гістарычны працэс змянення асаблівасцей арганізмаў, звязаны са зменамі экалагічных умоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«МИ́НСКИЕ ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
афіцыйная газета. Выдавалася ў 1838—1917 у Мінску губ. праўленнем на рус. мове 1—2 разы на тыдзень. Мела афіц. і неафіц. часткі з дадаткамі. Неафіц. частка выдавалася таксама пад назвай «Минские ведомости». У афіц. частцы друкаваліся ўрадавыя паведамленні і ўказы, аб’явы і распараджэнні губ. улад, у неафіц. — паведамленні пра розныя падзеі і незвычайныя здарэнні (адкрыццё ў Мінску публічнай б-кі імя А.С.Пушкіна, пра Мінскі т-р, пажары і інш.), матэрыялы гіст., статыстычнага, этнагр. характару [«Мінск, яго мінулае і сучаснасць», 1891; «Статыстычныя звесткі пра Пінскі павет», 1847; «Статыстычныя звесткі пра Мінскую губерню», 1850; «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета» М.А.Дзмітрыева, 1861; «Вясельныя звычаі і абрады простага люду ў Барысаўскім павеце» Ш-віча, 1865; «Гістарычны нарыс Мінскай губерні», 1866; «Нарысы Беларускага Палесся», 1868—69; «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, былой сталіцы Тураўскага княства» М.Гаўсмана; «Тураў і Тураўшчына», «Гістарычны нарыс Навагрудка» (усе 1877); «Рэчыца», 1880; «Беларускія народныя песні», 1891, «Прыгоды Яначка» (бел. легенда) М.Каханскага (А.Н.Е-ва), «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні...» Г.Х.Татура, 1891—92, і інш.].
Літ.:
Улащик Н.Н. «Минские губернские ведомости» как исторический источник // Проблемы источниковедения. М., 1959. Сб. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скажа́льнік, ‑а, м.
Той, хто скажае што‑н. З нейкай бязмежнай лёгкадумнасцю нашы навейшыя скажальнікі сацыял-дэмакратызму выкідваюць за борт усё, што дорага для сацыял-дэмакратаў, што дае права бачыць у рабочым руху сусветна-гістарычны рух.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урбаніза́цыя, ‑і, ж.
Гістарычны працэс, звязаны з канцэнтрацыяй насельніцтва, эканамічнага і культурнага жыцця ў буйных гарадах. Адзін з асноўных працэсаў, які адбываецца сёння на нашых вачах, — урбанізацыя краіны.Лойка.// Пашырэнне рыс, асаблівасцей, уласцівых гораду, на вясковае жыццё.
[Ад лац. urbus — горад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВІ́ЦЕБСКІ СШЫ́ТАК»,
гістарычнынавук.-папулярны часопіс. Выходзіць з 1995 у Віцебску на бел. мове. Заснавальнікі: Віцебскі абл. краязн. музей, Віцебскае абл. краязн. аб’яднанне. Асвятляе пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, публікуе малавядомыя факты, крыніцы матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗЛУ́ЧАНЫЯ ПРАВІ́НЦЫІ, Рэспубліка Злучаных правінцый (Republiek der Verenigde Provinciën), першая ў свеце бурж. рэспубліка. Утвораны 7 нідэрландскімі правінцыямі (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрн, Фрысландыя, Гронінген, Аверэйсел), якія ў выніку Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. вызваліліся ад ісп. панавання; існавалі да 1795. Наз. таксама Галандскай рэспублікай, Галандыяй (ад вядучай правінцыі — Галандыі). Гл. таксама Нідэрланды (гістарычны нарыс).