Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНСТЫНКТЫВІ́ЗМу сацыялогіі,
кірунак, які імкнецца растлумачыць сац. з’явы і працэсы з дапамогай звяртання да біял. прыроды чалавека. Сфарміраваўся на мяжы 19—20 ст. У яго аснову пакладзена тэорыя сац.паводзін У.Мак-Дугала, паводле якой аснова грамадскага жыцця — у біялагічна прыроджаных інстынктах, што суправаджаюцца адпаведнымі эмоцыямі. З узаемазвязаных паміж сабой інстынктаў і эмоцый (гнеў, страх, пачуццё самазахавання, узнаўленне роду, набыццё уласнасці) ён выводзіў асн.сац. ін-ты — сям’я, дзяржава, рынак і інш. І.Лебон даказваў, што з-за валявой неразвітасці і нізкага інтэлектуальнага ўзроўню вялікіх мас людзей («натоўпу») імі кіруюць неўсвядомленыя інстынкты. У апошнія гады ў зах. навуцы сталі звяртаць большую ўвагу на ідэі І. ў рамках «эталагічных» (спадчынных) і «сацыябіялагічных» тлумачэнняў сац.паводзін і грамадскага жыцця.
амерыканскі біёлаг. Замежны чл.-кар. Расійскай АН з 1924. Праф. заалогіі ун-та Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Навук. працы па генетыцы папуляцый і экалогіі жывёл, фізіялогіі размнажэння, спадчыннасці і паводзін прасцейшых і інш. ніжэйшых жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мане́ра ’спосаб дзеяння, прыём’, мане́ры ’сукупнасць прыёмаў’, ’знешнія формы паводзін, спосаб трымацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.; шальч., Сл. ПЗБ), мане́рны ’прыгожы з выгляду’ (Нас.). З польск.maniera (maniery), якое непасрэдна з франц.manière (Кюнэ, 75; SWO, 450; Фасмер, 2, 568).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апра́ўдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да апраўдаць.
2. Абараняць каго‑н., даказваючы яго невінаватасць, справядлівасць яго ўчынкаў і паводзін. — Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, — апраўдвала Вашамірскага бабуля.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высакаро́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць высакароднага (у 1–3 знач.). Высакароднасць паводзін. Высакароднасць сплаву. □ [Ліннік:] — А я песні люблю. Асабліва народныя. Ані ў чым гэтак не раскрываецца высакароднасць народу, як у песні.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖЭНТЛЬМЕ́Н (англ. gentleman літар. высакародны чалавек),
1) чалавек высакароднага паходжання, дваранін (устарэлае).
2) У Вялікабрытаніі і інш. англамоўных краінах — чалавек, які строга прытрымліваецца свецкіх правіл паводзін, а таксама пачцівы зварот да мужчын.
3) Чалавек, які вызначаецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад бі... + лац. sexualis палавы),
1) у сексапаталогіі — палавая цяга да асоб абодвух палоў.
2) Гермафрадытызм. У першым значэнні бісексуальнасць можа быць вынікам незавершанасці фарміравання псіхасексуальнай арыентацыі або сродкам «аховы» (жаданне гомасексуаліста выдаць сябе за гетэрасексуала). Вылучаюць некалькі тыпаў бісексуальных паводзін: бісексуальнасць пубертатнага перыяду, калі падлетак яшчэ не выявіў сваёй эратычнай перавагі і можа эксперыментаваць у абодвух кірунках; чаргаванне гетэра- і гомасексуальных паводзін на аснове ўсведамлення індывідам двух якасна розных сексуальных «сцэнарыяў»; сітуацыйна абумоўленая, або псеўдабісексуальнасць, напр. ва ўмовах вымушанай палавой ізаляцыі (армія, турма і інш.). Бісексуальнасць існуе таксама як паралельныя гома- і гетэрасексуальныя паводзіны, калі афіцыйны гетэрасексуальны шлюб сумяшчаецца з тайнымі гомасексуальнымі прыхільнасцямі мужа ці жонкі. Часцей гэта адбываецца як вынік позняй сексуальнай ідэнтыфікацыі мужа ці жонкі. Часам бісексуальнасць развіваецца ў выніку раўнадушша да полу партнёра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХІ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ, душэўныя хваробы,
расстройствы псіхічнай дзейнасці галаўнога мозга чалавека, пры якіх парушаюцца адлюстраванне навакольнага асяроддзя і самасвядомасць. Падзяляюцца на псіхозы і пагранічныя расстройствы. Пры псіхозах — неадэкватнае адлюстраванне рэчаіснасці з адпаведнай дэзарганізацыяй мэтанакіраваных паводзін, фарміраванне асаблівых псіхапаталаг. утварэнняў (галюцынацый, маній і інш.). Асн. віды псіхозаў: белая гарачка, маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія, эпілепсія, дэменцыя (набытая прыдуркаватасць, якая выклікаецца пашкоджаннем галаўнога мозга, часцей як вынік прагрэсіруючага атрафічнага працэсу ў мозгу або атэрасклерозу сасудаў галаўнога мозга). Пры пагранічных расстройствах (напр., неўрозы) адзначаюцца якасныя адхіленні ад нармальнага псіхічнага развіцця пры адэкватнасці паводзін і ўспрымання. П.х. могуць развівацца бесперапынна і прыступападобна, з паглыбленнем дэфекту асобы або без яго. Вывучае П.х. псіхіятрыя.