Дзейнічае ў г. Пінск Брэсцкай вобл.Буд-ва пачата ў 1965. Здадзены ў эксплуатацыю: трыкат.вытв-сць (1968—69), часальна-прадзільная вытв-сць (1970—71), ф-ка аб’ёмнай пражы (1972), ачышчальныя збудаванні (1970—72). У 1990 пераабсталявана швейная вытв-сць. З 1995 адкрытае акц.т-ва «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе». Асн. прадукцыя (2001: верхні трыкатаж для дарослых і дзяцей, шарсцяная і аб’ёмная пража.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выбуха́ць
1. explodíeren vi (s), detoníeren vi (s);
2. (пра збудаванніі г. д.) hóchgehen*аддз. (s), in die Luft flíegen* [géhen*];
3. (пра полымя) áufflammen vi (s), áuflodern vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ба́за
(фр. base, ад гр. basis = аснова, фундамент)
1) апорная частка калоны ў збудаванні;
2) аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца, ствараецца што-н. (напр. эканамічная б. краіны);
3) апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, ёсць спецыяльныя збудаванні і прыстасаванні для абслугоўвання чаго-н. (напр. ваенная б., турысцкая б.);
4) склад тавараў, матэрыялаў;
5) адлегласць паміж восямі ў транспартных сродках;
6) паказчыкі, якія бяруцца за аснову, тыпавы варыянт, норму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канструява́ць
(лац. construere = будаваць)
1) ствараць канструкцыю чаго-н., будаваць механізмы, машыны, збудаванні з выкананнем іх праектаў і разлікаў (напр. к. аўтамабілі);
2) ствараць у пэўным саставе (напр. к. прэзідыум з’езда).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
створ, ‑у, м.
1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад. Створ футбольных варот.
2. Тое, што і створка.
3.Спец. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў.
4.Спец. Навігацыйны арыенцір, апазнавальны знак для абазначэння суднаходнага шляху.
5.Спец. Участак ракі, на якім размяшчаюцца збудаванні гідравузла, што забяспечваюць пад’ём і спуск вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саба́ль
(н.-лац. sabal, ад індз. sabal)
пальма з буйным веерным лісцем, якая пашырана ў цёплых зонах Амерыкі; мае трывалую, негніючую драўніну, што ідзе на падводныя збудаванні; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАНВІТЭ́ЛІ ((Vanvitelli) Луіджы) (12.5.1700, г. Неапаль, Італія — 1.3.1773),
італьянскі архітэктар неапалітанскай школы. Працаваў у Рыме, Анконе, Ф’юмічына, Брэшыі, Неапалі, Мілане. Творчасць Ванвітэлі — пераход ад барока да класіцызму. У яго гал.збудаванні Палацца Рэале ў Казерце, каля Неапаля (пач. ў 1752; прамавугольнае ў плане, з 4 унутр. дварамі, утворанымі крыжападобным перасячэннем карпусоў), барочная пластычнасць дэкору і дынамізм прасторавай арганізацыі інтэр’ераў спалучаюцца з класіцыстычнай строгасцю і плоскаснасцю фасадаў.
Л.Ванвітэлі. Лесвіца ў Палацца Рэале ў Казерце каля Неапаля. Пачаты ў 1752.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫНА́МА»,
стадыён у Мінску. Адкрыты ў 1934, рэканструяваны ў 1939. Асн.збудаванні ў час Вял.Айч. вайны разбураны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947—54 (арх. М.Колі, М.Паруснікаў і інш.). Рэканструяваны ў 1978—80 (арх. С.Баткоўскі, М.Гаўхфельд, Л.Гельфанд, Ю.Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 для папярэдніх спаборніцтваў па футболе. На трыбунах больш за 50 тыс. месцаў. Каля аднаго з уваходаў на тэр. стадыёна размешчана дэкар. скульптура «Бег» (1980, скульптар В.Занковіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАКСЮ́Р,
старажытнае паселішча (4-е тыс. да н.э.) каля ст. Геаксюр на ПдУ Туркменістана. Пл. 12 га. У выніку раскопак выяўлены шматпакаёвыя жытлы з сырцовай цэглы, якія размяшчаліся па баках вузкіх вуліц, танкасценная кераміка, размаляваная геам. паліхромным арнаментам (т.зв. кераміка геаксюрскага тыпу), тэракотавыя статуэткі ў выглядзе сядзячых жаночых фігурак, часта са складанымі высокімі прычоскамі, пахавальныя збудаванні ў выглядзе купалападобных грабніц з калектыўнымі пахаваннямі. Магчыма, насельніцтва з’явілася тут у выніку племянных перасяленняў з паўд.-ўсх. абласцей Ірана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫЯ КУРГАНЫ́,
пахавальныя збудаванні 1-га — пач. 2-га тыс., цалкам складзеныя з камянёў і зямлі. Пашыраны ў Верхнім і Сярэднім Панямонні, сярэднім цячэнні Зах. Буга. Маюць круглую форму, дыяметр 6—20 м, вышыню 0,5—0,8 м. Большасць даследчыкаў лічыць іх помнікамі заходнябалцкіх (яцвяжскіх) плямён. Пахавальны абрад трупапалажэнне і трупаспаленне. Пры раскопках знойдзены розныя побытавыя рэчы, зброя і ўпрыгожанні. У К.к. 11—13 ст. трапляюцца рэчы балцкіх і славянскіх тыпаў, што сведчыць пра славянізацыю балцкіх плямён.