МЕХАТРО́НІКА [ад меха(ніка) + (элек)троніка],
галіна навукі і тэхнікі, якая аб’ядноўвае дасягненні механікі, мікраэлектронікі, інфарматыкі і найноўшых тэхналогій для пабудавання складаных аўтам. сістэм. Узнікла ў 1980-я г. ў Японіі. Асн. мэта — камп’ютэрызацыя вытв-сці. Механізмы М. спалучаюць хуткадзеянне логіка-выліч. аперацый камп’ютэра з сілавымі характарыстыкамі мех. выканаўчых органаў машын і механізмаў. Машына (напр., аўтамабіль, робат, гібкі вытворчы модуль), прылада ці інш. тэхн. сістэма пры аснашчэнні мікракамп’ютэрам набывае «інтэлект».
Адзін з асн. прыкладных аспектаў М. — робататэхніка. У М. атрымалі далейшае развіццё ідэі кібернетыкі аб запазычанні ў жывой прыроды кіроўных рухальных і лагічных функцый пры стварэнні складаных тэхн. сістэм. Мехатронныя сістэмы ўтвараюць непадзельнае адзінства мех. і электронных вузлоў, дзе ажыццяўляецца абмен энергіяй і інфармацыяй, а праграмнае забеспячэнне мікра-ЭВМ рэалізуе арыгінальныя алгарытмы кіравання, адаптацыі, сачэння і інш. Тыповыя прадукты М. — механізмы прыводу (драйверы) дыскаводаў ЭВМ, прыводу кампакт-дыскаў, счытвальных прылад, відэатэхнікі.
На Беларусі работы па праблемах М. вядуцца ў Нац. АН (НДА «Кібернетыка», Навук. цэнтр праблем механікі машын), БПА, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Мехатроника: Пер. с яп. М., 1988.
А.І.Дабралюбаў.
т. 10, с. 323
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікракарата́ж
(ад мікра- + каратаж)
метад даследавання геалагічнага разрэзу ў буравой свідравіне шляхам вымярэння электрычнага супраціўлення горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрамашы́на
(ад мікра- + машына);
м. электрычная — спецыяльны тып электрычнай машыны магутнасцю ад долей вата да соцень ватаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрапрацэ́сар
(ад мікра- + працэсар)
устройства апрацоўкі інфармацыі, якое праграмна кіруецца і прымяняецца ў мікраЭВМ, сістэмах аўтаматычнага кіравання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікранівелі́р
(ад мікра- + нівелір)
вымяральны прыбор для вельмі дакладнага вызначэння перавышэнняў пунктаў або нахілу апорных плоскасцей розных установак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрасейсмі́чны
(ад мікра + сейсмічны)
звязаны з ваганнямі зямной паверхні, якія можна выявіць толькі пры дапамозе сейсмографа (параўн. макрасейсмічны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікраска́йнер
(ад мікра- + англ. scan = хутка пераглядаць)
партатыўны апарат для чытання мікрафатаграфічнага здымка тэксту і ілюстрацый кнігі, брашуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрафато́метр
(ад мікра- + фатометр)
прыбор для вымярэння аптычных шчыльнасцей на малых участках фатаграфічных адлюстраванняў (спектраграм, аэрафотаздымкаў і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрафі́ты
(ад мікра- + -фіты)
група раслін, пераважна водарасцей, большасць якіх мае мікраскапічныя памеры і ўваходзіць у склад фітапланктону.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікраіндыка́тар
(ад мікра- + індыкатар)
прыбор для дакладнага вымярэння даўжынь і для праверкі правільнасці формы і ўзаемнага размяшчэння дэталей машын.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)