lotniczy

lotnicz|y

авіяцыйны; паветраны;

alarm ~y — паветраная трывога;

komunikacja ~a — паветраныя зносіны;

poczta ~a — авіяпошта;

port ~y — аэрапорт;

linia ~a — авіялінія;

zdjęcie ~e — аэраздымкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

alarm, ~u

м.

1. трывога;

alarm lotniczy — паветраная трывога;

trąbić (dzwonić) na alarm — біць трывогу;

wszcząć alarm — падняць трывогу;

alarm bojowy (ćwiczebny) — баявая (вучэбная) трывога;

2. сігналізацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bump

[bʌmp]

1.

v.t.

удара́ць, штурха́ць

That truck bumped our car — Грузаві́к уда́рыў на́шае а́ўта

2.

v.i.

уда́рыцца, вы́цяцца

3.

n.

1) глухі́ ўда́р

2) апу́хласьць, пухлі́на ад уда́ру

3) гуз -а m.; калдо́біна (на даро́зе)

4) паве́траная я́ма

•

- bump into

- bump off

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

base​1 [beɪs] n.

1. асно́ва; падму́рак; п’едэста́л;

a mountain base падно́жжа гары́

2. зыхо́дны пункт, асно́ва

3. mil. ба́за;

an air base вае́нна-паве́траная ба́за;

a military/naval base вае́нная/марска́я ба́за

4. ling. асно́ва;

derivational base дэрывацы́йная асно́ва

5. chem. асно́ва, асно́ўнае рэ́чыва

6. math. асно́ва (трохкутніка)

♦

get to first base infml уда́ла пача́ць;

off base AmE, infml памылко́ва, няпра́вільна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зды́мка ж. спец.

1. Áufnahme f -, -n; Verméssung f -, -en;

зды́мка мясцо́васці Geländeaufnahme f;

геадэзі́чная зды́мка geodésische Verméssung;

вокаме́рная зды́мка áugenmäßige Áufnahme, Áufnahme nach Áugenmaß;

паве́траная зды́мка Lúftbildaufnahme f;

2. толькі мн.:

зды́мкі фі́льма Fílmaufnahme f;

павільённыя зды́мкі Ráumbildaufnahme f; Stéreoaufnahme f;

падво́дныя зды́мкі Únterwasseraufnahme f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трыво́га ж.

1. (неспакой) Únruhe f -, Áufregung f -; Besórgnis f -;

2. (сігнал небяспекі) Alárm m -(e)s, -e; Alármsignal n -s, -e (асцярога, боязь, заклапочанасць);

падня́ць трыво́гу alarmíeren vt;

біць трыво́гу Alárm schlágen*;

баява́я трыво́га Geféchtsalarm m;

фальшы́вая трыво́га blínder Alárm;

паве́траная трыво́га Lúftalarm m, Flíegeralarm m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wojna

wojn|a

ж. вайна;

wojna domowa — грамадзянская вайна;

~a zaczepna — наступальная вайна;

~a powietrzna — паветраная вайна;

~a światowa — сусветная вайна;

zimna ~a — халодная вайна;

wypowiedzieć ~ę — аб’явіць вайну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

плынь ж.

1. тече́ние ср.; пото́к м.;

рачна́я п. — речно́е тече́ние;

паве́траная п. — возду́шное тече́ние; возду́шный пото́к;

2. перен. (движущаяся масса людей) пото́к м.;

людска́я п. — людско́й пото́к;

3. перен. тече́ние ср.; направле́ние ср.;

паліты́чная п. — полити́ческое тече́ние (направле́ние);

літарату́рная п. — литерату́рное тече́ние (направле́ние);

◊ падво́дныя плы́ні — подво́дные тече́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́ма ж., прям., перен. я́ма;

глыбо́кая я. — глубо́кая я́ма;

памы́йная я. — помо́йная я́ма;

даўгава́я я. — долгова́я я́ма;

○ во́ўчая я. — во́лчья я́ма;

паве́траная я. — возду́шная я́ма;

◊ капа́ць я́му — (каму) рыть я́му (кому);

не капа́й друго́му я́мы, сам ува́лішся ў яе́ — посл. не рой друго́му я́мы, сам в неё упадёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГУА́М (Guam),

уладанне ЗША у зах. ч. Ціхага ак. Уключае в-аў Гуам (найб. з Марыянскіх астравоў) і суседнія невял. астравы. Пл. 549 км². Нас. 143 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — Аганья. Афіц. мова — англійская, пашырана мясц. мова чамора. Нац. свята — Дзень працы (3 вер.).

Прырода. Паўд., больш узвышаная (г. Ламлам, 405 м) частка вострава вулканічнага паходжання, складзена з андэзітаў, паўн., нізінная — з каралавых вапнякоў. Частыя землетрасенні. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднія месячныя т-ры каля 26 °C. Гадавая колькасць ападкаў 2000—3000 мм. Дажджлівы сезон май—лістапад. У гэты сезон бываюць тайфуны. На паўд. і ўсх. схілах вільготна-трапічныя лясы, на Пн ксерафітна-злакавыя саванны. На паўн.-ўсх. канцы — запаведнік Паці-Пойнт (пл. 304 га).

Насельніцтва. 43% складае мікранезійскі народ чамора — карэнныя жыхары вострава, 29% — выхадцы з Філіпін (пераважна ілокі), 28% — амерыканцы (ваеннаслужачыя на ваен. базах і члены іх сем’яў). Больш за 80% вернікаў католікі. Амаль усё насельніцтва сканцэнтравана ў невял. гарадах і пасёлках на ўзбярэжжы.

Гісторыя. Карэнныя жыхары — абарыгены чамора здаўна называлі востраў Гуам. Першым з еўрапейцаў в-аў адкрыў у 1521 Ф.Магелан. Да канца 17 ст. Гуам каланізавалі іспанцы (пасля задушэння шэрагу паўстанняў мясц. насельніцтва ў 1670—95), на востраве размясцілася рэзідэнцыя ісп. губернатара Марыянскіх а-воў. Асн. заняткам карэннага насельніцтва было земляробства. У 1825 і 1828 у сувязі з заходам на Гуам брыт. і амер. кітабойных суднаў пачата стварэнне партовай службы (у Апры і Уматаку). У выніку ісп.-амер. вайны 1898 востраў стаў уладаннем ЗША, якія ператварылі яго ў апорны пункт на Ціхім ак. У 2-ю сусв. вайну тут 10.12.1941 высадзіўся яп. дэсант, які прымусіў капітуляваць невял. амер. гарнізон і служачых гуамскай марской паліцыі і добраахвотніцкай арміі. 21.7.1944 у межах ваен. аперацыі «Фуражыр» на востраў высадзіліся амерыканцы і ў ходзе жорсткіх 22-дзённых баёў амаль цалкам знішчылі яп. гарнізон. Да 30.5.1946 востравам кіравала амер. ваен. адміністрацыя, ён стаў буйнейшай ваен.-марской базай ЗША на Ціхім ак. У 1949 кіраванне Гуам перададзена грамадз. адміністрацыі. Пасля прыняцця ў 1950 у ЗША «Акта аб Гуаме» ўсе жыхары вострава, якія нарадзіліся пасля 11.4.1899, атрымалі амер. грамадзянства (без права ўдзелу ў нац. выбарах), абраны мясц. аднапалатны заканад. орган — Гуамскі кангрэс (21 дэпутат). У 1952 тут створана першая ВНУ — Тэр. каледж Гуама. У 1970 гуамцам дадзена права выбіраць на 4 гады губернатара вострава (раней яго прызначаў прэзідэнт ЗША). З 1982 Гуам мае ўнутр. аўтаномію. Дзейнічаюць мясц. аддзяленні Рэсп. і Дэмакр. партый ЗША.

Гаспадарка. Аснова эканомікі — турызм. Штогод Гуам наведваюць 600—800 тыс. турыстаў (85% — японцы). Вял. значэнне маюць даходы ад ваен. аб’ектаў ЗША. На востраве 2 буйныя ваен. базы ЗША: паветраная Андэрсен, марская Апра-Харбар. Жыхары вырошчваюць агародніну, а таксама кукурузу, каву, бананы, цукр. трыснёг, тара і інш. трапічныя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. На невял. прадпрыемствах вырабляюць какосавы алей, мыла, цэмент, чарапіцу, штучны лёд, безалкагольныя напіткі, хлебабулачныя вырабы. З рамёстваў развіты пляценне, выраб сувеніраў і ўпрыгожанняў з ракавін і бісеру, разьбярства па дрэве. Унутр. транспарт аўтамабільны. Востраў — важны вузел паветр. і марскіх камунікацый. Гал. парты Апра-Харбар і Аганья. Экспарт нязначны, імпарт — прамысл. і харч. тавары. Грашовая адзінка — долар ЗША.

Літ.:

Малаховский К.В. Остров, открытый Магелланом (Гуам). М., 1975.

І.​Я.​Афнагель (прырода, гаспадарка), У.​Я.​Калаткоў (гісторыя).

т. 5, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)