Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тана́ж, ‑у, м.
Спец.
1. Водазмяшчэнне судна ў тонах. Танаж карабля.
2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў, транспарту ў тонах. Танаж вагона. Танаж самалёта.
3. Вага якой‑н. прадукцыі, выражаная ў тонах. // Груз, вага якога выражана ў тонах. [Павел Дудок:] — Я, дзеду, што хочаш змайструю. Хочаш мост — па табе мост, на любы пралёт, на любы танаж.Лынькоў.
[Фр. tonnage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віся́чы, ‑ая, ‑ае.
Прыстасаваны вісець. Вісячы мост. Вісячы замок. □ На дварэ ўжо сцямнела, і над сталом запалілі вялікую вісячую лямпу.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
італьянскі жывапісец, афартыст. Пляменнік і вучань К.Каналета. Працаваў у Венецыі, Дрэздэне, Вене, Мюнхене; у 1767—80 у Варшаве, прыдворны мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Майстар ведуты — дакументальна дакладнага арх. пейзажа. Аўтар серабрыстых па каларыце, крыху сухіх па малюнку відаў Венецыі, Дрэздэна, Варшавы і інш. гарадоў: «Від на Турын» (каля 1745), «Від на Дрэздэн з правага берага Эльбы ніжэй Аўгустусбруке» (1748), «Від на замак Кёнігштайн» (1764), «Від на мост Наві ў Вероне» (каля 1770), «Від на Варшаву» (1779) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́НЬБА (Мікалай Іпалітавіч) (н. 2.3.1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл.),
рус. жывапісец. Засл. мастак Расіі (1969). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1936—40) і Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1940—41). У 1944—50 у студыі ваен. мастакоў імя Грэкава. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху на Беларусі. Асноўная тэма творчасці — гераізм бел. партызан. Сярод работ: «Эшалоны гараць» (1943), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976) і інш. Разам з мастаком М.Гуціевым стварылі партыз. карцінную галерэю, якая размяшчалася ў штабе Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава».