ЛАНДА́РСКІ Роберт Яфімавіч (н. 1.4.1936, г. Гомель),

бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1966). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творчасць вызначаецца дэкаратыўнасцю каларыту, лірыка-эпічным ладам кампазіцый. Сярод твораў: «Ластаўкі» (1974), «Вясновыя турботы» (1975), «Жаўрук спявае» (1978), «Раніца ў Тарасаўцы», «На Белым возеры», «Кветкі лугавыя» (усе 1980), «Пейзаж з сарокамі», «Палескія дубравы» (абодва 1981), «Балада пра маці» (1982), «На Прыпяці» (1983), «Вёска Радуга» («Дзень Перамогі», 1984), «Расчыненае акно» (1987), «Юнацтва», «Веснавы сеў» (абодва 1992), «У забароненай зоне» (1994), «Вёска Барталамееўка» (1996), «Раніца» (1997), «На Бесядзі», «Лета майго дзяцінства», «Закат на Прыпяці» (усе 1998); акварэлі «Зімой» (1972), «Вясна на Сажы» (1974), «Раніца на Сажы» (1981) і інш.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 9, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МААРЫ́ (сапр. Аджамян) Гурген Рыгоравіч

(14.8.1903, г. Ван, Турцыя — 16.7.1969),

армянскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Арменіі (1965). У 1915 з інш. бежанцамі перасяліўся з Турцыі ў Расію. У 1937—56 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Тытанік» (1924), «Пара выспявання пладоў» (1930), «Давільня» (1960), кн. апавяданняў «Пра каханне, рэўнасць і садоўнікаў Ніцы» (1929), гіст. рамана «Сады гараць» (1966), кн. мемуараў «Чарэнц-намэ» (1968) і інш. У аўтабіягр. трылогіі («Дзяцінства», 1929; «Юнацтва», 1930; «На парозе маладосці», 1955) — трагічны лёс зах. армян у пач. 20 ст. Быў знаёмы з Я.​Купалам. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў М.​Гіль.

Тв.:

Рус. пер. — Юность. М., 1978.

т. 9, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́ЦУЛЬ Эдуард Леанардавіч (н. 9.5. 1924, ст. Добрык Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. эстрадны спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1970). Вучыўся у Бел. кансерваторыі (1952—55). З 1952 артыст хору Бел. тэлебачання і радыё, з 1953 — Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі. У 1955—81 саліст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1990-я г. выступаў у складзе мужчынскага вак. ансамбля «Памяць сэрца» Рэсп. Палаца ветэранаў; пастаянны ўдзельнік міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (Магілёў). Валодае голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. У рэпертуары эстр. песні сучасных, у т. л. бел., кампазітараў, апрацоўкі нар. песень. Шэраг песень запісаны ім для бел., кінафільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).

Г.​М.​Загародні.

т. 10, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯДЗВЕ́ДСКІ Уладзіслаў Іосіфавіч (24.7.1929, в. Рахавічы Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1973),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). У 1955—68 працаваў настаўнікам, на Бел. тэлебачанні і ў час. «Маладосць», з 1972 — у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Тэма вайны, гераізму, пасляваеннага дзяцінства — асн. ў зб-ках яго паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1963). Пісаў для дзяцей (кн. вершаў «Сто братоў і сясцёр», 1960). Аўтар зб-каў сатыр. і гумарыст. апавяданняў «Капронавыя галёшы» (1964) і «Начная пагоня» (1966).

Тв.:

Вузлы. Мн., 1971;

Выбранае. Мн., 1976;

Такія і думы і словы: Кніга паэзіі. Мн., 1988.

У.​А.​Паўлаў.

т. 11, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМА́НАЎ Панцеляймон Сяргеевіч (5.8.1884, с. Пятроўскае Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія —8.4.1938),

рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1911. У лірыка-псіхал. і сатыр. апавяданнях (зб-кі «Апавяданні», 1925, «Без чаромхі» і «Зачараваныя вёскі», абодва 1927); раманах пра інтэлігенцыю («Таварыш Кіслякоў», 1930; «Уласнасць», 1933) — дух паслярэв. эпохі з яе новай мараллю, сатыра на прыстасаванства, спекуляцыю, бюракратызм. У аўтабіягр. аповесці «Дзяцінства» (1926) і ліраэпічным рамане «Русь» (ч. 1—5, 1922—36) — маянтковая Расія перадрэвалюцыйнага часу. Аўтар рамана «Новая скрыжаль» (1928), аповесці «Пісьменнік» (1915), п’есы «Землятрус» (1924) і інш. Прозе Р. ўласцівы лірызм і гумар, майстэрства дыялогу.

Тв.:

Избр. произв. М., 1988;

Детство: Повесть. рассказы. Тула, 1986;

Повести и рассказы. М., 1990.

т. 13, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫСКУ́ЛАЎ Муратбек (23.11.1909, с. Чаек Нарынскай вобл., Кыргызстан — 1.2.1974),

кіргізскі акцёр. Нар. арт. СССР (1958). З 1936 у трупе Кірг. муз.-драм. т-ра, з 1941 у Кірг. драм. т-ры ў г. Фрунзе. Сярод лепшых роляў: Тэйітбек, Каныбек («Курманбек», «Каныбек» К.​Джантошава), Акылбек («Лёс бацькі» Б.​Джакіева), Шэрмат («Хто смяецца апошнім» Т.​Абдумамунава), Гараднічы («Рэвізор» М.​Гогаля), Фамусаў («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Атэла, кароль Лір (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра). Здымаўся ў кіно: «Салтанат», «Песня табуншчыка», «Тактагул», «Неба нашага дзяцінства» і інш. Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1969.

Літ.:

Иманкулов Д. Наш Муратбек. Фрунзе, 1970;

Брудный Д. Муратбек Рыскулов. М., 1974.

т. 13, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРО́Т (Sarraute) Наталі (18.7.1900, г. Іванава, Расія — 19.10.1999),

французская пісьменніца; прадстаўніца «новага рамана». З 1908 жыла ў Францыі. Скончыла Парыжскі ун-т. Працавала адвакатам. Дэбютавала зб. мініяцюр «Трапізмы» (1938). У творах паказвала свет праз яго адлюстраванне ў падсвядомасці, у найтанчэйшых парываннях душы. У раманах «Партрэт невядомага» (1948), «Мартэро» (1953), «Планетарый» (1959), «Залатыя плады» (1963), «Паміж жыццём і смерцю» (1968), «Вы чуеце іх?» (1972), «Гавораць дурні» (1976), «Ты сябе не любіш» (1989) бессэнсоўнасць штодзённага жыцця, драматызм адзіноты, раз’яднанасць людзей і інш. калізіі сучаснага чалавека. Аўтар кн. аднаактовых п’ес «Тэатр» (1978), мемуараў «Дзяцінства» (1983), эсэ.

Літ.:

Рус. пер. — Золотые плоды. М., 1969;

Вы слышите их? М., 1983;

Детство // Иностр. лит. 1986. № 12;

Здесь;

Откройте. СПб., 1999.

т. 14, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФО́КІНА Эмілія Аляксандраўна (н. 30.6.1936, г. Томск, Расія),

расійскі і бел. мастак. Скончыла Адэскае маст. вучылішча (1959). З 1974 на Беларусі. З 1985 кіраўнік скульптурна-керамічнай студыі Нац. маст. цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Працуе ў маст. кераміцы (фарфор, фаянс, падпаліваная размалёўка). Сярод твораў дэкар. вазы «Сірыны» (1968), «Квітней, родная Беларусь» (1978), «Перамога» (1979), «Мінск — горад-герой» (1983), «Белавежская казка» (1985), «Птушыны рай» (1993); наборы сталовага посуду «Адыгейскі» (1965), «Кубанец» (1966), «Траўка-мураўка» (1972), «Сялянскі» (1973), «Папараць-кветка» (1983), «Вяселле» (1986); серыі дэкар. размаляваных пластоў для кафэ «Дружба» ў Гомелі (1978), кампазіцыі «Цырк» (1979), «Шчаслівае дзяцінства» (1980), «Чайныя ўсмешкі» (1995), «Колер і форма» (1999), блюды і інш.

Л.​Д.​Фінкельштэйн.

Э.Фокіна. Птушыны рай. 1993.

т. 16, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ХАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 27.7.1939, пас. Кузьмінкі Маскоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1986), праф. (1988). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1963). З 1963 працавала ў Маларыцкай раённай бальніцы. З 1968 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. З 1970 у Мінскім мед. ін-це (у 1986—88 заг. кафедры), адначасова ў 1983—88 гал. педыятр Мін-ва аховы здароўя. З 1988 нам. дырэктара НДІ радыяцыйнай медыцыны. З 1995 кіраўнік мед. цэнтра паталогіі шчытападобнай залозы. Навук. працы па пытаннях выяўлення схільнасці да захворванняў у дзяцей, уздзеянні фактараў Чарнобыльскай аварыі на шчытападобную залозу дзяцей і падлеткаў і інш.

Тв.:

Щитовидная железа у детей: последствия Чернобыля. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ся́бар м. Freund m -es, -e;

ся́бар дзяці́нства Spíelgefáhrte m -n, -n;

ся́бар юна́цтва Júgendfreund m;

баявы́ ся́бар Kámpfgefährte m -n, -n;

неразлу́чны [шчы́ры] ся́бар Búsenfreund m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)