фа́брыка-ку́хня, фабрыкі-кухні; Рмн. фабрык-кухань; ж.
Буйное прадпрыемства грамадскага харчавання з масавым механізаваным прыгатаваннем ежы. Фабрыка-кухня .. адпускае 6500 абедаў у суткі.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕТЭАРЫ́ЗМ (ад грэч. meteōrismos падняцце ўверх, уздуцце),
залішняе збіранне газаў у страўнікава-кішачным тракце, якое выклікае ўздуцце жывата. Узнікае ад узмоцненага ўтварэння газаў з ежы, пры парушэннях працэсаў стрававання і інш. Суправаджаецца схваткападобнымі болямі, абцяжарвае дзейнасць сэрца і дыхання. Лячэнне тэрапеўтычнае, дыета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕТЫ́Т (ад лац. appetitus жаданне),
эмацыянальнае выяўленне і адчуванне патрэбы чалавека ў ежы ўвогуле або ў асобных яе відах. У адрозненне ад пачуцця голаду звязаны з прыемнымі эмоцыямі і ўяўленнямі. Адбітак на яго (стымулявальны ўплыў або прыгнечанне) могуць накладваць нац. традыцыі, індывід. прывычкі і прыхільнасці, выгляд, пах, кампаненты, смакавыя якасці і спосабы падачы ежы. Фізіял. аснову апетыту складае ўмеранае ўзбуджэнне пэўных аддзелаў ц. н. с., што суправаджаецца слінацячэннем, выдзяленнем «запаляльнага» стрававальнага соку, узмацненнем перыстальтыкі стрававальна-кішачнага тракту. У аснове расстройстваў апетыту могуць ляжаць парушэнні рэжыму і ўмоў харчавання, рэзкія змены яго звыклага рацыёну, а таксама ўкладу жыцця, фіз. і нерв. ператамленне, захворванні і інш. фактары. У асобных выпадках яны могуць выклікаць поўную адсутнасць апетыту (анарэксія) ці неадольнае жаданне есці (булімія), што сведчыць пра неабходнасць мед. абследавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кроп, ‑у, м.
Аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з вострым прыемным пахам (ужываецца як прыправа да ежы). У садзе — гарачыня, асабліва ў абед. Пахне кропам, агуркамі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кацяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.
1. Невялікі кацёл, пасудзіна для варкі ежы і для яды з яго.
Салдацкі к.
2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі.
3. Галава (разм., пагард.).
Штосьці к. не варыць.
|| прым.кацялко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама сама гэта ежа.
Жаваць жвачку.
2. Гумка, якая ўжыв. для жавання; жуйка.
3.перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кастру́ля
(рус. кастрюля, ад ням. Kasserolle)
металічная пасудзіна для прыгатавання ежы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
САМАХВА́ЛАЎ (Іван Васілевіч) (11.2.1835, Віцебская губ. — ? 1899),
вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны Д-р медыцыны (1872). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1859). З 1875 гал. ўрач Дынабургскага ваен. шпіталя. У 1882 заснаваў Дынабургскае т-ва ўрачоў. Навук. працы па даследаванні фосфарнай к-ты ў ежы і выдзяленнях.