He studies hard so that he will get high marks — Ён стара́нна ву́чыцца, каб атрыма́ць высо́кія адзна́кі
б) каб то́лькі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕЛЯНЕ́Ц,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 27 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,28 км², даўж. 960 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 0,6 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на У 5—6 м. Берагі высокія, стромкія, на Пн нізкія, затарфаваныя. Дно сапрапелістае, зарастае імхамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМІ́НІЕВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІбудаўнічыя,
канструкцыі і вырабы з алюмініевых сплаваў ці тэхн. алюмінію. Лёгкія, трывалыя, даўгавечныя, маюць высокіядэкар. якасці, але складаныя ў выкананні роўнатрывалых злучэнняў, асабліва зварных; патрабуюць уліку зніжанага (прыкладна ў 3 разы ў адносінах да сталі) модуля пругкасці алюм. сплаваў. На выраб алюмініевых канструкцый ідуць тонкі ліставы метал і прасаваныя танкасценныя профілі. Выкарыстоўваюцца як канструкцыйныя і аддзелачныя элементы ў будынках, трансп., спарт. і інш. збудаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 29 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,67 км², даўж. 1,94 км, найб.шыр. 500 м., найб.глыб. 22 м. Пл. вадазбору 1,73 км².
Схілы катлавіны выш. да 12 м, пад хмызняком, берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапель. Зарастае слаба. Водзіцца шыракапальцы рак, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМА́НІЮ ДЫАКСІ́Д,
злучэнне германію з кіслародам, GeO2. Белыя крышталі, tпл 1115 °C, шчыльн. 6277 кг/м³. Існуе ў шклопадобным стане, шчыльн. 3667 кг/м³. Узаемадзейнічае з фторыставадароднай і салянай к-тамі, растворамі шчолачаў (утварае солі метагерманіевай H2GeO3, ортагерманіевай H4GeO4 і інш.к-т). Атрымліваюць гідролізам тэтрахларыду германію. Выкарыстоўваюць як кампанент спец. шкла (высокіякаэф. пераламлення і празрыстасць для інфрачырвоных прамянёў), эмалей, паліваў. Перспектыўны матэрыял для шкловалаконнай оптыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЯНЕ́Ц,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Выдрыца, за 17 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,2 км², даўж. 650 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 1,78 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, разараныя, на Пд і Увыш. да 15 м, пад лесам. Берагі высокія, на Пд і У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Вербна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г.Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРМА́ДЭК (Kermadec),
група з 4 вулканічных астравоў на ПдЗ Ціхага ак.Тэр. Новай Зеландыі. Пл. 33 км². Найб. вялікі (29 км²) і найб. высокі (да 525 м) в-аў Рауль (Санды). Трапічная і субтрапічная расліннасць. Багатая арнітафауна, калоніі марскіх птушак. Адзначаны выключна высокія паказчыкі заамасы (57,3 г/м²). Рэзерват Кермадэк—Айлендс (засн. ў 1934). Астравы названы ў гонар Х.Кермадэка — удзельніка франц. экспедыцыі д’Антркасто ў 1793.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Медна. У Брэсцкім р-не, у бас.р.Зах. Буг, за 25 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Берагі катлавіны высокія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно сапрапелістае. Выцякае р. Спанаўка, злучана каналам са Страдзецкім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДАЗЕ́РСКАЕ ВО́ЗЕРА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца, за 36 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,23 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 3,25 км². Схілы катлавіны выш. 12 м (на Пн да 7 м), пераважна пад хмызняком, участкамі на Пн і ПнУ разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Бяссцёкавае.