы гук і голас глушылі музыку.Гарэцкі.
3. Перашкаджаць сваім ростам росту іншых раслін, пазбаўляючы іх святла і прасторы. Пырнік глушыць збажыну. □ Флоксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага.Чорны.//перан. Перашкаджаць развіццю чаго‑н. Глушыць ініцыятыву.
4.Разм. Моцным ударам па галаве пазбаўляць прытомнасці; аглушаць. Прыкладам свайго маленькага карабіна .. [Шурка] глушыць аднаго з бандытаў, у другога страляе.Мехаў.// Ударамі па лёдзе або падводнымі выбухамі даводзіць (рыбу) да стану здранцвення. Глушыць рыбу.
5. Выключаць (матор, машыну і пад.). Глушыць трактар.
6.Разм. Многа піць чаго‑н. Глушыць гарэлку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
divest
[daɪˈvest]
v.t.
1) пазбаўля́ць
to divest oneself of responsibility — пазба́віцца адка́знасьці
2) разьдзява́ць, скіда́ць во́пратку
3) Law канфіско́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
zaoszczędzać
незак.
1. эканоміць; ашчаджаць; зберагаць;
2.komu czegoпазбаўляцькаго ад чаго;
гл. zaoszczędzić
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
das entzíeht sich únserer Kénntnis гэ́та нам невядо́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СЕРВІТУ́ТЫ [ад лац. servitus (servitutis) рабства, падначаленасць],
абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю. Інстытут С. склаўся ў рым. праве з мэтай прававога ўрэгулявання супрацьлеглых інтарэсаў прыватных уласнікаў. У эпоху феадалізму С. існавалі ў тых краінах, дзе дзейнічала рым. права. Бурж. права таксама захавала і рэгламентавала С. Найб. пашыранымі былі зямельныя С. (права праезду, прагону і выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі на чужой тэр., карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.), у т. л. на Беларусі, Правабярэжнай Украіне, у Літве, Каралеўстве Польскім, прыбалтыйскіх губ. Расіі. Яны ўяўлялі сабой абшчынныя землі, захопленыя ў сялян памешчыкамі ў час прыгону. Імкненне памешчыкаў зрабіць С. крыніцай дадатковых даходаў стала адной з прычын барацьбы за зямлю паміж сялянамі і феадаламі. У выніку сялянскай рэформы 1861 зямельныя С. заставаліся ўласнасцю памешчыкаў. За сялянамі захавалася права карыстання гэтымі ўгоддзямі, але «Мясцовыя палажэнні» агаворвалі яго невыразна і недакладна. Ва ўстаўных граматах зямельныя С. нават не называліся, што давала магчымасць памешчыкам пазбаўляць сялян права карыстання імі. На Беларусі і ў Літве толькі паўстанне 1863—64 прымусіла мясц. ўлады, а потым і царскі ўрад заняцца пытаннем С. Віленскі ген.-губернатар М.М.Мураўёў загадаў пры складанні выкупных актаў часова захаваць за сялянамі права карыстання пашавымі і ляснымі С. да адвядзення ім часткі такіх угоддзяў. Але сервітутныя правы сялян вызначаліся няпэўна, што давала магчымасць памешчыкам для злоўжыванняў. Да пач. 1870-х г. сяляне атрымалі права за вызначаную плату карыстацца палівам з панскіх лясоў. У Зах. і Цэнтр. Беларусі ў 1860-я г. С. карысталіся 56% сял. двароў, надзеленых зямлёй, на пач. 20 ст. — каля трэці б. панскіх сялян. С. ліквідаваны ў выніку Кастр. рэвалюцыі 1917. Сяляне Зах. Беларусі вялі барацьбу за С. да 1939.
Літ.:
Палонскі А.В. Пашавыя сервітуты ў парэформеннай беларускай вёсцы // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1959. №4;
Яго ж. Сервитуты в аграрном строе Белоруссии феодальной формации // Из истории крестьянства Белоруссии: Сб. ст.Мн., 1978;
Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг.Мн., 1962;
Мулявичюс Л.П. К вопросу об изучении истории крестьянских сервитутов // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1971 г. Вильнюс, 1974;
Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861—1900 гг.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Труці́ць ‘знішчаць атрутай, рабіць шкоду атрутнымі рэчывамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Яруш., ТС, Варл., Сл. ПЗБ), труці́цса, тру́ціцса ‘турбавацца, мучыцца, непакоіцца’ (Кліх), ст.-бел.трутити перан. ‘пазбаўляць радасці, рабіць непрыемным’ (ГСБМ). Парны па трыванні дзеяслоў да атруціць (гл.), параўн. чэш.мар.otrutit ‘атруціць’. Узнік у выніку кантамінацыі *truti і *traviti пры ад’ідэацыі ст.-польск.truciźnik, truciciel(ka) або непасрэдна ад труць2 (гл.).