лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца агінальнай для сям’і сваіх датычных; агінальная сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл.рыс.). Ураўненне агінальнай сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем 𝑓(x, y, C) = 0, можна знайсці з сістэмы 𝑓(x, y, C) = 0, 𝑓c (x, y, C) = 0 выключэннем параметра C пры ўмове, што 𝑓(x, y, C) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных.
Агінальныя сям’і акружнасцяў з цэнтрамі на адной прамой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАБЫВА́ННЕ КО́РАНЯ,
алгебраічнае дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.
Здабыць корань n-й ступені з ліку a — значыць знайсці такі лік (корань) x, n-я ступень якога роўна a. Матэм. запіс
. Задача З.к. n-й ступені з ліку a раўнасільная рашэнню ўраўнення
, якое мае роўна n каранёў. Калі a — сапраўдны дадатны лік, то 1 з каранёў таксама будзе сапраўдным дадатным лікам (арыфм. корань); пад задачай З.к. часта разумеюць знаходжанне менавіта арыфм. кораня. Напр.
(арыфм. корань 3), таму што
; сярод уяўных лікаў (гл.Камплексны лік) ёсць яшчэ 2 карані:
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙБО́ЛЬШЫ АГУ́ЛЬНЫ ДЗЕ́ЛЬНІК двух ці некалькіх натуральных лікаў, найбольшы з цэлых дадатных лікаў, на якія дзеліцца без астачы кожны з дадзеных лікаў. Калі вядома раскладанне дадзеных лікаў на простыя множнікі, то для атрымання Н.а.дз. гэтых лікаў трэба знайсці здабытак тых множнікаў, якія змяшчаюцца ва ўсіх раскладаннях, узяўшы кожны такі множнік найменшую колькасць разоў. Напр., паколькі 360=2∙2∙2∙3∙3∙5 і 396=2∙2∙3∙3∙11, то Н.а.дз. гэтых лікаў роўны 2∙2∙3∙3=36. Паняцце Н.а.дз. дастасавальнае і да мнагаскладаў. Н.а.дз. двух ці некалькіх мнагаскладаў ёсць мнагасклад найвышэйшай ступені, на які дзеліцца кожны з іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Асто́ркнуць, осто́ркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клімч.). Няясна. Магчыма, да таркаць ’штурхаць, дакранацца’, але семантычна незразумела. Можа да польск.usterknąć ’спатыкнуцца, спаткаць нейкія цяжкасці’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Versórgungf -, -en
1) забеспячэ́нне
2) абслуго́ўванне;
éine ~ fínden*знайсці́ ме́сца [заня́так]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)