По́лішка ’папіхач’ (віл., Сл. ПЗБ). Калі тут не памылка — по́пішка ад папіхаць, экспр. суф. ‑ішк‑ (як запін — запішка), параўн. папі́шка ’штурханне ў дно вяслом’ (Касп.), то, хутчэй за ўсё, да лі́шак, лішка ’лішняе’, г. зн. ’непатрэбнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́зкі, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты граззю. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі.Краўчанка.
2. Багністы, топкі, вязкі. — Асцярожней, там глыбока і дно гразкае, — крыкнуў Паходня.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТРА́ЎНІК,
орган стрававальнай сістэмы, дзе адбываецца мех. і хім. апрацоўка ежы ў пазваночных жывёл і чалавека.
Будова С. расліннаедных і драпежных пазваночных жывёл мае свае асаблівасці. У жвачных жывёл складаецца з рубца, сеткі, кніжкі і сычуга. У чалавека С. размяшчаецца пад дыяфрагмай, у левым падрабрынні. Злучаецца са страваводам праз кардыяльную (уваходную) частку. Мае шырокае дно і цела, больш вузкую выходную (піларычную) частку, злучаную з 12-перснай кішкай. Сценка С. мае слізістую (выдзяляе страўнікавы сок), падслізістую, мышачную і серозную абалонкі. Выконвае функцыі назапашвання, мех. і хім. апрацоўкі, правядзення ежы ў кішэчнік; таксама сакраторную, эндакрынную, усмоктвальную. Ёмістасць С. дарослага чалавека да 2,5 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯВЕ́НЬКА,
ёмістасць для ручной сяўбы ў многіх народаў. На Беларусі рабілі з саломы, лазы, лубу (кары ліпы, вяза), тонкай хваёвай дранкі і інш., дно — з тонкай дошчачкі. Сустракаліся С. палатняныя (каркас з тонкіх дубцоў, расшчэпленых папалам, дно з тонкіх драўляных клёпак). Мелі разнастайную форму: круглую, авальную, прамавугольную, пяцівугольную, звычайна крыху расшыраныя ўверсе. Памеры С.: вышыня 17—26, даўжыня 36—60, шырыня 33—36 см. Для нашэння С. рабілі вушкі (з сырамятнай скуры, пянькі, дроту), да якіх прывязвалі рэмень, вяроўку, зрэдку ручнік, што надзяваліся цераз плячо. У паўд.-зах., зах., цэнтр. і паўн. раёнах Беларусі найб. пашыраны С. саламяныя. на Магілёўшчыне, ва ўсх. частцы Міншчыны — лубяныя; палатняныя бытавалі ў Клімавіцкім і суседніх раёнах. С. выкарыстоўвалі да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЧАКА́Я, Акджакая,
бяссцёкавая ўпадзіна на ПнЗ пустыні Каракумы, самая глыбокая ў Туркменіі. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 6 км, адносная глыб. 200 м. Дно ўпадзіны ляжыць на 81 м ніжэй за ўзровень мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГІЕ́, Батыр,
глыбокая сухая ўпадзіна на п-ве Мангышлак, у Казахстане, каля ўсх. ўзбярэжжа Каспійскага м. на 132 м ніжэй узроўню акіяна. Даўж. 85 км, шыр. ад 10 да 25 км. Дно ўкрыта саланчакамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дні́шча, ‑а, н.
Дно вялікай пасудзіны, пласкадоннага судна і пад. Вастраносы човен пры кожным удары вёслаў падскаквае і плюхае днішчам па, вадзе, разганяючы дробных рыбак.Шашкоў.Надзя сядзела на днішчы перакуленага вядра і чысціла бульбу.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыты́ка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Абл. Выструганая жэрдка, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для замацавання на ёй сеткі, нерата і пад. «Няўжо і цяпер хто ловіць рыбу?» — падумаў Крамнёў і крануў вяслом адну з прытык.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАНСЕ́Й (РУКЮ́) ЖО́ЛАБ,
дэпрэсія дна на З Ціхага ак., якая працягнулася ўздоўж а-воў Нансей (Рукю) амаль на 1500 км. Мае V-падобны папярочны профіль, дно месцамі плоскае, падзеленае парогамі на асобныя дэпрэсіі. Макс.глыб. 7507 м.