трыпла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над адной.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́заць¹, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., каго (што) (уст.).

Учыніць над кім-н. абрад памазання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́здум, -у, мн. -ы, -аў, м.

Стан сканцэнтраванасці думак, задумлівасці.

Р. над кнігай.

Упасці ў р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпява́нне, -я, н.

Царкоўны абрад, звязаны з чытаннем малітвы і спяваннем над целам нябожчыка перад пахаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эгаі́зм, -у, м.

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над інтарэсамі іншых людзей.

|| прым. эгаісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

n.

= nad — над

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пасмяя́цца сов.

1. посмея́ться;

учо́ра я ~мяя́ўся ў кіно́ — вчера́ я посмея́лся в кино́;

2. (з каго, чаго) посмея́ться (над кем, чем); подтруни́ть (над кем, чем); пошути́ть (над кем, чем);

п. з няўда́члівага паляўні́чага — посмея́ться над неуда́чливым охо́тником

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tower2 [ˈtaʊə] v. (above/over) узвыша́цца; узніма́цца; узно́сіцца (над);

The skyscrapers tower over the city. Хмарачосы ўзвышаюцца над горадам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

му́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Цярпець мукі, пакуты ад чаго-н.

М. ад болю.

2. з кім-чым і над чым. Рабіць што-н. з цяжкімі, вялікімі намаганнямі.

М. над складанай задачай.

|| зак. заму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і зму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам над ёй для ўмывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)