Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ.kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эпісталя́рны
(фр. épestolaire, ад лац. epistola < гр. epistole = пісьмо)
1) які датычыць літаратурных твораў, напісаных у форме пісем (напр. э. раман, э. стыль);
2) які з’яўляецца сукупнасцю чыіх-н. пісем (напр. э-ая спадчына Янкі Купалы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Абаку́ліваць ’падманваць, ашукваць’ (Нас., Бяльк.), абакуліцца ’памыліцца’ (Нас., Яруш.), абакульнік ’ашуканец’ (Бяльк.), абакула ’той, хто ашуквае’ (Касп., Яруш.) < *о‑ба‑кул‑ити < *бакуля < *бакаць. Што датычыць словаўтваральнай мадэлі, параўн. абдзяжуліць (гл.). Рус.бакулить ’гаварыць, балбатаць’, бакуля, бакуня ’балбатун’, бакать ’гаварыць, балбатаць’. Параўн. ст.-польск.bakać, чэш.bakati ’зваць’ (< прасл.bajati ’гаварыць’). Інакш Фасмер, 3, 97, які абакуливать < аб + акула. Рус.окула ’ашуканец’ хутчэй за ўсё памылковая дэкампазіцыя ад обакулить, бакулить. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17. Гл. бакулы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мара́ль
(фр. morale, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)
1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве (напр. м. узаемаадносін);
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
класі́чны
(лац. classicus = першакласны)
1) які датычыць старажытных грэкаў і рымлян, антычны;
2) які мае адносіны да класіцызму, уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку;
3) створаны класікам, узорны, дасканалы;
4) звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур (напр. к-ая філалогія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кабе́та ’сталая жанчына, звычайна замужняя’ (БРС, ТСБМ). У гаворках вядома на значнай тэрыторыі: ’маладзіца, сталая жанчына, замужняя жанчына і г. д.’ (Касп.; КЭС, лаг.; слуц., КЭС; Мядзв., Нас., Шат., Яруш.). Запазычанне з польск. мовы, гл. Слаўскі, 2, 301. У польск. мове слова вядома па тэкстах з XVI ст., аднак выключна з пейаратыўным значэннем. Што датычыць этымалогіі, то прымальнай версіі пакуль што няма. Падрабязны агляд версій пра магчымае запазычанне ў польск. мову і спробы вытлумачыць яго мясцовае паходжанне гл. у Слаўскага, 2, 300–303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туля́ка ‘бадзяга, валацуга’ (Нас., Некр. і Байк., Янк. 3.), ‘палахлівец’ (Ф. Янкоўскі), ст.-бел.тулакъ ‘бадзяга’ (ГСБМ). Параўн. польск.tułák ‘тс’ (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), дыял.tulak ‘балван, дурань’, в.-луж.tulak ‘праныра’, чэш.tulak ‘бадзяга, валацуга’. Відаць, незалежныя ўтварэнні ад *tulati sę, гл. туляга, туляцца, акрамя старабеларускага, якое, хутчэй за ўсё, праз польскую мову з чэшскай. Варыянтнасць канца слова адлюстроўвае сінанімію суфіксаў у беларускай мове, што датычыць назоўнікаў агульнага роду на ‑яка і ‑яга, гл. Сцяцко, Афікс, наз., 176–179.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
concern
[kənˈsɜ:rn]1.
v.
1) даты́чыць, мець дачыне́ньне
it concerns nobody but me — Гэ́та апрача́ мяне́ ніко́га не даты́чыць
2) ру́піцца; турбава́цца, непако́іцца
to be concerned about the future — дбаць пра бу́дучыню
as far as I am concerned — што да мяне́
2.
n.
1) спра́ва, яка́я не́кага даты́чыцца
it is none of my concern — Гэ́та не мая́ спра́ва
2) дачыне́ньне n.
have little concern with something — мець ма́ла дачыне́ньня да чаго́
3) непако́й -ю m., турбо́та, трыво́га f., хвалява́ньне n.
4) канцэ́рн -у m., гандлёвая фірма, кампа́нія, прадпрыёмства n.
•
- concern oneself in
- concern oneself about
- of concern
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес.высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус.кур., дан., тул., калуж.весожа́ры ’сузор’е’, дан.весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж.висожа́ры, урал.висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал.вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус.вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг.власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус.стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́дкі, коло́дкэ і колы́ткы ’скураныя нашыўкі на аброці, навочнікі’ (малар., Нар. словатв.). Здаецца, зыходнай формай можна лічыць колыткы; што датычыць формы колодкэ, тут, відаць, недакладны запіс складанай зах.-палес. фанетыкі. Такое меркаванне даказваецца, галоўным чынам, семантычным паказчыкам, паколькі фармальная сувязь з калода1 ніяк не пацвярджаецца семантычна. У той жа час і фармальная, і семантычная суаднесенасць з каліта, калітка асобых сумненняў не выклікае, але не вельмі ясна, ці быў тут перанос паводле падабенства, ці толькі рэалізацыя «дыфузнага» тэрміна для падыходзячай рэаліі. Параўн. семантыку слова каліта1 і наст. (гл.).