рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Школу кінаакцёра пры кінастудыі «Масфільм» (1940). У 1940—46 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі, з 1946 у Тэатры-студыі кінаакцёра. З 1939 здымаецца ў кіно. Вострахарактарны акцёр, майстар эпізоду. Стварыў псіхалагічна глыбокія, унутранаканфліктныя характары ў фільмах: «У агні броду няма», «На вайне як на вайне», «Місія ў Кабуле», «Бег», «Прыйшоў салдат з фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1973), «Маналог», «Полымя» (Сярэбраны медаль імя А.Даўжэнкі, 1975), «Апошняя ахвяра», «Спыніўся поезд», «Без сонца», «Паміраць не страшна» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́РЫЯТ ((Garriott) Оўэн) (н. 22.11.1930, г. Інід, ЗША),
касманаўт ЗША; вучоны ў галіне фізікі Сонца. Чл.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі. Скончыў Аклахомскі (1953), Станфардскі (1957) ун-ты. Вёў даследаванні па фізіцы іанасферы. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і Дж.Лусма здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (тройчы выходзіў у адкрыты космас; агульны час 13,7 гадз). 28.11—8.12.1983 з Дж.Янгам, Б.Шоу, Т.Паркерам, Б.Ліхтэнбергам, У.Мербальдам здзейсніў палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»). Агульная працягласць палётаў 69,8 сут. Залаты медальНАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Георгій Цімафеевіч) (1.6.1928, г. Адэса, Украіна — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Адэскую спецшколу ВПС (1946), Чугуеўскае ваенна-авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1961). З 1963 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.7.1971 з У.М.Волкавым і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як камандзір). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля Дабравольскі і члены экіпажа загінулі. Правёў у космасе 23,8 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«За абарону Адэсы» (медаль) 1/138; 3/352; 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За абарону Сталінграда» (медаль) 2/570; 3/350; 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» (медаль) 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» (медаль) 7/575, 576-577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (медаль) 3/452; 7/574—575 (укл.), 575
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
па́мятны, ‑ая, ‑ае.
1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны. З адной памятай ліпеньскай ночы.. лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.Сачанка.Край мой! Ты памятны мне Ранкам сваім прамяністым.Броўка.
2. Які служыць для заметак, для даведак. [Уладзік:] — А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кніжках Мінскай губерні.Колас.
3. Які служыць для напаміну аб кім‑, чым‑н., які зроблены як памяць аб чым‑н. Памятны медаль. Памятны вымпел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ШЧАНКА (Гаўрыла Харытонавіч) (н. 20.6.1928, в. Чыкалавічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Нар. мастак Беларусі (1988). Праф. (1980). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1955). Працуе ў галіне станковага жывапісу, акварэлі, манум. размалёўкі і вітража. Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. У творах «Маё Палессе», «Нафтавікі Палесся», «Дума пра хлеб» (усе 1973), «Мацярынскія крылы» (1975), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. — роздум пра мінуўшчыну роднай зямлі, актуальныя праблемы часу, патрыятызм. Важным падзеям бел. гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К.Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974; сярэбраны медаль імя М.Грэкава), «Прарыў», «Мір зямлі маёй» і «Ліпеньскі мёд» (1982; за ўсе Дзярж. прэмія Беларусі 1987). Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзярж.-паліт. дзеячаў Беларусі: Я.Купалы, Я.Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К.Астрожскага, С.Буднага, В.Цяпінскага, Вітаўта, Льва Сапегі і інш. Зрабіў манум. размалёўкі «Зямля светлагорская» (1972, Палац культуры хімікаў у Светлагорску), «Асветнікі» (1976, Дом настаўніка), вітражы ў касцёле Сымона і Алены (1974), у кінатэатры «Масква» (1980, з М.П.Вашчанкам; усе ў Мінску). Міжнар. біяграфічны цэнтр у Кембрыджы (Англія) прысудзіў Вашчанку ганаровыя званні «Чалавек года 1992—96», «Чалавек XX стагоддзя» (1992), імянны сярэбраны медаль, «Залаты дыск» (1993—94).