Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трансплантало́гія
(ад п.-лац. transplantare = перасаджваць + -логія)
раздзел медыцыны, які займаецца пытаннямі трансплантацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АФРАДЫЗІЯ́КА,
рэчывы, якія стымулююць палавую цягу і актыўнасць. Традыцыйна гэта сродкі расліннага і жывёльнага паходжання. Сродкі нар.медыцыны: цыбуля, яйкі, сельдэрэй, мёд, шакалад, амбра, гарчыца, крабы, вустрыцы, жэньшэнь, бабровы струмень, залаты корань; фармакалагічныя сродкі: палавыя гармоны, псіхастымулятары, адаптагены. Радзей да афрадызіякаў адносяць эратычныя фатаграфіі, відарысы, кнігі, кіна- і відэафільмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ (Іосіф) (31.3.1806, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1870),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і інфекц. хвароб. Д-рмедыцыны (1829), праф. (1837). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1827). З 1842 займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні. Навук. працы па пытаннях сыпнога тыфу, лячэнні пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (1856, слабада Ровенкі Вобл. Войска Данскога — 1915?),
бел. ўрач, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмедыцыны (1901). Скончыў Харкаўскі ун-т (1880). У 1881—1901 працаваў у Клімавічах, Рагачове, Магілёве. З 1904 урачэбны інспектар Гродзенскай губ. Працы па даследаванні сан. стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй, халерай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРЭ́ЎСКІ (Міхаіл Фаўсцінавіч) (1817, Віленская губ. — 1872),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. хвароб. Д-рмедыцыны (1863). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1843). У 1843—60 працаваў ваен. урачом. З 1863 старшы ўрач Магілёўскай бальніцы прыказа грамадскай апекі. Навук. працы па дыфтэрыйных паралічах, значэнні кухоннай солі ў харчаванні жывёл і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКЕ́ВІЧ-ЁДКА (Якуб Атонавіч) (8.1.1848, в. Турын Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 19.2.1905),
бел. прыродазнавец, вынаходнік, медык. Д-рмедыцыны (1893), праф. (1900). Чл.-кар.Рас.геагр.т-ва (1889). Скончыў Мінскую губ. гімназію (1865), працягваў вучобу ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене; вывучаў фізіку, медыцыну. У 1888 пабудаваў у сваім маёнтку Наднёман (цяпер в. Наднёман Уздзенскага р-на Мінскай вобл.) метэаралагічную станцыю. З 1892 чл.-супрацоўнік Ін-та эксперым.медыцыны ў Пецярбургу. Навук. працы па фізіцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму эл.-магн. хваль на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка; 1891). Стварыў лізіметр — прыладу для вымярэння вільготнасці глебы. Распрацаваў спосабы вымярэння патэнцыялу атм. электрычнасці, скорасці руху воблакаў, спосаб лячэння нервовахворых электратокам (электратэрапія). Прапанаваў выкарыстанне метаду электраграфіі для дыягностыкі захворванняў.
Літ.:
Грыбкоўскі В.П., Гапоненка В.А., Кісялёў У.М. Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т«Ла Сапіенца»
(La Sapienza),
адзін са старэйшых і найбуйнейшых ун-таў Еўропы. Засн. ў 1303 папам рымскім Баніфацыем VIII. Пасля аб’яднання Італіі (1870) буйнейшы навуч. і навук.цэнтр. Каля 1575 для ун-та пабудаваны спец. палац «Сапіенца» (арх. Дж. дэла Порта), назву якога іншы раз пераносяць і на ун-т. Новы комплекс будынкаў узведзены ў 1935. Ун-т з’яўляецца дзярж. установай, мае адм. аўтаномію. Навучанне вядзецца на італьян. мове. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: права; паліталогіі; эканомікі і камерцыі; статыстыкі, дэмаграфіі і актуарнай навукі; філалогіі і філасофіі; псіхалогіі; матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых дысцыплін; сацыялогіі; тэхн. дысцыплін; архітэктуры; медыцыны, хірургіі, стаматалогіі; фармакалогіі. У складзе ун-та школы (аэракасмічнай тэхнікі, архіў і бібліятэчныя навукі), музеі (мінералогіі, геалогіі, палеанталогіі, фізікі, антрапалогіі, класічнага мастацтва, заалогіі, гісторыі медыцыны, ін-таў), б-ка (1 млн. тамоў), б-кі ф-таў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Самуіл Мендэлевіч) (1872, г. Марыупаль, Украіна — 12.3.1938),
бел.сав. отарыналарынголаг. Д-рмедыцыны (1902). Скончыў Харкаўскі ун-т (1897). У 1906—16 заг. ЛОР-лячэбніцы Харкаўскага шпіталя, з 1925 заг. кафедры ЛОР-хвароб Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па вывучэнні склеромы.
Тв.:
Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мн., 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАНО́ВІЧ (Віктар Іосіфавіч) (н. 28.10.1934, в. Карысць Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.Ін-т (1959). З 1966 у Віцебскім пед. ін-це, з 1969 у Віцебскай акадэміі вет.медыцыны. Навук. працы па вывучэнні вугляводнага абмену ў эндакрыннай сістэме жывёл.