кішэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кішэні. Кішэнная тканіна.

2. Прыстасаваны для нашэння ў кішэні. Кішэнны гадзіннік. Кішэнны блакнот.

•••

Кішэнныя грошы гл. грошы.

Кішэнныя расходы гл. расход.

Кішэнны злодзей гл. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакла́дны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ісціне, правільны.

Дакладная вага.

Д. гадзіннік.

2. Поўнасцю адпаведны ўзору, правілам, патрабаванням.

Дакладная копія.

Д. пераклад.

3. Канкрэтны, вычарпальны, не прыблізны.

Д. ўлік.

Д. адрас.

4. Акуратны, пунктуальны.

Д. выканаўца.

5. У якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад аднаго.

Дакладныя рухі.

Дакладныя прыёмы.

Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| наз. дакла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхро́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік. Шынклер. Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МА́ЗЕР (ад пач. літар англ. слоў Microwave Amplification by Stimulated Emission of Radiation узмацненне мікрахваль з дапамогай вымушанага выпрамянення),

квантавы генератар або ўзмацняльнік звышвысокачастотнага дыяпазону, у якім незатухальныя ваганні падтрымліваюцца вымушаным выпрамяненнем узбуджаных часціц. Найб. пашыраны М. сантыметровага і дэцыметровага дыяпазонаў на аснове парамагнітных крышталёў (напр., рубіну; гл. Парамагнітны ўзмацняльнік) і малекулярныя генератары на пучках малекул вадароду, аміяку, атамаў цэзію, рубідыю і інш. Выкарыстоўваюцца ў радыёастраноміі, радыёлакацыі, у якасці стандартаў частаты (гл. Квантавы гадзіннік), узмацняльнікаў і прыёмнікаў з малым узроўнем шуму для сістэм звышдалёкай сувязі, у т. л. касмічнай.

Л.​М.​Арлоў.

т. 9, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАК-КА́ЛЕРС ((McCullers) Карсан) (19.2.1917, г. Калумбус, штат Джорджыя, 31ÍIA — 29.9.1967),

амерыканская пісьменніца. Першы раман «Сэрца — адзінокі паляўнічы» (1940, экранізацыя 1968). У рамане «Госць на вяселлі» (1946), аповесцях «Адлюстраванні ў залатым воку» (1941, экранізацыя 1967), «Балада пра сумнае кафэ» (1951), «Гадзіннік без стрэлак» (1961) тэма адзіноты асобы ў бездухоўным грамадстве, сац. і антырасісцкія матывы. Аўтар эсэ, апавяданняў, п’ес. На бел. мову яе аповесці пераклаў У.​Шчасны.

Тв.:

Бел. пер. — Балада пра сумнае кафэ. Мн., 1988;

Рус. пер. — Часы без стрелок. М., 1966;

Сердце — одинокий охотник. М., 1969.

Літ.:

Хмельницкая Т. Пересечение судеб // Новый мир. 1970. № 5.

т. 9, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

Пачаць званіць. // Азвацца звонам; празваніць. Гадзіннік зазваніў, і танцоры спынілі танец. Чорны. / у перан. ужыв. Год таму назад прыйшоў .. [М. Танк] у беларускую літаратуру .. і зазваніў сваімі вершамі на старонках беларускіх выданняў. Шырма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экіпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Забяспечыцца (забяспечвацца) усім неабходным. Алесь Юранак задаволена выцер рукі пакуллем, зірнуў на гадзіннік і сказаў: — Экіпіраваліся ажно на паўгадзіны раней часу. Васілёнак.

2. толькі незак. Зал. да экіпіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проверя́ть несов., в разн. знач. правяра́ць;

проверя́ть докуме́нты правяра́ць дакуме́нты;

проверя́ть часы́ правяра́ць гадзі́ннік;

проверя́ть свои́ си́лы правяра́ць свае́ сі́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kukułka

kukułk|a

ж. зязюля;

zegar z ~ą — гадзіннік з зязюляй

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)