кіра́са

(фр. cuirasse)

металічныя латы, якія даўней надзявалі кавалерысты на грудзі і спіну для засцярогі ад халоднай і агнястрэльнай зброі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

металафо́н

(ад метал + -фон)

ударны музычны інструмент, у якім крыніцай гукаў з’яўляюцца падабраныя па гучанню ў адпаведным парадку металічныя пласцінкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гофр

(фр. gaufre = літар. вафля)

тонкія металічныя, азбестацэментныя, фанерныя і іншыя лісты са складкаватай хвалепадобнай паверхняй; выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, машынабудаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пры́таркіметалічныя стрыжні, якія злучаюць у сасе “лемяшніцу” з ручкамі’ (лудз., Сл. ПЗБ), сюды ж, відаць, і мн. л. пры́торчы ’пер’е, якое адрастае ў птушак пасля лінькі’ (лун., Шатал.). Рус. пск. при́торка ’доўгая жэрдка; кол, палка (для падпоркі, падтрымання чаго-небудзь)’, пск., тамб. при́торцы ’калы для ўстаноўкі рыбалоўных снасцей конусападобнай формы ў выглядзе сетак, нацягнутых на абручы’. Да то́ркаць, тырчэ́ць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jangle [ˈdʒæŋgl] v.

1. бразгата́ць, брынча́ць (звыч. пра металічныя прадметы);

Her bracelets jangled as she walked. Яе бранзалеты бразгаталі пры хадзьбе.

2. раздражня́ць, расстро́йваць, дзе́йнічаць на не́рвы; быць напру́жаным (пра нервы);

She couldn’t sleep, her nerves jangling. Яна не магла спаць, нервы былі напружаныя.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ты́гель, ‑гля, м.

1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны. «Помнікі».

2. Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

[Ням. Tiegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРУКА́РСКАЯ ФО́РМА,

плоская або цыліндрычная форма, якая ў сістэме друкавальных (даюць адбіткі фарбы на матэрыяле) і прабельных (прамежкавых) элементаў мае тэкставую і ілюстрацыйную інфармацыю і служыць для шматразовага атрымання адбіткаў. Выкарыстоўваецца ў друкарскіх машынах.

Бывае для высокага друку (набор, клішэ, фотапалімерная форма, стэрэатып), плоскага друку (афсетныя, літаграфскія і фотатыпныя пласціны), глыбокага друку (пакрытыя меддзю і храміраваныя цыліндры), а таксама для металаграфскага, трафарэтнага, электраграфічнага і інш. спец. відаў друку. Матэрыялы Д.ф. — металічныя (друкарскія сплавы, цынк, алюміній, медзь, магній, біметал і інш.), неметалічныя (пластмаса. гума, шкло і інш.) і камбінаваныя. Д.ф. робяць фотанаборнымі, наборна-друкавальнымі і наборна-адліўнымі спосабамі, стэрэатыпныя формы — метадамі гальванапластыкі, прасаваннем і ліццём. З адной Д.ф. можна атрымаць 1 млн. і болей адбіткаў.

Літ.:

Колосов А.И. Наборные и стереотипные процессы. М., 1977.

т. 6, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЛІ,

стрыжні (слупы, брусы), якія апускаюць у грунт для перадачы нагрузак ад збудаванняў. Бываюць жалезабетонныя, бетонныя, металічныя, драўляныя. Апускаюцца ў грунт палябойным абсталяваннем, завінчваннем, бетанаваннем у шчыліне.

Выкарыстоўваюцца для стварэння палевых фундаментаў, мастоў, падпорных сцен, у канструкцыях набярэжных, прычальных збудаванняў, плацін і інш. У асобных умовах выкарыстоўваюцца шпунтавыя П., якія ставяцца шчыльна адна да адной і ствараюць шпунтавыя загароды. Для сувязі верхніх частак П. робіцца ростверк, які служыць апорнай плітой ці бэлькай для збудавання. Пабудовы на П. вядомыя, у т. л. на Беларусі, з эпохі неаліту. Будаваліся па берагах рэк, азёр, на балотах, у т. л. для засцярогі ад паводак, звяроў і ворагаў.

Па́лі: 1 — драўляная; 2 — жалезабетонная суцэльная; 3 — жалезабетонная трубчастая; 4 — металічная трубчастая вінтавая.

т. 11, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.

1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.

2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.

•••

Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.

Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).

Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.

[Лац. moneta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́тны 1, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які прызначаецца, служыць для пракаткі, пракату ​1 (у 1 знач.). Пракатны стан. Пракатныя валы. // Выраблены шляхам пракаткі, пракату. Пракатныя металічныя вырабы.

2. Які мае адносіны да вырабу пракату. Пракатная вытворчасць. Пракатны цэх.

прака́тны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які аддаецца напракат. Пракатная машына. Пракатны спартыўны інвентар.

2. Які аддае напракат. Пракатная кантора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)