манеке́н, ‑а, м.

1. Чалавечая фігура, лялька з дрэва або іншага матэрыялу, якая служыць для паказу адзення. // Фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення.

2. Спец. Драўляная фігура чалавека з рухомымі рукамі і нагамі, якой карыстаюцца мастакі для зарысоўкі розных поз чалавека.

[Фр. mannequin ад фламандскага manekin — чалавек.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вага́н1драўляная міска’ (КСТ, КЭС). Вытворныя: вагане́ц ’начоўкі для пяску’, вага́нак ’коўшык’, вагано́кдраўляная міска’ (КСТ). Рус. ваганки ’ночвы, карыта’, укр. вагани́ ’прадаўгаватая драўляная міска для яды; ночвы’, чэш. vahánek, славац. vahan, серб.-харв. ва̀гандраўляная міска; пэўная мера’, славен. vagàn, vagána. Запазычанне. Існуючыя версіі гл. Фасмер, 1, 264; Махэк₂, 675; Рудніцкі, 1, 289; Скок, 3, 559. Балгарскія этымолагі (БЕР, 1, 110–111, 221) лічаць, што *vaganъ — вынік метатэзы пры запазычанні італ. gavagno (параўн. балг. гаванкадраўляная міса’).

Вага́н2 ’лаянкавае слова’ (КСП); ’высокі, здаровы чалавек’. Рус. ваган ’вахлак, мужык, селянін’, ваганиться ’гарэзаваць, гуляць, жартаваць’, ходить на ваган ’адлучацца без дазволу’, польск. wagant, чэш. vagant ’бадзяга’, славац. vagant ’бадзяга-студэнт’, серб.-харв. ва̀гант ’бадзяга’. У бел. мову слова трапіла з захаду (параўн., напрыклад, ням. Vagant), магчыма, праз польскую або непасрэдна з лацінскай. Ваган < *вагант, якое да лац. vagans, vagantis ’які бадзяецца’. Аб страце ‑т параўн. Суперанская, Вопросы культуры речи, 3, 1961. Гл. Махэк₂, 674; Надурская, JP, 1972, 1, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПО́РАЗАЎСКІ МІХА́ЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1825—28 з цэглы і бутавага каменю. Прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам. Сцены складзены з абчасанага каменю. Пілястры на фасадах, прамавугольныя абрамленні аконных праёмаў, фрыз, карніз і франтон гал. фасада цагляныя, атынкаваныя. Разныя алтары, кафедра, паліхромная драўляная скульптура (18 ст.) — характэрныя ўзоры нар. манум.-дэкар. мастацтва. У падбрамнай званіцы — звон з сюжэтнай гравіроўкай, адліты ў 1749.

С.​А.​Друшчыц.

Поразаўскі Міхайлаўскі касцёл.

т. 12, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ква́сачкадраўляная пасудзіна з клёпак з двума бакавымі вушамі’ (КЭС, лаг., З нар. сл.). Гл. кваска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Flterbank f -, -bänke ды́ба, драўля́ная кабы́ла (прылада для катаванняў);

auf der ~ legen* перан. цярпе́ць паку́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Каўга́нка ’конаўка, якая знаходзіцца ў лазні для разлівання вады’ (Касп.), каўганка. каўгаркадраўляная міска’ (Сл. паўн.-зах., 2). Бясспрэчна, звязана з каўган ’міска, выдзеўбаная з дрэва’, калга, калгашкадраўляная кружка, коўш’. Форму каўганка можна лічыць вытворным ад каўган (параўн. падобнасць тукавага складу гэтых слоў і значную блізкасць семантыкі). Параўн. Фасмер, 2, 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мостова́я ж., сущ. мастава́я, -во́й ж.; (из камня) брук, род. бру́ку м.;

деревя́нная мостова́я драўля́ная мастава́я;

торцо́вая мостова́я тарцо́вая мастава́я;

асфа́льтовая мостова́я асфа́льтавая мастава́я;

булы́жная мостова́я брук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́лінг

(гал. saling)

мар. драўляная рама на верхнім канцы стэньгі для злучэння апошняй з брам-стэньгай і мацавання верхніх снасцяў паруснага судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чоп

(ст.-польск. czop, ад с.-в.-ням. zapfe)

1) вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак, чан;

2) затычка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕРАЦЯНО́,

1) прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У стараж. часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней — конусападобная даўж. 20—30 см з завостраным верхам і патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца.

2) Вярчальны стрыжань, на які надзяваюцца патрон, шпуля, катушка і інш.; асн. рабочы орган роўнічных, прадзільных, прадзільна-круцільных і круцільных машын. Прызначана для скручвання роўніцы, пражы, нітак і ўтварэння пакоўкі пэўнай формы і памераў. Бываюць кальцавыя, круцільныя, полыя і рагульчатыя.

Верацёны.
Верацяно для прадзення натуральных валокнаў: 1 — шпіндэль; 2 — ролікавы падшыпнік; 3 — утулка; 4 — падпятнік.

т. 4, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)