МАРА́ВАЎ (Аляксандр Віктаравіч) (20.12. 1878, с.Вял. Матавілаўка Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 23.2.1951),
расійскі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1946). Акад.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1897—1902). У 1902—50 выкладаў у маст.навуч. установах Масквы і Цверы. Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1904; гл.Перасоўнікі), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). Пісаў жанравыя і гіст. кампазіцыі, пейзажы, партрэты. Сярод твораў: «Маці» (1902), «Збор бульбы» (1904), «Л.М.Талстой у сваім кабінеце ў Яснай Паляне» (1909), «Дзекабрысты ў Чыце» (1911), «Пасяджэнне камітэта беднаты» (1920), «На прызыўным пункце» (1926), «У валасным загсе» (1928), «Ленскі расстрэл у 1912 годзе» (1937) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сур’ёз, ‑у, м.
Разм. Сур’ёзнасць. Годзе смяяцца там, дзе патрэбна сур’ёзу...Гартны.
•••
На (поўным сур’ёзе) — з усёй сур’ёзнасцю. Індустрыяй на сяле .. [Рудакоўскі] на поўным сур’ёзе лічыў кузні, сталярні, рымарні, а тых, хто ў іх працуе, вясковым пралетарыятам.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбаўле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прыбаўляць — прыбавіць і станпаводлезнач.дзеясл. прыбаўляцца — прыбавіцца.
2. Тое, што прыбаўлена, прыбавілася. Добрага прыбаўлення вагі жывёлы дабіваюцца ў гэтым годзе жывёлаводы адкормачнага комплексу саўгаса «Дземехі» Рэчыцкага раёна.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібары́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Неадабр. Весці жыццё, уласцівае сібарыту. «А ўставаць няма чаго спяшацца», — вырашыў ён [Венькя] і хацеў змоў захутацца ў коўдру з галавой, затаіцца, але ў спальню ўвайшла бабуля і рашуча загадала: — Годзе сібарытнічаць... Уставай.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., што, учым і без дап.
Разумець сэнс падзей, гаворкі і пад.; разбірацца, кеміць. — Пачакайце... Стойце... Годзе... Нешта цямлю я пагана...Крапіва.[Сяржант:] — Хлапчук як быццам з галавой: у ваеннай справе будзе цяміць.Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дово́льноIнареч.
1.(при прил. и нареч.) даво́лі, до́сыць;
дово́льно дли́нный даво́лі (до́сыць) до́ўгі;
дово́льно по́здно даво́лі (до́сыць) по́зна;
2.(в смысле «прекратить»)го́дзе, до́сыць, хо́піць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАБУ́Р (Захірэддзін Мухамед) (15.2.1483, г. Фергана, Узбекістан — 26.12.1530),
узбекскі і індыйскі правіцель, палкаводзец, заснавальнік дзяржавы Вялікіх Маголаў (1526) у Індыі. Нашчадак Цімура па мужчынскай і Чынгісхана па жаночай лініі. У 1494 атрымаў у спадчыну ад бацькі прастол Ферганы. У 1504 узбекі-качэўнікі выгналі яго з Сярэдняй Азіі. У тым жа годзе ён заваяваў Кабул і Кандагар. У 1526 пад Паніпатам разбіў армію дэлійскага правіцеля Ібрагіма Лодзі і захапіў Дэлі і Агру. У 1527—29 авалодаў далінай Інда. Уладанні Бабура ўключалі Усх. Афганістан, Пенджаб і даліну Ганга да граніц Бенгаліі. Захаваліся вершы Бабура на чагатайскай (цюркскай) мове і мове фарсі, а таксама аўтабіягр. нататкі «Бабурнамэ». у якіх апісаны звычаі народаў Сярэдняй Азіі, Афганістана і Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРЫ́БІЦА (Stenodus leucichthys leucichthys),
прахадная рыба сям. сіговых; падвід нельмы. Эндэмік Каспійскага м., куды зайшла ў ледавіковы час з Ледавітага ак. Трымаецца ў халодных слаях вады.
Даўж. да 1,2 м, маса да 20 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Цела серабрыстае, без плям, луска буйная, рот вялікі, зубы на сківіцах адсутнічаюць. Палавая спеласць на 5—7-м годзе жыцця. На нераст ідзе ў рэкі Волгу і Урал. Да зарэгулявання Волгі гал. месцам нерасту была р. Уфа (300 км ад мора). Існуюць яравая і азімая формы. Нерастуе ў вер.—лют. 1—2 разы ў жыцці (праз 2—3 гады). Драпежнік, у час міграцый не корміцца. Каштоўная рыба; у сувязі з зарэгуляваннем Волгі прамысл. значэнне невялікае; разводзяць штучна.
перыядычна залішне ўвільготненыя глебы, якія ўтварыліся пад лісцева-хвойнымі і хвойна-шыракалістымі лясамі з травяным наземным покрывам. Пашыраны на раўнінных паніжэннях з запаволеным сцёкам паверхневых (атмасферных) вод ці блізкім заляганнем грунтавых вод. Паводле грануламетрычнага складу падзяляюцца на суглінкавыя, супясчаныя і пясчаныя, па ступені залішняга ўвільгатнення — на глеевыя, глеяватыя і слабаглеяватыя. Лішак вільгаці трымаецца 60—200 дзён у годзе, улетку магчымы яе недахоп. Такія глебы маюць часцей высокую кіслотнасць і бедныя элементамі жыўлення раслін, патрабуюць вапнавання. Колькасць гумусу павялічваецца ў залежнасці ад ступені ўвільгатнення: пад прыроднай расліннасцю 10—25%, на ворнай зямлі 2—3,5%. Іх асваенне і акультурванне патрабуе асушальнай меліярацыі. унясення арган. і мінер. угнаенняў, паляпшэння водна-фіз. уласцівасцей.
савецкі жывапісец. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1953). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Тбіліскую АМ (1929). У натуралістычнай манеры пісаў карціны на рэв. і гіст. тэмы, парадныя партрэты: «Выступленне С.М.Кірава на 17-м з’ездзе партыі» (1935), партрэт І.В.Сталіна (1945, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Улада Саветам — мір народам» (1950, у сааўт.; Дзярж. прэмія СССР 1951), «У.І.Ленін у 1919 годзе» (1957), «У.І.Ленін на 9-м з’ездзе партыі» (1969), «Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі» (1970—73), «Малая зямля, Новарасійск» (1975), «Выступленне Л.І.Брэжнева ў Хельсінкі» (1976) і інш. Аўтар партрэтаў дзеячаў культуры (А.Ісаакяна, 1940; «Вернатаўн», 1973—74, і інш.), пейзажаў і нацюрмортаў. Ленінская прэмія 1982.