This picture flatters her — Гэ́ты зды́мак прыхаро́швае яе́
•
- flatter oneself
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дакуме́нт
(лац. documentum = доказ, сведчанне)
1) дзелавая папера, якая пацвярджае права на што-н., служыць доказам чаго-н.;
2) пасведчанне асобы (пашпарт і інш.);
3) пісьмовы акт, твор, грамата, малюнак, здымак, які мае значэнне гістарычнага сведчання (архіўныя дакументы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фатаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фатаграфіі (у 1 знач.). Фатаграфічная прамысловасць.// Прызначаны для фатаграфіі, які служыць для фатаграфавання. Фатаграфічная пласцінка.
2. Атрыманы пры дапамозе фатаграфавання. Фатаграфічны партрэт. □ Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна, ці то фатаграфічны здымак старой яўрэйскай сям’і.Мурашка.
3.перан. Такі, як пры фатаграфаванні; вельмі дакладны. Сустракаюцца ў ранніх творах Чорнага элементы натуралізму. Аўтар часам з фатаграфічнай дакладнасцю перадае пэўны жыццёвы факт, здарэнне або выпадак з чалавекам.Кудраўцаў.// Вельмі дакладны, натуралістычны. Фатаграфічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фатагра́фіяж.
1. (дзеянне) Photographíeren [Fotografíeren] n -s;
каляро́вая фатагра́фія Fárbfotografie f;
2. (здымак) Phóto [Fóto] n -s, -s, (fotográfische) Áufnahme f -, -n; Líchtbild n -(e)s, -er; Fotografíe f -;
каляро́вая фатагра́фія Fárbfoto n;
3. (установа) Fótoatelier [-´lje:] n -s, -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПІ́НСКІ КАСЦЁЛ І КАЛЕ́ГІУМ ЕЗУІ́ТАЎ,
помнік архітэктуры барока 17 ст. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Размешчаны ў гіст. цэнтры горада. Калегіум разам з мураваным касцёлам св. Станіслава (пабудаваны ў 1636—46, у 1956 разбураны) уваходзіў у ансамбль кляштара езуітаў. Узведзены ў 1651—1738 з цэглы. Яго трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак паўд. фасадам арыентаваны да набярэжнай р. Піна. Тут размяшчаліся вучэбныя класы, трапезная, службовыя памяшканні. Фасады члянёны аконнымі праёмамі з ляпнымі абрамленнямі. Паўд.-зах. вугал фланкіруе 6-гранная вежа-контрфорс. Будынак завершаны 2-схільным дахам з заломам. Яго тарцы ўпрыгожаны складанымі франтонамі з дэкар. валютамі. З 1638 у калегіуме знаходзілася філас.-тэалагічная школа; у 1645 адкрыта муз. бурса, у 1694 — аптэка; увесь час дзейнічаў т-р, у 1727—35 — друкарня, меліся б-ка, шпіталь для бедных. У 1773 калегіум закрыты. Касцёл у 1786 перададзены уніятам і стаў кафедральным саборам Пінска-Тураўскай уніяцкай епархіі, у 1800 належаў правасл.Пінскаму Богаяўленскаму манастыру. У 1848 сюды пераведзена з Лядаў духоўнае вучылішча. У 1919 касцёл вернуты езуітам, у 1923 аднавілася навуч. дзейнасць калегіума. З 1925 пры калегіуме працавала духоўная семінарыя, з 1937 — навіцыят (установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна). У 1939 калегіум закрыты. У будынку размяшчаліся адм. ўстанова і карцінная галерэя, з 1995 пасля рэстаўрацыі — Музей Беларускага Палесся.
Літ.:
Адамовіч С. Комплекс Пінскага езуіцкага кляштара // Наша вера. 1999. № 3.
Ю.А.Якімовіч, А.А.Ярашэвіч.
Пінскі касцёл і калегіум езуітаў. Будынак былога калегіума. Здымак 2000.Пінскі касцёл і калегіум езуітаў. Фота пач. 20 ст.
an old blackand-white photograph of the city ста́ры чо́рна-бе́лы фотазды́мак го́рада;
take a photograph of smb. фатаграфава́ць каго́-н.;
Visitors are not allowed to take photographs inside the museum. Наведвальнікам не дазваляецца фатаграфаваць у музеі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дакуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Дзелавая папера, якая служыць доказам чаго‑н. ці пацвярджае права на што‑н. Апраўдальны дакумент. Прыходныя і расходныя дакументы.
2. Пісьмовае пасведчанне, якое пацвярджае асобу прад’яўніка. У вагоне загаманілі, пасажыры стоўпіліся ў калідоры — ля выхаду з вагона два вайсковыя правяралі дакументы.Хадкевіч.Васіль зайшоў у будку, падаў вартаўніку свой дакумент.Кулакоўскі.
3. Пісьмовы акт, грамата, здымак і пад., якія маюць значэнне гістарычнага паказання, сведчаць аб чым‑н. Архіўныя дакументы. Дакумент гістарычнай важнасці. □ У штабе атрада мне паказалі адзін з шматлікіх дакументаў мужнасці. Два лісточкі паперы, на якіх .. Гаварылася аб змаганні і смерці васемнаццаці герояў пагранічча.Брыль.
[Ад лац. documentum — доказ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)