Ве́рхніца ’верхняя кашуля’ (Юрч.). Рус. гом., кемер. ве́рхница ’верхняе адзенне, якое апранаецца паверх касцюма, сукенкі’, вяц., табол. доўгая шырокая мужчынская кашуля’, свярдл., перм. ’льняны сарафан з грубага палатна’, серб. вр̏хња, славац. vrchnicaжаночая сукенка’; ’жаночая кашуля без рукавоў з даматканага льнянога палатна’. Паўночнаславянская ізалекса, утвораная пры дапамозе суф. ‑іц‑а (па ўзору спадні́ца). Да ве́рхні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

матро́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Форменная блуза матроса з вялікім адкладным каўняром спецыяльнага крою. // Жаночая або дзіцячая блуза такога ж крою. На мураве бегалі дзве дзяўчынкі ў матросках. С. Александровіч.

2. Тое, што і бесказырка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матке́дніцажаночая кашуля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі літ. marškiniaĩ ’кашуля’ і бел. спадніца (цяжкасці ў кансанантызме).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГУ́ТФРОЙНД ((Gutfreund) Ота) (3.8.1889, Двур-Кралаве, Чэхія — 2.6.1927),

чэшскі скульптар. Вучыўся ў Мастацка-прамысл. школе (Прага, 1906—09) і акадэміі Гранд-Шам’ер у Парыжы (1909—10). Чл. маст. суполак «Група мастакоў» (з 1911) і т-ва «Манэс» (з 1920). Аўтар скульпт. кампазіцый і партрэтаў, у якіх спалучаў тэндэнцыі экспрэсіянізму і кубізму («Гамлет», 1911; «Жаночая галава», «Канцэрт», абедзве 1912; «Дзяўчына з вялікімі вейкамі», 1924, і інш.).

Я.​Ф.​Шунейка.

т. 5, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НА́ЛЕНЧ»,

прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася каля 400 родаў, у т. л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай круглай павязкі, звязанай унізе (першапачаткова павязка не была звязанай). Клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырв. сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевыя рогі. Вядомы з 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

Герб «Наленч».

т. 11, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РА́ВІЧ»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Матына́чка, маціне́ткажаночая кофта з фальбонамі’ (астрав., глыб., Сл. ПЗБ). З польск. matinetka < matinka ’раніцовая кофта’, якое з франц. matin ’ранак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАБРУ́ЙСКІЯ ГІМНА́ЗІІ.

Існавалі ў Бабруйску ў 1902—20.

Мужчынская гімназія засн. ў 1823 як 3-класнае пав. вучылішча, пераўтворанае ў 1865 у 4-класную прагімназію, з 1902 — 8-класная гімназія з падрыхтоўчым класам. У 1908/09 навуч. г. 365 навучэнцаў. Выкладаліся: Закон Божы, рус., польск., франц., ням., старажытныя мовы, матэматыка, фізіка, гісторыя, заканазнаўства, прыродазнаўства, маляванне, чыстапісанне, спевы, музыка.

Жаночая Аляксееўская гімназія адкрыта ў 1906 як 7-класная, у 1907/08 навуч. г. ўведзены 8-ы пед. і падрыхтоўчы класы. У 1908/09 навуч. г. 393 выхаванкі. Выкладаліся: Закон Божы, рус. мова, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле.

Мужчынская прыватная гімназія адкрыта ў 1907 у складзе 1—5-га і падрыхтоўчага класаў. 264 навучэнцы. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням., лац. мовы, матэматыка, астраномія, чыстапісанне, маляванне, гімнастыка, музыка.

Жаночая прыватная гімназія рэарганізавана ў 1910 з прыватнай прагімназіі М.​М.​Ільінскай. У 1912/13 навуч. г. 294 навучэнкі. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням. мовы, гісторыя, славеснасць, прыродазнаўства, фізіка, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, маляванне, чыстапісанне.

У 1919—20 гімназіі і прагімназіі рэарганізаваны ў адзіныя працоўныя школы 1-й і 2-й ступеняў.

Г.​Р.​Сянькевіч.

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кафта́н і капта́н, ‑а, м.

Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маці ўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык. Арабей. [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго. Чорны.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыко́, нескл., н.

1. Шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення. Касцюмнае трыко.

2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм. Гімнастычнае трыко. Спартыўнае трыко.

3. Жаночая бялізна з трыкатажу, якая прыкрывае ніжнюю частку тулава да пояса.

[Фр. tricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)