кантроль якасці матэрыялаў, паўфабрыкатаў, вырабаў без іх разбурэння. Засн. на залежнасці паміж уласцівасцямі прадукцыі. што кантралююцца, і якімі-небудзь фіз. параметрамі, якія можна вымераць без пашкоджання вырабу. Адрозніваюць метады Н.к.: акустычныя, магн., аптычныя, радыяцыйныя, радыёхвалевыя, цеплавыя, эл., віхратокавыя і пранікальных рэчываў.
Сродкі Н.к. выконваюцца ў выглядзе аўтаномных прылад, апаратаў, аўтам. ліній, сістэм кіравання тэхнал. працэсамі па адзнаках якасці. Метадамі Н.к. знаходзяць адкрытыя і скрытыя дэфекты тыпу парушэння суцэльнасці (дэфектаскапія), кантралююць геам. характарыстыкі (таўшчыню вырабу, пакрыцця і г.д.), вымяраюць мех. характарыстыкі (цвёрдасць, трываласць, якасць умацавальных слаёў), вызначаюць структуру рэчываў (зярністасць, наяўнасць ферытнай фазы ў сплавах) і інш. Развіццё Н.к. пачалося пасля адкрыцця рэнтгенаўскага выпрамянення (1895). У СССР метады Н.к. пачалі інтэнсіўна развівацца з 1920-х г. Ультрагукавы метад Н.к. дэфектаў (ультрагукавая дэфектаскапія) упершыню прапанавана ў 1928 (С.Я.Сакалоў). Значны ўклад у распрацоўку метадаў Н.к. зрабілі рас. вучоныя У.У.Клюеў. Р.І.Янус, М.М.Міхееў. І.М.Ярмолаў, В.Я.Шчарбінін. В.Г.Герасімаў, У.Ф.Мужыцкі, В.В.Сухарукаў і інш.
На Беларусі развіццё Н.к. звязана з працамі М.С.Акулава, які ў 1963 заснаваў Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю (з 1980 Ін-т прыкладной фізікі). Далейшае развіццё Н.к. атрымаў у працах М.М.Зацэпіна. які сфарміраваў навук. кірунак ін-та і распрацаваў тэарэт. асновы эл.-магн.кантролю. Закладзены тэарэт. асновы Н.к. пранікальнымі вадкасцямі (П.П.Прахарэнка, М.П.Мігун). Распрацаваны ці атрымалі далейшае развіццё: магн. таўшчыняметрыя, метад тэрма-эрс (А.А.Лухвіч), кантактна-дынамічны метад кантролю цвёрдасці і інш.мех. уласцівасцей (В.А.Рудніцкі), радыёхвалевыя метады (І.С.Кавалёў), імпульсны метад магн.кантролюмех. уласцівасцей сталей (М.А.Мяльгуй), магн. кантроль ліставога пракату, што рухаецца ў вытв. патоку (У.Ф.Мацюк), выкарыстанне магн. вадкасцей (А.Р.Баеў), кантроль магн. страт і індукцыі ў электратэхн. сталі і вырабах з яе (І.І.Бранавіцкі), ультрагукавы кантроль (Г.Я.Канавалаў), магніташумавая структураскапія (В.Л.Венгрыновіч), магн. кантроль малагабарытных вырабаў у вытв. патоку (С.Р.Сандамірскі), тэорыя дынамічных сістэм з выпадковымі зменамі структуры, кантроль узроўню вадкіх і сыпкіх прадуктаў у рэзервуарах (В.М.Арцём’еў) і інш. Метады і сродкі Н.к. распрацоўваюцца таксама ў БДУ, БПА, Мінскім навукова-прамысл. ін-це «Падшыпнік», Магілёўскім машынабуд. ін-це і інш.
Літ.:
Зацепин Н.Н. Неразрушающий контроль: (Избр. вопр. теории поля). Мн., 1979;
Мельгуй М.А. Магнитный контроль механических свойств сталей. Мн., 1980;
Prokhorenko P., Migoun N., Stadthaus M. Theoretical principies of liquid penetrant testing. Berlin, 1999;
амерыканскі ўрач і генетык. Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1952 працаваў у Калумбійскім мед. цэнтры, Нац. ін-це здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Ін-це даследавання раку (г. Філадэльфія), з 1970 праф. у Пенсільванскім, Оксфардскім ун-тах. Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць. Нобелеўская прэмія 1976 (разам з К.Гайдузекам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААРДЫНА́ТНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
універсальная машына кантролю памераў у машынабудаванні шляхам вымярэння перамяшчэнняў наканечніка вымяральнай галоўкі адносна дэталі ў дэкартавай або цыліндрычнай сістэме каардынат. Большасць машын аўтаматычна (пад кіраваннем ЭВМ) выконвае ўвесь працэс вымярэння: узгадненне баз (сістэм каардынат) машыны і дэталі, кіраванне рухам выканаўчых органаў. счытванне, апрацоўку і запіс вынікаў вымярэння. Бываюць высокай дакладнасці (прэцызійныя, з хібнасцю вымярэнняў 3—6 мкм) і менш дакладныя (прадукцыйныя, з хібнасцю да 50 мкм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБУ́ДА (Антон Антонавіч) (н. 9.4.1923, в. Бакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1992). Засл. работнік нар. адукацыі (1992). Скончыў БДУ (1954), дзе працуе з 1957. Навук. працы па дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы і яе выкарыстанні ў электроніцы і мікраэлектроніцы, па метадах кантролю і аўтам. кіравання ў плазменнай тэхналогіі.
Тв.:
Радиофизика и электроника: Сб. науч. тр.Вып. 2. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛАКО́Ў (Іван Раманавіч) (н. 10.6.1946, с. Касценічы Бранскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1994). Скончыў БДУ (1968), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі занальнай фотаметрыі слабых аптычных палёў, імпульснай атамна-абсарбцыйнай спектрафотаметрыі. Распрацаваў інфармацыйна-вымяральныя сістэмы для кантролю і дыягностыкі параметраў навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Одноэлектронные фотоприемники. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.);
Метол счета фотонов в оптико-физических измерениях. Мн., 1989 (разам з С.В.Халандыровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л ((Cabral) Амілкар) (12.9.1924—20.1.1973),
дзеяч нац.-вызв. руху Гвінеі і а-воў Зялёнага Мыса (Каба-Вердэ). Брат Л.Кабрала. Аграном. Адзін з заснавальнікаў (1956) і ген. сакратар Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК), якая з 1963 узначаліла ўзбр. барацьбу супраць партуг.калан. улад і дамаглася ўстанаўлення свайго кантролю над б.ч.Партуг. Гвінеі. Аўтар твораў «Факты аб партугальскіх афрыканскіх калоніях» (1960), «Рэвалюцыя ў Гвінеі» (1969) і інш. Забіты вайскоўцамі, якія ўзбунтаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНДА́НЦКАЯ СЛУ́ЖБА,
сістэма мерапрыемстваў, што арганізуюцца і праводзяцца з мэтай забеспячэння своечасовага і скрытнага перамяшчэння, сканцэнтравання, разгортвання і размяшчэння войск, а таксама падтрымання агульнага парадку ў раёнах іх размяшчэння і дзеянняў, кантролю за выкананнем мер маскіроўкі і рэгулявання руху. Для выканання задач К.с. назначаюцца адпаведныя каменданты, выкарыстоўваюцца штатныя падраздзяленні рэгулявання руху і К.с.; могуць прыцягвацца інш. падраздзяленні і афіцэры штабоў. Ва ўзбр. сілах ЗША, ФРГ і інш. дзяржаў для нясення К.с. прыцягваюцца падраздзяленні ваен. паліцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТЭО́Р»,
1) расійская метэаралагічная касм. сістэма. Складаецца з ШСЗ«Космас» і «М.», пунктаў прыёму, апрацоўкі і распаўсюджвання метэаінфармацыі, службы кантролю і кіравання бартавымі сістэмамі ШСЗ. Прызначана для збору метэаінфармацыі, а таксама навук. даследаванняў. Распрацавана ў СССР, функцыянуе з 1967.
2) Серыя метэаралагічных ШСЗ. Тэлевізійная і інфрачырвоная апаратура, устаноўленая на «М.», дае магчымасць за 1 абарот вакол Зямлі атрымліваць інфармацыю з 20% плошчы зямнога шара. З сакавіка 1969 запушчана больш за 50 «М.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМЕСІ́ДА, Немезіда,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня адплаты, якая назірае за справядлівым размеркаваннем матэрыяльных даброт паміж людзьмі, вызначае лёс людзей і карае іх за парушэнне юрыд. і маральных норм. Культ Н. быў пашыраны і ў Стараж. Рыме. Ант. скульптары і мастакі звычайна паказвалі Н. ў выглядзе жанчыны з атрыбутамі кантролю (шалі, аброць), пакарання (меч, бізун або жэзл жазло*) і хуткасці (крылы, калясніца, запрэжаная грыфонамі). Другое імя Н. — Адрастэя. У пераносным сэнсе Н. — лёс, непазбежная адплата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСПАДА́РЧЫ РАЗЛІ́К,
метад кіравання дзярж. прадпрыемствамі, засн. на ўліку выдаткаў вытв-сці, устанаўленні планавай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытв. звён гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць. Пры гаспадарчым разліку ўсе формы грамадскай уласнасці дазваляюць узгадняць існуючыя ў адзінстве супярэчлівыя інтарэсы асобных людзей і калектываў, дасягаць сац. справядлівасці. Гаспадарчы разлік як спецыфічная эканам. катэгорыя адлюстроўвае таварна-грашовыя сувязі паміж гасп.-разліковымі звёнамі, унутры іх, паміж імі і грамадствам. Гэта сувязі планамернай арганізацыі, уліку і кантролю за вытв-сцю і размеркаваннем сукупнага грамадскага прадукту, якія вызначаюць долю кожнага чалавека, вытв. калектыву або арг-цыі працоўных у яго стварэнні і размеркаванні. Дазваляюць улічыць і па магчымасці задаволіць інтарэсы асобы, калектыву і грамадства, уздзейнічаць на іх, кіраваць імі. Гаспадарчы разлік як метад гаспадарання характарызуюць прынцыпы самаакупнасці, самафінансавання, самакіравання, стымулявання, грашовага кантролю. Укараненне гэтых прынцыпаў у комплексе ёсць поўны гаспадарчы разлік. Гал. звяном гаспадарчага разліку з’яўляюцца вытв. прадпрыемствы (аб’яднанні), таваравытворцы, дзейнасць якіх падпарадкавана механізму рыначных адносін. Імі ахоплены як знешнія (гаспадарчы разлік прадпрыемстваў), так і ўнутрывытв. (унутрыгасп. гаспадарчы разлік) сувязі прадпрыемстваў. Практыка выкарыстання прынцыпаў гаспадарчага разліку пашыраецца і ў невытв. сферы. На аснове гаспадарчага разліку прадпрыемстваў ажыццяўляецца пераход на самакіраванне, самаакупнасць і самафінансаванне.