дырэ́ктарства, ‑а, н.

Пасада, дзейнасць дырэктара. Прыняць дырэктарства. Перыяд дырэктарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпрые́мніцтва, ‑а, н.

Дзейнасць прадпрыемца. // Здольнасць уладжваць выгадныя справы, афёры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапаве́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прапаведніка. Прапаведніцкая дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рацыяналіза́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць рацыяналізатара, рацыяналізатараў. Развіццё масавага рабочага рацыяналізатарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руцінёрства, ‑а, н.

Паводзіны, дзейнасць руцінёра; коснасць. Барацьба з руцінёрствах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстаўра́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць па рэстаўрацыі помнікаў мастацтва і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускалыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Пачаць калыхацца.

Ад ветру ўскалыхнулася возера.

2. перан. Прыйсці ў рух, у хваляванне, пачаць праяўляць дзейнасць.

Народ ускалыхнуўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Спыняць ход, дзейнасць (механізма, машыны і пад.). // перан. Разм. Затрымліваць ход, развіццё чаго‑н. Стопарыць справу.

2. Спыняцца, спыняць сваю дзейнасць (пра машыну, механізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багабо́рніцтва, ‑а, н.

Кніжн. Дзейнасць багаборца. // Выяўленне настрою і паводзін багаборцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антысаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць Савецкай улады, варожы ёй. Антысавецкая дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)