мак’яёлі

(іт. macchiaioli, ад macchia = пляма)

група італьянскіх мастакоў 2-й пал. 19 ст., жывапісу якіх была ўласціва свабодная манера пісьма сакавітымі каляровымі плямамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валапю́к

(ад англ. world = свет + speak = размаўляць)

1) штучная міжнародная мова, якую стварыў у 1879 г. Й. Шлеер;

2) перан. набор незразумелых слоў, тарабаршчына.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лы́сгабрусь ’хоць бы што’ (Бяльк.). Няясна. Мусіць, з лысы Габрусь. Параўн. выразі да й не лы́сы ’які бестурботна паводзіць сябе’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магда́н ’дзягцярны завод’ (Касп.). Да майда́н (гл.). Пераход (замена) й > г назіраецца і ў гаворках укр. мовы: маґеран = майран (расліна маяран).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вушла́ты(й) ’аблавухі’ (міёр., Нар. сл.). Ад незафіксаванага *вушлы ’вушы’ па тыпу прыметнікаў барадаты, насаты і пад.; параўн. макед. ушла ’аблавухая жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ной — узмацняльная часціца: Ной гэты год у лесі ягад мнозазна! (стаўб., Сл. ЦРБ). Няясна, магчыма, ну і ’але ж’ > ну й > ной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сябе́ займ. зваротн sich (пры дзейніку ў 3-й асобе); mich, mir, uns (пры дзейніку ў 1-й асобе); dich, dir, euch (пры дзейніку ў 2-й асобе);

я сябе́ до́бра ве́даю ich kénne mich gut;

ён ве́дае сябе́ er kennt sich;

у сябе́ до́ма bei sich (D) zu Hause;

вы́йсці з сябе́ áußer sich (D) geráten*; aus dem Häus¦chen geráten* (разм.); aus der Haut fáhren* (разм.);

вы́весці каго-н. з сябе́ j-n aus der Fássung bríngen*, j-n in Wut versétzen [bríngen*];

гавары́ць ад сябе́ im éigenen Námen spréchen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зна́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вядомы, славуты, праслаўлены. Вось тут Жыў знаны Гедымін. Ну й будаваў. Сцяна — з вярсту Утоўшч. Панчанка.

2. Знаёмы, пазнаны ў мінулым. Знаны смак. Знаныя дарогі. □ Цяпер прымаеш знаны змалку свет з той прагнасцю, калі ўжо чуеш водар, якім крамяны патыхае цвет мясістага бульбоўніку з гарода. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е, нескл., н.

Шостая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны «э» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «хлеб — хльэб»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «э», напрыклад, «мае — майэ», «здароўе — здароўйэ», «лье — льйэ», «п’е — пйэ», «ехаць — йэхаць». Вялікае Е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hither and thither

сюды́ й туды́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)