перыяды ў гісторыі Зямлі, калі значна пашыралася плошча мораў (трансгрэсіі). Супадаюць з сярэдзінай тэктанічных цыклаў, калі на б.ч. зямной паверхні пераважалі апусканні. Проціпастаўляюцца геакратычным перыядам. Да ліку Т.п. адносяць сілур, сярэдні і позні дэвон, ранні карбон, позні мел. Павелічэнне плошчы гідрасферы садзейнічала развіццю вільготнага марскога клімату з малымі ваганнямі т-ры. У гэты перыяд намнажаліся пераважна марскія асадкавыя тоўшчы, б.ч. якіх складалі карбанатныя пароды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭАПА́Г (грэчаскае Areios pagos літаральна ўзгорак Арэса),
1) орган улады ў Старажытных Афінах (назва ад месца яго пасяджэнняў на ўзгорку Арэса каля Акропаля). Узнік у эпоху родаплемяннога ладу як савет старэйшын. Складаўся з пажыццёвых членаў, з 8 стагоддзя да нашай эры папаўняўся зліку былых архонтаў. Валодаў шырокай палітычнай, судовай і рэлігійнай уладай. Рэформа Эфіяльта (462 да нашай эры) ліквідавала палітычную ўладу і ўплыў арэапага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫЯў матэматыцы,
адно засн. паняццяў, якое выражае залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх. Тэрмінам «Ф.» пераважна карыстаюцца ў дачыненні да абазначэння лікавых суадносін, у астатніх выпадках — спец. тэрмінамі (адлюстраванне, пераўтварэнне, аператар, функцыянал, вектар-функцыя і інш.).
У найпрасцейшым выпадку, калі велічыні — сапраўдныя лікі, Ф. вызначаецца як адпаведнасць лікуy зададзенаму лікуx, што абазначаецца y = f(x), дзе x — незалежная пераменная (аргумент), y — залежная пераменная (функцыя). Калі кожнаму значэнню аргумента x адпавядае толькі 1 значэнне y, то такая Ф. наз. адназначнай, калі некалькі — мнагазначнай. Аналагічна разглядаецца Ф. 2 ці больш пераменных. Ф. можа быць зададзена аналітычна (з дапамогай 1 ці больш формул), дзе ўстаноўлены выліч. аперацыі над x для атрымання значэння y. Вобласцю вызначэння Ф. лічыцца сукупнасць значэнняў x, для якіх дапушчальнае выкананне аперацый, прыведзеных у формулах. Часам Ф. задаецца на словах, напр., функцыя Дзірыхле роўная 1, калі x — рацыянальны лік, і роўная 0, калі x — ірацыянальны лік. Пашыраны таксама графічны (гл.Графік, Графічныя вылічэнні) і таблічны (гл.Табліцы матэматычныя) спосабы задання Ф. Гл. таксама Адваротная функцыя, Манатонная функцыя, Неперарыўная функцыя, Няяўная функцыя, Перыядычная функцыя, Разрыўныя функцыі, Спецыяльныя функцыі, Элементарныя функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпе́рбала1, ‑ы, ж.
Мастацкі прыём перабольшання для ўзмацнення выразнасці выказвання. З мэтай падаць сваім апавяданнях, гумарыстычную афарбоўку Якуб Колас, апрача параўнанняў, ужывае і другія стылістычныя спосабы — эпітэты, метафары, гіпербалы, якія нясуць у сабе пэўную долю гумару.«Полымя».У пісьмовай літаратуры гіпербала .. ужываецца як сродак вобразнага адлюстравання рэчаіснасці.А. Макарэвіч.// Усякае перабольшанне.
[Ад грэч. hyperbolē — перабольшанне.]
гіпе́рбала2, ‑ы, ж.
У матэматыцы — крывая лінія зліку канічных сячэнняў.
[Ад грэч. hyperballō — праходжу праз што‑н.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́е, дваіх, ліч.зб.
Два (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Двое братоў. Двое ягнят. Двое саней. Нас было двое. □ Двое рабочых разбілі на кавалкі даўжэзны прэнт.Чорны.//толькіНіВ. Дзве пары (з назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы). Двое панчох. Двое вачэй.
•••
На сваіх дваіх (жарт.) — пехатой, пешшу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯПО́НСКАЯ МО́ВА,
мова японцаў; афіц. мова Японіі. Пашырана таксама ў ЗША, Бразіліі, Перу і інш. краінах. Ізаляваная мова — не ўваходзіць ні ў якія моўныя сем’і (некат. даследчыкі ўключаюць яе ў макрасям’ю алтайскіх моў, існуе таксама гіпотэза пра яе роднасць заўстранезійскімі мовамі). Мае 4 асн. дыялектныя групы: усх. (паўн.-ўсх.ч. в-ва Хонсю), зах. (зах.ч. в-ва Хонсю і в-аў Сікоку), паўд. (в-аў Кюсю), дыялекты а-воў Рукю (часам вылучаюць у асобную мову). Я.м. ўласцівы: у фанетыцы — абмежаваная спалучальнасць гукаў, наяўнасць доўгіх і кароткіх галосных, адсутнасць сінгарманізму, націск музычны; у марфалогіі — утварэнне грамат. форм пераважна з дапамогай аглюцінатыўных суфіксаў і флексій, пераважаюць сінт. формы, радзей — аналітычныя, наяўнасць дзвюх катэгорый прыметнікаў (прэдыкатыўных і іменных), назоўнікі не маюць роду і ліку, у сістэме форм дзеяслова няма грамат. форм асобы і ліку і інш.; у сінтаксісе — сталы парадак слоў: паяснёнае слова ставіцца перад паясняльным, выказнік — у канцы сказа. Пісьменнасць з 8 ст. (па інш. звестках, з 6—7; гл.Японскае пісьмо), літ. мова фарміравалася ў 9—10 ст. на базе зах. дыялекту, з 19 ст. — усх. (такійскага).
Літ.:
Сыромятников Н.А. Становление новояпонского языка. М., 1965;
Яго ж. Классический японский язык. М., 1983;
Головнин И.В. Грамматика современного японского языка. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫПРАТО́Н ( або ),
антычасціца, якая мае спін і масу, роўную спіну і масе пратона і адрозніваецца ад яго знакамі эл. зараду, барыённага зараду і магнітнага моманту. Адкрыты ў 1955 амер. вучонымі. Паводле закону захавання ліку барыёнаў, антыпратон можа нарадзіцца толькі ў пары з пратонамі (ці нейтронам, калі дазваляе закон захавання эл. зараду) і пры яго сутыкненні з пратонамі і нейтронамі (нуклонамі) ядраў рэчыва адбываецца анігіляцыя і ўтвараюцца 4—5 пі-мезонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НСКІ Яўстафій Рыгоравіч (5.5.1886. в. Юр’ева Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1943). Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд. фронце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Варонежскім фронце. Нам. камандзіра палка маёр С. вызначыўся ў 1943 у бітве за Дняпро ў Кіеўскай вобл., дзе ў ліку першых падраздзяленняў фарсіраваў раку і авалодаў в. Юшкі, чым забяспечыў пераправу палка; загінуў пры адбіцці контратакі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпе́рбала
(гр. hyperbole = перабольшанне)
1) літ. стылістычная фігура, заснаваная на значным перабольшанні пры апісанні прадмета або з’явы для ўзмацнення выразнасці выказвання;
2) мат. крывая лінія зліку канічных сячэнняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ФІ́РСАЎ Аляксандр Васілевіч (15.4.1914, с. Прыдарожнае Самарскай вобл., Расія — 23.10.1952),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Матрос Дняпроўскай ваен. флатыліі Ф. у чэрв. 1944 у ліку першых фарсіраваў Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага р-на Гомельскай вобл., зрабіў праходы ў драцяной загародзе і мінным полі; 12 ліп. ўдзельнічаў у адбіцці 5 контратак ворага каля Пінска. Пасля вайны на с.-г. рабоце.