1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Публічна разглядацца (пра судовую справу), публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.).
Слухаецца справа аб забойстве.
Слухаюцца даклады па праблемных пытаннях мовы.
2.каго-чаго. Паводзіць сябе згодна з чыімі-н. парадамі; падпарадкоўвацца каму-, чаму-н.
С. настаўніка.
С. добрых парад.
|| зак.паслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
казыры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм. Ганарыста паводзіць сябе перад кім‑н.; фанабэрыцца, выхваляцца. Хлопчыкі трохі казырыліся, рабілі выгляд, што да заўваг .. [Кацярыны Іванаўны] абыякавыя, дурэлі, але ўсё-такі не абсмейвалі.Лось.Барбутовіч проста застрашваў яго, каб дзядзька не надта казырыўся перад ім і на згоду пайшоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздуры́цца, ‑дуруся, ‑дурышся, ‑дурыцца; зак.
Разм.
1. Стаць вельмі дураслівым, свавольным, непаслухмяным; распусціцца. Разы два іх бачылі каля кінатэатра. І тады Мікалай Пятровіч сказаў загадчыку гаспадаркі: — Вазьміце іх пад свой нагляд, а то раздурацца малыя...Нядзведскі.
2. Пачаць амаральна паводзіць сябе, даць поўную волю сабе; разбэсціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мудра́нка ’ядавітая травяністая расліна Paris quadrifolia L.’ (Кіс., ТСБМ). Да мудрэць (< му́дры1) ’капрызіць, свавольнічаць’ (драг., КЭС), іўеў. ’незвычайна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. паўд.-усх.п’яніца ’мудранка’, укр.бесіжник (< běsiti), дурне лісове, дурна цибуля. Параўн. таксама мудру́шкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
benéhmen*, sichIIпаво́дзіць сябе́ (gegen A – у адносінах да каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verháltungf -, -en
1) стры́мліванне, падаўле́нне, стры́манасць
2) паво́дзіны, мане́ра паво́дзіць сябе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДАМАНЕ́ЎСКІ (Даманоўскі) Язэп
(2-я пал. 16 ст. — 1-я пал. 17 ст.),
бел. мысліцель і гуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока. Сын Ф.Даманеўскага. З пазіцый сацыніянства (гл.Сацыніяне) удзельнічаў у 1594 у Навагрудку ў дыспуце з філосафам-схаластам М.Сміглецкім пра спрадвечнасць Хрыста. У канцы 1590-х г. схіляўся да атэізму, адмаўляў бессмяротнасць душы, існаванне замагільнага свету, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчыны. Займаўся паэт. творчасцю, пісаў на польск. і лац. мовах. Свае філас.-этычныя погляды адлюстраваў у вершаваных творах «Жыццё сельскае і гарадское», «Перасцярога і заахвочванне тым, хто многа гаворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні» і інш. (1620—23). Апяваў працавітасць, памяркоўнасць, сумленнасць, імкненне да ведаў, чалавечы розум. Ідэалізаваў вясковае жыццё як увасабленне «натуральнага стану» чалавека. Каларытна апісаў жыццё бел. горада пач. 17 ст.
Літ.:
Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
poised[pɔɪzd]adj.
1. ураўнава́жаны (пра чалавека); які́паводзіць сябе́ з го́днасцю; які́ не тра́ціць самавало́дання
2. які́ знаходзіцца ў раўнава́зе
3. які́ калышацца; які́ гойдаецца, гайда́ецца
4. віся́чы, падве́шаны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
fair[fε:r]a прысто́йны, сумле́нны;
er zeigt ein ~es Benéhmen ён паво́дзіць сябе́ прысто́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; незак.
1.Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, крывадушнічаць. І яшчэ адно пачуццё нараджаецца са скупых запытанняў Васіля — гэта пагарда да кулака, які выкручваецца і фальшывіць.Кучар.
2. Утвараць фальшывыя гукі. Смешна адставіўшы руку са смычком, [Валерый] аднастайна цягнуў адну і тую ж ноту. «Аднак жа ён страшэнна фальшывіць», — здзівіўся юнак.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)