Буйная жвачная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі лапатападобнымі рагамі ў самцоў. Крокі набліжаліся, і нечакана ляснік, літаральна за дзесяць крокаў ад сябе, убачыў лася, высокага, стройнага, з пакручастымі рагамі на галаве.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапа́, ‑ы, ж.
Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жыве каля рэк, азёр і харчуецца рыбай. — Скапа, — адказаў мой сябар, налягаючы на вёслы. — Так.. у літаратуры значыцца, а ў народзе яго проста рыбаловам завуць.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каміта́т
(с.-лац. comitatus = вобласць)
найбольш буйная адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Венгрыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гігантапітэ́к
(ад гігант + -пітэк)
вымерлая буйная чалавекападобная малпа, якая жыла ў сярэдзіне антрапагену.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стра́ус, ‑а, м.
Буйная афрыканская птушка атрада бегуноў. Афрыканскі страус. □ [Міхал Тварыцкі] абчэсваў бервяно. Гэта не была пільная работа, але .. яна была яму тым, чым ёсць у пустыні страусу пясок, куды ён хавае ад страху сваю галаву.Чорны.
[Ням. Strauß.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ЙНАЯ, Буйная,
рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. і Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток Нёмана. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 78 км².
Пачынаецца на ПнУ ад в. Антонева Стаўбцоўскага р-на, на працягу ніжніх 10 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёраў Юзкавічы магчымы пераліў у р. Чорная. У пойме меліярац. каналы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАСА́КІ,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю, на беразе Такійскага зал. паміж Токіо і г. Іакагама, у прэфектуры Канагава. 1,2 млн.ж. (1993). Буйнейшы суднабуд. і суднарамонтны цэнтр краіны. Прам-сць: станкаінструментальная, аўтамаб. (аўтобусы, грузавікі), радыёэлектронная, металургічная (чорныя і каляровыя металы), нафтаперапр., нафтахім. (2 этыленавыя з-ды), цэментная. Вытв-сць абсталявання для атамнай прам-сці, вогнетрывалых матэрыялаў. БуйнаяЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎБА́СНАЕ ДРЭ́ВА (Kigelia pinnata),
кветкавая расліна сям. бігноніевых. Пашырана ў трапічнай Афрыцы.
Дрэва з шырокай цяністай кронай, лісце ў сухі сезон ападае. Цвіце перад ці ў час распускання лісця буйнымі чырв. кветкамі, што апыляюцца птушкамі-нектарніцамі Плод — буйная каробачка (даўж. 30—60 см, таўшчыня 7—9 см), якая па форме і колеру нагадвае ліверную каўбасу (адсюль назва), мае доўгую, амаль да зямлі, кветаножку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬМА (Stenodus leucichthys nelma),
паўпрахадная або прэснаводная рыба сям. сіговых, падвід беларыбіцы. Пашырана ў бас.Паўн. Ледавітага ак.; ад р. Паной на Кольскім п-ве на З да р. Макензі на У (Аляска). Утварае азёрныя жылыя формы (азёры Зайсан, Кубенскае, нарыльскія).
Даўж. да 1,5 м, маса да 50 кг. Луска буйная. Рот вял., на сківіцах дробныя зубы. Драпежнік. Аб’ект промыслу і развядзення.