ФО́КІНА Эмілія Аляксандраўна (н. 30.6.1936, г. Томск, Расія),
расійскі і бел. мастак. Скончыла Адэскае маст. вучылішча (1959). З 1974 на Беларусі. З 1985 кіраўнік скульптурна-керамічнай студыі Нац.маст. цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Працуе ў маст. кераміцы (фарфор, фаянс, падпаліваная размалёўка). Сярод твораў дэкар. вазы «Сірыны» (1968), «Квітней, родная Беларусь» (1978), «Перамога» (1979), «Мінск — горад-герой» (1983), «Белавежская казка» (1985), «Птушыны рай» (1993); наборы сталовага посуду «Адыгейскі» (1965), «Кубанец» (1966), «Траўка-мураўка» (1972), «Сялянскі» (1973), «Папараць-кветка» (1983), «Вяселле» (1986); серыі дэкар. размаляваных пластоў для кафэ «Дружба» ў Гомелі (1978), кампазіцыі «Цырк» (1979), «Шчаслівае дзяцінства» (1980), «Чайныя ўсмешкі» (1995), «Колер і форма» (1999), блюды і інш.