Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
асяні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Высок. Нечакана з’явіцца, узнікнуць (пра думку, здагадку і пад.); прыйсці на думку каму‑н. Раптам Барыса асяніла яшчэ адна ідэя.Асіпенка.І новая думка асяніла.. [цётку Ганну].Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праблісну́ць, ‑не; зак.
1. Бліснуць праз што‑н. Прабліснула сонца.
2.перан.З’явіцца на вельмі кароткі час, бліснуць імгненна. І вось урэшце пад вечар у доміку прафесара прабліснуў першы прамень надзеі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зажада́цца, ‑аецца; безас.зак.
Узнікнуць, з’явіцца ў каго‑н. (пра жаданне); захацецца. — Скончыў работу ў школе — і ідзі куды хочаш, рабі што зажадалася.Колас.Жыць зажадалася [Ганне] жыццём шчасліва-непарушным, поўным радасцей нязведаных.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паяві́цца, паяўлюся, паявішся, паявіцца; зак.
1.З’явіцца, паказацца. Акурат у гэты час бразнулі дзверы, і на парозе паявілася Феня.Сабаленка.// Аказацца ў наяўнасці. Пад вечар прайшла чутка, што ў ваколіцах вёскі паявіліся конныя польскія легіянеры.Колас.Хутка на стале паявіліся талеркі, шклянкі, патэльня з падсмажанай каўбасой, кафейнік са зваранай кавай.Хадкевіч.// Быць апублікаваным, выйсці ў свет. Раман паявіўся ў нашай літаратуры ў пачатку 20‑х гадоў як эпас рэвалюцыі.Дзюбайла.
2. Узнікнуць, зарадзіцца. У вачах у Веры Антонаўны паявіўся нездаровы бляск.Карпаў./ Пра апетыт, адчуванні, пачуцці, думкі і пад. Паявілася надзея. □ Было ні было, Доўбік глынуў гарэлкі — адкуль паявіўся апетыт.Гроднеў.
•••
Паявіцца на свет — тое, што і з’явіцца на свет (гл.з’явіцца). Макрэна перабралася да мужа. А неўзабаве паявіўся на свет і я.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Назваць сябе, знаёмячыся з кім‑н.; адрэкамендавацца. Лёня прадставіўся старшаму: — Падпалкоўнік дзяржаўнай бяспекі Бурцаў...Новікаў.— Пахвальна, пахвальна, — застаўся задаволены яе адказам дзядок і прадставіўся Рыце: — А я вось калгасны аграном.Васілевіч.
2.З’явіцца, паўстаць, паказацца. Вачам прадставілася непрыглядная мешаніна [нагрувашчаных] адна на другую рэчаў.Гартны.
3. Уявіцца, паказацца. Саўкавы словы, яго паводзіны і намер прадставіліся цяпер у іншым асвятленні.Колас.
4.(сасловамі «выпадак», «магчымасць» іпад.). Узнікнуць, з’явіцца. Тут зноў прадставіўся Сцёпку выпадак паказаць сваю вучонасць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)