1) станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць у якой-н. справе;
2) спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме) для паступлення у якую-н. арганізацыю;
3) парада, прапанова (напр. р. урача).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя
(с.-лац. recommendatio = даручэнне)
1) станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць у якой-н. справе;
2) спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме) для паступлення ў якую-н. арганізацыю;
3) парада, прапанова (напр. р. урача).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
wykończyć
зак.
1. закончыць, скончыць, завяршыць;
2. вычарпаць; выкарыстаць (да канца);
3.перан., разм. дабіць; прыкончыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДСКА́Я РЭФО́РМА 1870—75,
рэформа гар. кіравання ў Рас. імперыі. Ажыццёўлена паводле Гарадавога палажэння ад 16.6.1870. Спачатку праводзілася ў гарадах рас. губерняў Еўрап. Расіі і Сібіры. На нац. ускраінах уводзілася з вял. асцярожнасцю. На тэр. Беларусі і ў Літве пачала дзейнічаць у крас. 1875, у Латвіі і Эстоніі — у сак. 1877, на польскія губерні, Фінляндыю і Сярэднюю Азію зусім не пашыралася. У Беларусі рэформай уводзіўся новы бессаслоўны орган гар. самакіравання — гарадская дума. Пры выбарах членаў (гласных) думы права голасу атрымлівалі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія валодалі пэўным маёмасным цэнзам і не мелі запазычанасці па гар. зборах. Выканаўчым органам гар. думы была гарадская ўправа. Сістэма выбараў гар. гласных забяспечвала большасць прадстаўнікам буйнога капіталу. Выбаршчыкі падзяляліся на 3 курыі, кожная з якіх выбірала ⅓ частку ўстаноўленай колькасці гласных. Большасць насельніцтва горада, якое не мела ўстаноўленага маёмаснага цэнзу (чорнарабочыя, рамеснікі, дробныя служачыя і г.д.), не дапускалася да выбараў. Органы гар. самакіравання залежалі ад царскай адміністрацыі і з’яўляліся дадатковымі органамі мясц. улад. Рэформа спрыяла ўмацаванню пазіцый буржуазіі ў дзяржаве, садзейнічала паляпшэнню гар. гаспадаркі. Аднак прыгонніцкія перажыткі не давалі магчымасці выкарыстаць рэформу ў поўнай меры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБА́РА РАДЗІВІ́Л (6.12.1520—8.5.1551),
каралева Польшчы і вял. княгіня ВКЛ (1550—51). Другая жонка Жыгімонта IIАўгуста. Дачка падчашага ВКЛ (пазней кашталяна віленскага і вял. гетмана ВКЛ) Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за новагародскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вял. князя да Барбары Радзівіл імкнуліся выкарыстаць для ўзмацнення ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім трона караля польскага (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі шматлікая шляхта і магнаты, незадаволеныя ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары Радзівіл была настроена каралева польская і вял. княгіня ВКЛБона Сфорца. Сойм у Пётркаве (1548) выступаў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіц. прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве 5.12.1550, але ў хуткім часе памерла. Пахавана ў Віленскім кафедральным саборы. Гісторыі рамантычнага кахання Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія маст. творы.
Барбара Радзівіл. Партрэт Лукаса Кранаха Старэйшага. Сярэдзіна 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рыча́гм.фіз., тэх., буд. Hébel m -s, -;
рыча́г пераключэ́ння перада́чаўта Schálthebel m;
плячо́ рычага́ Hébelarm m -es, -e;
◊
вы́карыстаць усе́ рычагі́перан.álle Hébel in Bewégung setzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ландша́фт, ‑у, М ‑фце, м.
1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж. Раўнінны ландшафт. □ Месяц быў поўны, чырвоны, на яго паверхні чарнелі абрысы далёкага таямнічага ландшафту.Лупсякоў.Рыгору хацелася выкарыстаць апошнія дні .. [для агляду] сілцоўскіх летніх ландшафтаў.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссушы́ць, ссушу, ссушыш, ссушыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сухім, пазбавіўшы вільгаці; высушыць. Вятры ссушылі глебу.// Насушыць, поўнасцю выкарыстаць на сушку. Ссушыць усе яблыкі.
2.перан. Змучыць, знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці. [Паўлінка:] А калі ж я ў матулькі жыла, Як вішанька ў садочку цвіла, Дасталася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як ліпінку, у духу.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарыста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выкарыстаць каго‑, што‑н. для якой‑н. справы; знайсці прымяненне каму‑, чаму‑н. [Мірон:] — А колькі часу прайшло, пакуль .. [першабытны чалавек] надумаўся скарыстаць камень?Маўр.Трэба скарыстаць вопыт іншых заводаў, пераняць у іх лепшае.Карпаў.— Старую хату [Алесь] скарыстаў пад варыўню.Скрыпка.Доўга меркавалі, нарэшце вырашылі скарыстаць узрывальнікі ад гранаты Ф–1 ці ад снарадаў — якраз для міны зацяжнога дзеяння.Новікаў.[Максім:] — [Сяргею] з яго фігурай .. вельмі цяжка ўнікаць шпікоў у камандзіроўках. А камандзіроўкі нашы, лічы, нелегальныя. Дык ты лепш скарыстай яго тут на якой-небудзь працы.Машара.//Выкарыстаць каго‑, што‑н. у сваіх інтарэсах, для сябе. Аднойчы вечарам бязносай не было ў хаце, і Казік вырашыў скарыстаць яе адсутнасць.Чарнышэвіч.// Ужыць у сваёй працы. Скарыстаць у сваім артыкуле рукапісныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выкарыстаць што‑н. як зачэпку для заўвагі, папроку, абвінавачання, часцей неабгрунтаваных. Прыдрацца да слова. □ У семінарыю [Жылуновіча] не прынялі: прыдраліся да таго, што нібыта перарос.С. Александровіч.// Абвінаваціць, унікнуць каго‑н. у чым‑н. без дастатковых падстаў. Нават самыя прыдзірлівыя прарабы і майстры не маглі прыдрацца да .. начальніка будоўлі.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)