artistry

[ˈɑ:rtɪstri]

n., pl. -ries

артысты́зм -у m., артысты́чныя здо́льнасьці, майстэ́рства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

стратэгі́чны в разн. знач. стратеги́ческий;

~нае майстэ́рства — стратеги́ческое иску́сство;

с. пункт — стратеги́ческий пункт;

~ная сыраві́на — стратеги́ческое сырьё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрыт, -у, М спры́це, м.

1. Дасканаласць, умельства, хуткасць у руках.

С. у руках.

2. Лоўкасць у рабоце, гаспадарлівасць; майстэрства; здатнасць да чаго-н.

Гаспадарскі с. (уменне).

3. Абаротлівасць, уменне ўладжваць асабістыя справы, пранырлівасць.

Зайздросны с.

Дзякуючы выключнаму спрыту ён хутка разбагацеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою; спосабы і прыёмы вядзення бою.

Партызаны прытрымліваліся ў баі асобай тактыкі.

2. перан. Сукупнасць сродкаў і прыёмаў для дасягнення мэты.

Тут яна змяніла тактыку сваіх паводзін.

|| прым. такты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэрапі́я ‘лячэнне ўнутраных хвароб’ (ТСБМ), тэра́пія ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй непасрэдна з новалац. therapeia, дзе з грэч. θεραπεία ‘догляд, лячэнне’ або праз польск. terapja ‘лячэнне, майстэрства лячэння’ (ЕСУМ, 5, 349).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́капіс, ‑у, м.

Падбор гукаў у літаратурных або музычных творах, якім дасягаецца патрэбны мастацкі эфект. Майстэрства гукапісу ў Багдановіча рабіла часам проста цуды. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

oratory

[ˈɔrət‚ri]

n., pl. -ries

1) красамо́ўства n., майстэ́рства ара́тара

2) рыто́рыка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

prowess

[ˈpraʊəs]

n.

1) спра́ўнасьць f., майстэ́рства, уме́льства n

2) адва́га, му́жнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

soldiery

[ˈsoʊldʒəri]

n.

1) во́йска n.; жаўне́ры, салда́ты, вае́нныя coll.

2) вае́ннае майстэ́рства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

НІ́НДЗЯ,

катэгорыя спадчынных воінаў-наёмнікаў у сярэдневяковай Японіі. Практыкавалі адзін з відаў баявога майстэрства — «ніндзютсу» (яп. «нін» — нябачны, цярплівы і «дзютсу» — майстэрства). У час міжусобных войнаў (11—16 ст.) наймаліся яп. князямі для шпіянажу і забойства сапернікаў. Пасля аб’яднання Японіі ў пач. 17 ст. пад уладай сёгунаў з дома Такугава частка Н. выконвала паліцэйскія функцыі, частка далучылася да дэкласаваных элементаў.

Літ.:

Гвоздев С.А., Кривоносов И.В. Ниндзя: Тайны демонов ночи. Мн., 1997.

т. 11, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)